ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Некалькі слоў аб малітве
Мужчыны вельмі часта баяцца прызнацца ў тым, што некаторыя малітвы, якія гучаць у касцёле, невядомы ім, а жанчыны не адчуваюць сябе спакойнымі, калі ў святыні не прачытаюць паловы свайго малітоўніка. Мужчыны баяцца падысці да канфесіянала, а жанчына можа падчас споведзі спытаць у ксяндза, чаму ён задае такое невялікае пакаянне. Мужчына сцвярджае, што жанчыны спецыяльна выдумваюць праблемы, каб падзяліцца імі з Богам, а жанчыны наракаюць на мужчын, што яны не могуць у касцёле даўжэй памаліцца, а перад уваходам у яго пытаюцца ў жонак: “Ці доўга прадоўжыцца св. Імша ў касцёле?” Якая ж ёсць малітва сучаснага чалавека
Варта напомніць фрагмент з Евангелля, калі вучні просяць Езуса, каб навучыў іх малітве. “Госпадзе, навучы нас маліцца, як і Ян навучыў сваіх вучняў” (Лк 11, 1). Апостал просіць Збавіцеля навучыць маліцца, не аб тым, каб навучыў рабіць цуды ці валодаць уладай. Апосталы просяць аб тым, што раней яны бачылі. Яны былі сведкамі цудоўных хвілін малітвы свайго Настаўніка. †

Іх не цікавіць улада ці цуд, але найглыбейшы выток дзейнасці Езуса. Яго прыклад прыцягвае апосталаў да таго, каб навучыцца маліцца. З другога боку, гэтая просьба прымушае кожнага з нас здагадацца, колькі падрыхтоўкі і практычных указанняў, пастаянных практыкаванняў і самаадданасці патрабуе малітва.
Для хрысціяніна, незалежна ад полу, малітва павінна займаць найважнейшае месца. Аўтарытэт Езуса павінен быць для кожнага з нас самым важным, нягледзячы на тое, што сучасны свет “бамбардзіруе” чалавека рознымі псеўдазадавальненнямі. Для верніка самаахвярнасць і розныя духоўныя практыкаванні не павінны складаць вялікай праблемы. Святы Антоній Падуанскі навучае, што малітва – гэта сувязь любові, якая стварае інтымны саюз з любімай асобай г.зн. паміж Богам і чалавекам, дазваляе на чулую даверлівую размову і дае вялікую радасць чалавеку, які моліцца.
Хтосьці зверне ўвагу на тое, што многія хворыя, якія практыкуюць малітву, хутчэй папраўляюцца. А ў іншых падчас адгаворвання ружанца занатаваны пазітыўны ўплыў на дыханне і ўзмацненне аддачы сістэмы кровазвароту. Для кожнага ж чалавека дабрачынным вынікам малітвы з’яўляецца цуд Бэтлеема, які здзяйсняецца ў сэрцы многіх з нас. Малітва – гэта перш за ўсё Божае Нараджэнне ў нашым сэрцы. Давайце паспрабуем адчуць блізкі кантакт з Богам, які дае нам малітва. Гэты сапраўдны дыялог змяняе рытм чалавечага сэрца. З дапамогай Боскага “алфавіта” мы можам пазнаць таксама сябе. Свой рытм жыцця мы можам кожны дзень арыентаваць на Бога, становячыся Божымі апосталамі. Наблізіцца да неба цераз малітву магчыма ўжо тут, на зямлі.
Сэрца хрысціяніна павінна жадаць заахвоціць сябе і змабілізаваць да яшчэ большага вывучэння і зразумення гэтага цудоўнага дару, які Бог даў людзям. Таму калі Езус, Божы Сын, патрабаваў малітвы, то наколькі ж больш патрабуе яе кожны вернік. Няхай кожны з нас адчуе тое, як малітва змяняе рытм сэрца, рытм жыцця.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.