ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Не заблытайся ў віртуальнай сетцы!

На шляху да святасці

Не май 100 сяброў, а май… камп’ютар і выхад у інтэрнэт. Па такім прынцыпе жыве шматлікая моладзь. Як паказала апытанне, праведзенае сярод маладых людзей ва ўзросце 14-19 год, за камп’ютарам яны праводзяць 1- 6 гадзін у дзень. І амаль столькі ж “прападаюць” у інтэрнэце. 22% апытаных прызналіся, што яны праводзяць за камп’ютарам увесь свой вольны час. А гэта ўжо паказчык таго, што тэхніка “паглынае” і можа выклікаць залежнасць. Ці гэта так дрэнна?
Дэградацыя
    Спачатку некалькі фактаў. Інтэрнэт садзейнічае паступовай дэградацыі чалавека. Мова, якая выкарыстоўваецца ў ім, максімальна спрошчана. У штодзённым жыцці чалавек забываецца, што існуе другі ўзровень культуры. Да таго ж распаўсюджана мана і абрабаванне людзей у інтэрнэце. Гэта некаторыя віртуальныя крамы, праходжанне розных тэстаў з запросам выслаць смс на наступны нумар… і як вынік - парушэнне раўнавагі, стрэс, сваркі ў сям’і.
Праваслаўны святар Аляксандр Шумскі з Расіі лічыць інтэрнэт злом. Ненармальнай з’явай стала, калі моладзь прызнаецца падчас споведзі, што наведвала порнасайты. На сайце Русская народная линия ён апублікаваў свой матэрыял пад назвай “Отцеубийство – интернет!” Галоўная ідэя – даказаць, што віртуальная сетка – гэта бязладзіца. І з гэтым трэба нешта рабіць.
    Вучань сядае рыхтавацца да экзамену, а на маніторы з розных бакоў мігае разнастайная брыдота з прапанаваннем націснуць на спасылку. Аляксандр Шумскі лічыць, што ў наш час інтэрнэт пазбавіў дзяцінства.
    Легкадумнасць
    Тое, што віртуальная сетка ў асноўным не выхоўвае, а наадварот, вядзе да распусты і маладога, і дарослага, застаецца без сумнення. Але на гэтым “разумныя” людзі зарабляюць грошы. Такое адчуванне, што, заходзячы на віртуальныя прасторы, трэба надзяваць шлем, кальчугу і браць з сабою меч. Навошта? Абараняцца!
    Ашуканцы гатовы абрабаваць вас да ніткі, бо ніякіх афіцыйных законаў у сетцы не існуе. На адрас тваёй скрынкі можа прыйсці пісьмо, што ты выйграў шмат грошай. Трэба толькі выслаць свае пашпартныя дадзеныя, каб выканаць разлік… І такія даверлівыя знаходзяцца.
    У той жа час буйнейшае агенцтва па онлайн-даследаванням у Еўропе “Gemius Group” 30 снежня 2010 года апублікавала на сайце Tut.by вынікі апытанняў сярод беларусаў. Аказалася, што адыторыя інтэрнэту за апошні год павялічылася на 11,15%. А ці спрыяе гэта нечаму карыснаму? Бо інтэрнэт быў створаны для хуткасці перадачы інфармацыі толькі першапачаткова. З цягам часу ў яго з’явіліся другія мэты і задачы.
    І яшчэ некаторыя лічбы аб перыядычнасці наведвання беларусамі сусветнай сеткі. 3,07% карыстаюцца інтэрнэтам 1-3 разы ў месяц, 8,13% - 1-2 разы ў тыдзень, 17,52% - 3-5 раз у тыдзень, а 71,28% карыстаюцца сеткай кожны дзень!
    Агрэсія
    Некаторыя факты проста ўражваюць!
    Украінец забіў свайго праціўніка з Масквы па онлайн-гульні. Пасля чаго ён быў асуджаны на 8 год калоніі. У Чыкага бацька забіў сваю чатырохмесячную дачку, таму што яна замінала яму праводзіць час з прыстаўкай. Як паведамляе Life News, 14-гадоваму хлопчыку пагражае пазбаўленне волі тэрмінам на 10 год. Ноччу ён забіў бацьку, які забараніў свайму сыну гульні ў камп’ютары і схаваў клавіятуру. А калі следчы апытваў забойцу, то спачатку той запытаўся, ці будзе ў турме камп’ютар. Жах!
    Я не супраць выкарыстання сусветнай сеткі, але сёння я хачу паказаць яе адмоўны бок. І засяродзіць увагу на тым, што можна з гэтым рабіць.
    Зразумела, што без інтэрнэту ў наш час не абысціся (усё ж карысная рэч, я згодная). Але трэба ўмець сабой кіраваць, сваімі эмоцыямі, жаданнямі. Выпрацоўваць сваю сілу волі! Канешне, кальчугу адзяваць не трэба, але трэба заўсёды памятаць, з якой мэтай ты выйшоў у інтэрнэт і якую карысць табе гэта прынясе.
    І яшчэ да тваёй свядомасці данясу, што ў 1999 г. папа Ян Павел II зацвердзіў заступніка інтэрнэту – святога Ізыдора. Яго імяніны адзначаюцца 4 красавіка. Існуе нават спецыяльная малітва перад выхадам у інтэрнэт.

    Усемагутны і вечны Божа,
    Які стварыў нас на Сваё падабенства
    І загадаў нам шукаць усяго добрага, праўдзівага і выдатнага,
    Асабліва ў цудоўнай выяве
    Твайго Адзінароднага Сына,
    Пана нашага, Езуса Хрыста,
    Дазволь нам прасіць Цябе
    Праз заступніцтва святога Ізыдора, біскупа і доктара,
    Каб у нашых падарожжах па інтэрнэту
    Мы накіроўвалі нашыя рукі і вочы толькі да таго, што згодна з Тваёй воляй,
    І праяўлялі б зычлівасць і цярпенне да ўсіх душ,
    якія б ні сустрэліся нам у імя Пана нашага Езуса Хрыста, Амэн!


    Не сумняваюся, гэтая малітва табе яшчэ спатрэбіцца. Па выніках “Стратэгіі развіцця інфармацыйнага грамадства…” прагназуецца, што да канца 2015 года амаль палова жыхароў планеты будзе забяспечана мабільным інтэрнэтам, і яшчэ 38% - стацыянарным.…

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.