ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Яна
На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было на пачатку ў Бога. Усё праз Яго сталася, і без Яго не сталася нічога з таго, што сталася; у Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей, і святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго.

Ян 1, 1-18


Слова Бога, Слова Чалавека
    Нязвыклы пачатак апавядання пра таямніцу ўцелаўлення Божага слова. Гэтая падзея заўжды застанецца неабсяжнай таямніцай Бога і чалавека, аснованай на Слове–Абяцанні, якое нясе збавенне. Будучы паглыбленымі ў гэтую таямніцу, давайце паразважаем над выказаным чалавечым словам. Яно можа быць прыгожым, магутным. Можа абуджаць надзею, паведамляць найглыбейшыя пачуцці. Людское слова ўзносіць нас на вышыні годнасці Божых дзяцей. Наша мова цудоўным чынам стварае нас як людзей, сыноў канкрэтнага народу, акрэсленага круга культуры. Слова, мова належаць да нашых найважнейшых каштоўнасцяў. Нават “вера паходзіць ад таго, што мы слухаем” – сказаў св. Павел-Апостал, а таму неабходны чыесьці вусны, якія перадаюць словамі праўды веры.
    Але і нашае людское слова, ужытае з ганебнай мэтай, можа пакрыўдзіць, глыбока параніць, а нават быць прычынай смерці. Хлусня ляжыць у аснове кожнага зла, кожнага граху. Яна можа быць таксама інструментам насілля, якое прыносіць няволю чалавеку і цэлым народам.
    Часта ў штодзённым жыцці мы чуем “брудныя”, вульгарныя словы. Гэта яны ў значнай ступені ўплываюць на ўзровень нашага жыцця і культуры.
    “На пачатку было Слова”.
    Давайце зробім усё, каб нашыя людскія словы былі, хоць далёкім і слабым, але заўжды верным рэхам Слова – пачатку існавання. Няхай яны робяць нас высакароднымі, вучаць праўдзе, прыгажосці. Няхай яны асвятляюць кожную цемру. Тады лягчэй будзе нам прыняць Слова, якое для нас стала Целам.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  250

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.