ГРОДНА
Чацвер,
15 мая 2025 года |
Чым ёсць канон Святога Пісання?

Святыя Кнігі Святога Пісання як Старога, так і Новага Запаветаў “выраслі” са святой традыцыі, дапоўненай рэлігійнай верай, патрабаваннем пераймаць Бога пашыранымі этычнымі і юрыдычнымі парадамі, а таксама культам. Працэс іх апрацоўвання быў доўгі і складаны. Да кананічных кніг адносяцца кнігі, якія з’яўляюцца натхнёнымі. Без сцвярджэння аб натхненні паасобнай кнігі нельга гаварыць пра яе кананічнасць. Натхненне з’яўляецца звышнатуральным фактам сумеснай дзейнасці Бога і чалавека, плёнам чаго ёсць Святое Пісанне.Так пра факт натхнення піша Другі Ватыканскі Сабор: “Праўды, аб’яўленыя Богам, якія заключаны і адлюстраваны ў Святым Пісанні, былі запісаны пад уздзеяннем Святога Духа. Таму што святая Маці – Касцёл лічыць на падставе апостальскай веры кнігі як Старога, так і Новага Запаветаў цэласнасцю, з усімі іх часткамі, святымі і кананічнымі, таму што яны былі запісаны пад натхненнем Святога Духа, Бог з’яўляецца іх аўтарам і ў якасці такіх яны былі пераданы Касцёлу. Для складання святых кніг Бог выбраў людзей, якія выкарыстоўваючы ўласныя здольнасці і сілы, Ён прымяніў такіх асоб, каб пры Яго дзейнасці ў іх і праз іх, як сапраўдныя аўтары, яны перадалі пісьмова ўсё тое і толькі тое, што Ён хацеў” (D, 11). Таму можна сказаць, што Касцёл, накірованы Святым Духам, вырашае пра крытэрый кананічнасці.
Габрэйская Біблія і яўрэйскі канон складаюцца з трох частак: Пяцікніжжа Майсея Торы, зборніка прарокаў у двух частках, а таксама зборніка лістоў.Злучэнне гэтых зборнікаў у адно цэлае наступіла, праўдападобна, пад канец першай паловы II ст. перад Хрыстом. Канон габрэйскай Бібліі быў зацверджаны рабінамі на сінодзе ў Ямніі каля 90 г. пасля Хрыста і прыняты як нарматыўны для ўсяго юдаізму. Адным з крытэрыяў кананічнасці габрэйскага канона было, напр. тое, што кніга павінна быць напісана па-габрэйску ці па-арамейску і павінна была ўзнікнуць на тэрыторыі Палестыны. Пратэстанты не прызнаюць кананічнымі дэйтэракананічных кніг Старога Запавету. Яны прызнаюць святымі і кананічнымі дэйтэракананічныя кнігі Новага Запавету (Гбр, Як, 2 П, 2 – 3 Ян, Юд, Ап). Што датычыць канона Новага Запавету, то няма розніцы паміж каталіцкім і праваслаўным грэчаскім вучэннямі. Затое ў праваслаўі прызнаюцца кананічнымі кнігамі Старога Запавету толькі протакананічныя кнігі.
Тэксты, якія не належаць да канона, называюцца апокрыфамі ці псеўдаэпіграфамі як Старога, так і Новага Запаветаў. Яны ўзніклі ў міжзапаветныя часы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 231 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.