ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Чым ёсць канон Святога Пісання?

Задай пытанне

Спачатку трэба сказаць, што канон Святога Пісання – гэта спіс святых кніг, дакладна акрэсленых традыцыяй і магістэрыяй Касцёла. Дзякуючы біблейскаму канону мы можам лёгка і хутка адрозніць натхнёную кнігу ад ненатхнёнай і зразумець,якая з іх для нас з’яўляецца нормай веры і паводзінаў. Да натхнёных і кананічных кніг у Каталіцкім Касцёле належаць кнігі Старога Запавету: Быцця, Зыходу, Левіта, Лічбаў, Другазаконня, Езуса Навіна, Суддзяў, Руты, 1 - 2 Самуэля, 1 – 2 Валадарстваў, 1 – 2 Кронікаў, Ездры, Нээміі, Тобія, Юдыты, Эстэры, 1 – 2 Макабеяў, Ёва, Псальмаў, Прыпавесці Саламона, Эклезіяста, Песня песняў Саламона, Мудрасці Саламона,Мудрасці Сіраха, Ісаі, Ераміі, Плач Ераміі, Баруха, Эзэхіэля, Даніэля, Дванаццаці меншых прарокаў. А таксама ў Новым Запавеце: Евангеллі паводле Мацвея, Марка, Лукі і Яна, Дзеі Апосталаў, Пасланне да Рымлянаў, 1 – 2 да Карынцянаў, да Галатаў, да Эфесцаў, да Філіпянаў, Каласянаў, 1- 2 да Тэсаланікійцаў, да Ціта, да Філімона, да Габрэяў, св. Якуба, 1 – 2 св. Пятра, 3 Пасланні св. Яна, Пасланне св. Юды і Апакаліпсіс св. Яна апостала.
Святыя Кнігі Святога Пісання як Старога, так і Новага Запаветаў “выраслі” са святой традыцыі, дапоўненай рэлігійнай верай, патрабаваннем пераймаць Бога пашыранымі этычнымі і юрыдычнымі парадамі, а таксама культам. Працэс іх апрацоўвання быў доўгі і складаны. Да кананічных кніг адносяцца кнігі, якія з’яўляюцца натхнёнымі. Без сцвярджэння аб натхненні паасобнай кнігі нельга гаварыць пра яе кананічнасць. Натхненне з’яўляецца звышнатуральным фактам сумеснай дзейнасці Бога і чалавека, плёнам чаго ёсць Святое Пісанне.Так пра факт натхнення піша Другі Ватыканскі Сабор: “Праўды, аб’яўленыя Богам, якія заключаны і адлюстраваны ў Святым Пісанні, былі запісаны пад уздзеяннем Святога Духа. Таму што святая Маці – Касцёл лічыць на падставе апостальскай веры кнігі як Старога, так і Новага Запаветаў цэласнасцю, з усімі іх часткамі, святымі і кананічнымі, таму што яны былі запісаны пад натхненнем Святога Духа, Бог з’яўляецца іх аўтарам і ў якасці такіх яны былі пераданы Касцёлу. Для складання святых кніг Бог выбраў людзей, якія выкарыстоўваючы ўласныя здольнасці і сілы, Ён прымяніў такіх асоб, каб пры Яго дзейнасці ў іх і праз іх, як сапраўдныя аўтары, яны перадалі пісьмова ўсё тое і толькі тое, што Ён хацеў” (D, 11). Таму можна сказаць, што Касцёл, накірованы Святым Духам, вырашае пра крытэрый кананічнасці.
    Габрэйская Біблія і яўрэйскі канон складаюцца з трох частак: Пяцікніжжа Майсея Торы, зборніка прарокаў у двух частках, а таксама зборніка лістоў.Злучэнне гэтых зборнікаў у адно цэлае наступіла, праўдападобна, пад канец першай паловы II ст. перад Хрыстом. Канон габрэйскай Бібліі быў зацверджаны рабінамі на сінодзе ў Ямніі каля 90 г. пасля Хрыста і прыняты як нарматыўны для ўсяго юдаізму. Адным з крытэрыяў кананічнасці габрэйскага канона было, напр. тое, што кніга павінна быць напісана па-габрэйску ці па-арамейску і павінна была ўзнікнуць на тэрыторыі Палестыны. Пратэстанты не прызнаюць кананічнымі дэйтэракананічных кніг Старога Запавету. Яны прызнаюць святымі і кананічнымі дэйтэракананічныя кнігі Новага Запавету (Гбр, Як, 2 П, 2 – 3 Ян, Юд, Ап). Што датычыць канона Новага Запавету, то няма розніцы паміж каталіцкім і праваслаўным грэчаскім вучэннямі. Затое ў праваслаўі прызнаюцца кананічнымі кнігамі Старога Запавету толькі протакананічныя кнігі.
    Тэксты, якія не належаць да канона, называюцца апокрыфамі ці псеўдаэпіграфамі як Старога, так і Новага Запаветаў. Яны ўзніклі ў міжзапаветныя часы.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.