ГРОДНА
Субота,
15 лютага 2025 года |
Усе мы з'яўляемся адной сям'ёй
У 11.30 Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал цэлебраваў св. Імшу ў Пабрыгіцкім касцёле для сясцёр з манаскіх ордэнаў.
Падчас яе ксёндз іерарх звярнуўся да сясцёр, якія працуюць у нашай дыяцэзіі, з Божым словам. У казанні Ксёндз Кардынал звярнуў увагу на багаты літургічны змест сённяшняга дня. Па-першае, працягваецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. “Хрыстос стукае ў нашы сэрцы. Ён чакае малітвы”, - сказаў іерарх. Другая акалічнасць – гэта ўспамін св. Мікалая. Прыгадваючы пра яго, ксёндз кардынал адзначыў, што “мерай святасці з’яўляецца якасць малітвы”. Трэцяя акалічнасць – гэта 305-годдзе кансэкрацыі гродзенскай катэдральнай базылікі. †
Падчас яе ксёндз іерарх звярнуўся да сясцёр, якія працуюць у нашай дыяцэзіі, з Божым словам. У казанні Ксёндз Кардынал звярнуў увагу на багаты літургічны змест сённяшняга дня. Па-першае, працягваецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. “Хрыстос стукае ў нашы сэрцы. Ён чакае малітвы”, - сказаў іерарх. Другая акалічнасць – гэта ўспамін св. Мікалая. Прыгадваючы пра яго, ксёндз кардынал адзначыў, што “мерай святасці з’яўляецца якасць малітвы”. Трэцяя акалічнасць – гэта 305-годдзе кансэкрацыі гродзенскай катэдральнай базылікі. †

Прыгожым падарункам для парафіян катэдральнай базылікі і пробашча ксяндза Яна Кучынскага ў 305-гадавіну кансэкрацыі святыні была прысутнасць ксяндза кардынала Зянона Грахалеўскага на вячэрняй св. Імшы.


У першы дзень свайго побыту на Гродзеншчыне ксёндз кардынал наведаў Марыйны санктуарый у Капцёўцы.

Яго Эмінэнцыя пакінуў запіс у памятнай кнізе ў Капцёўцы: “Я вельмі рады, што мог памаліцца ў гэтым прыгожым санктуарыі Яснагурскай Божай Маці. Няхай Божая Маці шчыра благаславіць душпастыра, усіх парафіян, а таксама паломнікаў. Няхай Яна вядзе ўсіх да Яе Сына Хрыста, якога сёння свет вельмі патрабуе”.
«Тут, у гэтай святыні, мы адчуваем сябе ўсе адной сям’ёй, у якой ёсць адзін Айцец у небе. Мы ўсведамляем неабходнасць любові. Тут цераз сакрамэнты мы больш аб’ядноўваемся з Богам. Тут вучымся сапраўднай мудрасці жыцця. Езус Хрыстус прысутнічае перш за ўсё ва Эўхарыстыі» – зазначыў іерарх.

У другі дзень свайго побыту ў Гродне а 10.00 гадзіне Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў рэдакцыю газеты “Слова Жыцця”, каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі – grodnensis.by, а таксама выдавецтва нашай дыяцэзіі.


У той самы дзень а 15.00 гадзіне ў актавай зале Яна Паўла II ВДС у Гродне адбылася сустрэча ксяндза кардынала Зянона Грахалеўскага з рэктарамі духоўных семінарый Беларусі, выкладчыкамі дзяржаўных універсітэтаў, студэнтамі і семінарыстамі, а таксама з прадстаўнікамі мас-медыяў.
Ксёндз кардынал прачытаў рэферат на тэму “Навізна Хрыстовага святарства”. Далей прайшла прэс-канферэнцыя для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.

«Дзяржава некампетэнтна ў рэлігійных справах. Аднак яна абавязана паважаць правы сваіх грамадзян. Напрыклад, да гэтых праў належыць права бацькоў выхоўваць дзяцей згодна з уласным сумленнем», - сказаў кардынал падчас прэс-канферэнцыі.

Пасля св. Імшы гродзенская моладзь пазнаёміла кс. кардынала з душпастырскай дзейнасцю студэнтаў. Далей быў час для размовы з Яго Эмінэнцыяй.


Урачыстасць Беззаганнага Зачацця НПМ і дыяканскія пасвячэнні сабралі ў катэдральнай базыліцы ў Гродне шмат вернікаў і духоўных асоб.
Ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі быў галоўным цэлебрантам св. Імшы а 12 00 гадзіне, а канцэлебравалі яе кс. біскупы: Аляксандр Кашкевіч і Антоній Дзям’янка, кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і шматлікія святары. Ксёндз кардынал удзяліў тром алюмнам з гродзенскай ВДС дыяканскіх пасвячэнняў. Аляксандр Вілюшкевіч, Артур Валчкевіч і Ян Коўш сталі дыяканамі.

Гэтая ўрачыстая св. Імша ў гродзенскай катэдры была апошнім пунктам візіту кс. кардынала Зянона Грахалеўскага на Гродзеншчыне.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 320 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.