ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

ІV Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
І, бачачы натоўпы, Ён узышоў на гару; і, калі сеў, падышлі да Яго вучні Яго; і, адкрыўшы вусны Свае, стаў іх навучаць, кажучы: “Шчасныя ўбогія духам, бо іх Валадарства Нябеснае. Шчасныя тыя, што плачуць, бо яны суцешацца. Шчасныя пакорлівыя, бо яны завалодаюць зямлёю. Шчасныя тыя, што прагнуць і смагнуць справядлівасці, бо яны насыцяцца. Шчасныя міласэрныя, бо яны атрымаюць міласэрнасць. Шчасныя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць. Шчасныя міратворцы, бо іх назавуць сынамі Божымі. Шчасныя, што пераслед церпяць дзеля справядлівасці, бо іх Валадарства Нябеснае. Шчасныя вы, калі з-за Мяне вас будуць зневажаць, і пераследаваць, і ўсякае ліха гаварыць будуць супраць вас, ўзводзячы паклёп. Радуйцеся і весяліцеся, бо ўзнагарода ваша шчодрая ў небе”.

Мц 5, 1 -12а


Складаны рэцэпт удалага жыцця
Калі б здарылася няшчасце і загінула Евангелле, а застаўся б з яго толькі фрагмент з благаславенствамі, то і так мы мелі б “эсенцыю” Хрыстовага навучання. У іх ёсць не толькі ўсё навучанне Настаўніка з Назарэта, але можна пачуць рэха падзей усяго Яго жыцця. Вакол Езуса хапала слухачоў, якія былі прыцягнуты Яго навучаннем і нязвыклымі знакамі. Але ніхто да канца не быў у стане зразумець Яго прыходу на зямлю, а тым больш цярпенняў дзеля справядлівасці, мукі і Хрыстовай смерці. Нічога дзіўнага, што з гэтага рэцэпта шчасця сёння нямногія гатовы скарыстаць. Што не азначае, што гэты рэцэпт шчасця перастае быць актуальным і эфектыўным. Абавязкова неабходна рызыка. Сёння цяжка быць убогім, ціхім, мець чыстае сэрца. Аднак гісторыя ведае шмат выпадкаў, калі чалавек рызыкнуў спакойным жыццём, змог перамагаць зло дабром, умеў падвергнуць сябе рызыцы небяспекі для Божага Валадарства. Верагодна, што і сёння хопіць такіх прыкладаў!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.