ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
Прыклад для пераймання
13 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Жалудку была цэлебравана ўрачыстая св. Імша з нагоды 20-гадавіны смерці кс. Пятра Барташэвіча, які з 1963 г. выконваў у Жалудку функцыю пробашча.
15 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Адэльску была ўшанавана памяць аб памерлых пробашчах кс. прал. Пятру Барташэвічу і кс. Феліксу Сароку ў 20-гадавіну іх смерці.
15 студзеня ў парафіяльным касцёле ў Адэльску была ўшанавана памяць аб памерлых пробашчах кс. прал. Пятру Барташэвічу і кс. Феліксу Сароку ў 20-гадавіну іх смерці.
13 студзеня 1991 г. у Жалудку памёр ксёндз-пралат Пётр Барташэвіч. Праз два дні (15 студзеня 1991 г. ) у Адэльску ціха адышоў да Бога кс. Фелікс Сарока. Лёс гэтых двух ксяндзоў быў вельмі звязаны. Іх злучыў Адэльск і эпоха атэізму, у якой яны былі вытокам святла веры і надзеі. З той сумнай даты мінула 20 год. †
13 студзеня 2011 г. у жалудоцкім касцёле сабраліся шматлікія вернікі, ксяндзы і два біскупы, каб памаліцца за душу памерлага святара. Ксёндз-арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч быў галоўным цэлебрантам жалобнай св. Імшы, які пры жыцці ксяндза-пралата быў Апостальскім Адміністратарам для католікаў Беларусі. У казанні мінска-магілёўскі мітрапаліт успамінаў пра жыццёвы шлях кс. пралата Пятра Барташэвіча і заахвочваў да яго пераймання: “Замілаваныя ў Хрысце браты і сёстры! Мы сабраліся ў гэтым касцёле з-за 20 гадавіны смерці ксяндза-пралата Пятра Барташэвіча, які на працягу доўгіх год працаваў тут. Памятаючы пра яго, давайце будзем выпрошваць для яго Божую міласэрнасць. Нашая душа жадае Бога. Недастаткова клапаціцца пра матэрыяльныя справы, пра развіццё культуры, але таксама трэба турбавацца пра духоўныя справы. Бо чалавек – гэта не толькі цела, але і душа. У Старым Запавеце мы чытаем: “Святой і збавеннай з’яўляецца думка маліцца за памерлых”. Без іх не было б нас. А асабліва мы павінны памятаць пра памерлых святароў, бо ў сям’і застаюцца дзеці, унукі. А ў ксяндза хто застаецца? Застаецца парафія. Застаюцца тыя вернікі, з якімі ён працаваў. Сучасны свет забывае, што трэба маліцца за сваіх памерлых. Наша малітва можа дапамагчы памерлым”.
Пасля св. Імшы вернікі адправіліся да магілы кс. Барташэвіча. На месцы вечнага спачыну гэтага вялікага святара духавенства і вернікі маліліся за душу памерлага. На заканчэнне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч і кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паблагаславілі сабраных.
У суботу 15 студзеня ў Адэльску ўспаміналі пра светлай памяці кс. Фелікса Сароку і кс. пралата Пятра Барташэвіча, шматгадовых пробашчаў гэтай парафіі. А 11 гадзіне ў мясцовым клубе пачалася памятная сустрэча, падчас якой усім прысутным былі набліжаны біяграфіі св. памяці кс. Фелікса Сарокі і св. памяці кс. пралата Пятра Барташэвіча. Перад сабранымі выступіў сп. д –р Эдмунд Ярмусік, дзекан факультэта гісторыі і сацыялогіі Гродзенскага ўніверсітэта, які раскрыў малавядомыя старонкі з гісторыі Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і некаторыя падрабязнасці біяграфіі вышэйзгаданых святароў. Выхаванцы кс. Пятра і кс. Фелікса: кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кс. пралат Антоній Ханько і два вернікі з Адэльска - засведчылі аб жыцці і душпастырскай працы памерлых. Сустрэчу ўпрыгожыў сваімі спевамі хор “Адэльчанка”. А 13 00 гадзіне ў адэльскім касцёле Унебаўзяцця НПМ была цэлебравана св. Імша, падчас якой духавенства і вернікі маліліся за душы памерлых ксяндзоў. Ксёндз-арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч абвясціў гамілію. Прапаведнік звярнуў увагу на важную ролю памерлых святароў у місіі падтрымання “агню” веры на гэтай зямлі ў эпоху атэізму. У казанні кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч раскрыў некаторыя фрагменты жыцця кс. Фелікса і кс. пралата Пятра.

