ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Нядзеля Хросту Пана

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Тады прыйшоў Езус з Галілеі на Ярдан да Яна, каб прыняць хрост ад яго. Але Ян утрымліваў Яго, кажучы: “Я з Твайго дазволу павінен быць ахрышчаны, а Ты ідзеш да мяне?” Адказваючы ж, Ісус сказаў яму: “Дазволь цяпер, бо гэтак нам належыць выканаць усякую справядлівасць”. Тады Ян адпусціў Яго. А калі Ісус быў ахрышчаны, зараз выйшаў з вады; і вось адкрыліся яму (Яну) нябёсы, і убачыў, што Дух Божы сыходзіць, як голуб, і ідзе да Яго. І вось, голас з неба, які кажа: “Гэта Сын Мой улюбёны, Якога Я ўпадабаў Сабе”.

Мц 3, 13-17


Тут неабходна глыбокая змена
    Фактам як найбольш пазітыўным з’яўляецца тое, што сярод католікаў сакрамэнт св. хросту карыстаецца вялікай пашанай. Усе бацькі, якія радуюцца новаму патомству, выношваюць глыбокае жаданне ахрысціць сваё дзіця. Цяжка сабе ўявіць, каб было інакш. Складанасці пачынаюцца потым, а бяруцца яны з адсутнасці зацікаўленасці вынікамі хросту г. зн. развіццём веры ў сэрцы маладога чалавека. Адкуль паходзяць гэтыя праблемы? Можна рызыкнуць і адказаць: з адсутнасці зацікаўленасці бацькоў развіццём уласнай веры. Звыкла яна затрымаліваецца на ўзроўні ведаў, неабходных для Першай св. Камуніі.
    Давайце прыгледзімся да сцэны з Евангелля. Хрысус прыняў хрост разам з іншымі людзьмі, якія жадалі змяніць сваё жыццё пакаяннем. Апрача св. Яна ніхто не ведаў, што Езус з’яўляецца Божым Сынам і што гэта Ён знішчыць грахі свету. Давайце звернем увагу на вынікі Янавага хроста, прынятыя Езусам: Ён быў салідарны з грэшнікамі аж да драмы крыжа, аж да паўстання з памерлых. Наколькі хрост у Ярдане быў знакам пакаяння і перамены жыцця, настолькі хрост як сакрамэнт знішчае першародны грэх і дае нам вечнае жыццё!
    Наколькі нам, звыклым католікам, хопіць наступства ў выкананні абавязацельстваў, якія выплываюць са св. хроста, устаноўленага Езусам?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.