ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Семінарыйныя навіны

Семінарыйная газета

18 снежня семінарыйная супольнасць адзначала вігілію Божага Нараджэння. Сустрэча была вельмі асаблівай, бо разам з клерыкамі ў семінарыі былі іх бацькі і родныя.
Спатканне распачалося а 11 гадзіне канферэнцыяй, якую правёў духоўны айцец нашай семінарыі кс. Тадэвуш Крыштопік у семінарыйнай капліцы. Затым была адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнта, падчас якой клерыкі разам са сваімі бацькамі маліліся на ружанцы. У гэты ж час была магчымасць паспавядацца. А 12 гадзіне распачалася святая Імша, якую цэлебраваў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч. На ёй таксама прысутнічалі ксяндзы-выкладчыкі, духоўныя айцы, спаведнікі нашых клерыкаў, іншыя працаўнікі нашай семінарыі, дыяканы і клерыкі са сваімі бацькамі. Падчас святой Імшы мы дзякавалі Богу за дар нашай супольнасці.
Пасля святой Імшы ўсе сабраліся ў актавай зале, у якой клерыкі з 2 курса праводзілі спатканне (гэта таксама традыцыя нашай семінарыі). Мы паслухалі фрагмент святога Евангелля, у якім гаворыцца аб Нараджэнні Езуса Хрыста, а затым, узяўшы ў рукі белую аплатку, падзяліліся паміж сабой не толькі гэтым хлебам, але і радасцю, калі віншавалі адзін аднаго.
20 снежня супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі наведала дом-інтэрнат у Галавічполі, каб павіншаваць дзяцей з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Клерыкі пазнаёмілі дзяцей з асобай св. Мікалая, спявалі для іх калядныя песні. Выказваем шчырую ўдзячнасць адміністрацыі дзіцячага дома-інтэрната за магчымасць наведаць дзяцей.

   21 снежня ў актавай зале Гродзенскага тэхнічнага каледжа бытавога абслугоўвання адбыўся канцэрт семінарыйнага гурта "AVE". Гэта ўжо трэцяе спатканне з навучэнцамі і настаўнікамі гэтага каледжа. Сённяшняе спатканне было прысвечана надыходзячаму святу Божага Нараджэння. Гэты канцэрт быў вельмі кароткім, але, спадзяёмся, пакінуў у маладых сэрцах радасць і, быць можа, кагосці прыблізіў да Бога.

   30 снежня ў семінарыйнай капліцы адбылася сустрэча міністрантаў парафіі Святой Сям'і з Ліды, якія прыехалі разам з ксяндзом Юрыем Бяганскім. Падчас святой Імшы кандыдаты ў міністранты прайшлі чарговы этап падрыхтоўкі да міністранцкай паслугі пры алтары. Пасля абеду і кароткай экскурсіі па семінарыі яны разам са сваім ксяндзом вярнуліся дадому. Вельмі спадзяёмся, што гэты час, які яны правялі ў семінарыйных сценах, дапаможа ім стаць вернымі сведкамі Бога і добрымі міністрантамі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.