Біяграфія светлай памяці кс. пралата Пятра Барташэвіча
Ксёндз Пётр Барташэвіч нарадзіўся 29 чэрвеня 1914 г. у Вільні, там скончыў школу і гімназію. У 1934 г. паступіў вучыцца ў семінарыю ў Вільню. У 1939 г. атрымаў ступень магістра тэалогіі. 16 чэрвеня 1940 г. з рук кс. арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага ў Вільні прыняў святарскія пасвячэнні. Спачатку працаваў вікарыем у Шумску, а пазней – у віленскай Кальварыі. У кастрычніку 1941 г. быў накіраваны на працу ў Зембіна пад Мінскам, але не трапіў туды. Па просьбе дзекана кс. Антонія Зянкевіча, тагачаснага генеральнага вікарыя біскупа ў сваім дэканаце, ён астаўся ў парафіі ў Глыбокім. У 1943 г. быў пробашчам у пар. Пярплішчы, у 1946 г. – пробашчам у пар. Крулеўшчызна. Восенню быў арыштаваны і прывезены ў Полацк. Яго абвінавацілі ў тым, што ён не верыць у моц Чырвонай Арміі, прымушаў дзяцей маліцца і актыўна ўдзельнічаў ў сустрэчах святароў. У пачатку 1949 г. быў асуджаны на 25 год лагераў, пазбаўленне грамадзянскіх правоў на 5 год і канфіскацыю маёмасці. Спачатку быў накіраваны ў турму ў Оршу, а адтуль – у лагер Старая Вятка ў Рэспубліку Комі. Праз два гады быў высланы ў лагер Чуна ў Сібір. Быў вызвалены 1 мая 1955 г., прыбыў у пар. Пярплішча, дзе касцёл быў ужо зачынены. Ксёндз Пётр накіраваўся ў Гродна, да кс. дзекана Міхала Арановіча, які накіраваў яго ў Адэльск. 13 чэрвеня 1955 г., пасля атрымання адпаведных дакументаў, пачаў там працу. Займаўся моладдзю, пры касцёле арганізаваў спартыўныя спаборніцтвы. У адэльскай школе не было піянераў і камсамольцаў. Улады абвінавачвалі ў гэтым ксяндза. З-за гэтага па распараджэнні ўладаў ён быў вымушаны пакінуць Адэльск і пачаў працу ў Жалудку. З-за вельмі руплівай працы ў яго адабралі дакументы (т. зв. даведку). Ксёндз П. Барташэвіч паехаў у Маскву, каб сустрэцца там з Румянцавым, старшынёй Найвышэйшай рады па справах рэлігіі. Пасля гэтай сустрэчы кс. Пётр атрымаў дакументы. У 1963 г. ён быў вымушаны пакінуць парафію ў Адэльску і накіравацца ў Жалудок, дзе выконваў функцыю пробашча аж да смерці. Дзякуючы старанням кс. Пятра ў ВДС у Рыгу былі прыняты Антоній Ханько, цяперашні канцлер біскупскай курыі ў Гродне. Ксёндз Пётр разам з кс. Юзафам Грасевічам заснаваў патаемную супольнасць сёстраў Божай Маці Міласэрнасці. У 1990 г. кс. П. Барташэвіч быў прызначаны папскім пралатам. 13 студзеня 1991 г. ён памёр у Жалудку, дзе быў пахаваны каля магілы сваёй маці.
Біяграфія св. памяці кс. Фелікса Сарокі
Ксёндз Фелікс Сарока (1910 – 1991) вучыўся ў духоўнай семінарыі ў Вільні. У 1938 г. з рук кс. арцыбіскупа Рамуальда Ялбжыкоўскага прыняў святарскія пасвячэнні. Працаваў вікарыем на Беласточчыне, пазней выконваў функцыю пробашча на Гродзеншчыне. Быў пазбаўлены даведкі савецкімі ўладамі. Але падчас пераезду кс. П. Барташэвіча з Адэльска ў Жалудок, атрымаў дазвол для душпастырскай працы ў Адэльску. З 1963 г. да сваёй смерці, 15 студзеня 1991 г., выконваў там функцыю пробашча.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.