ГРОДНА
Панядзелак,
09 снежня 2024 года |
III этап падрыхтоўкі да СДМ у Мадрыдзе (студзень 2011 г.)
Дарагі малады чалавек! У двух папярэдніх этапах падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі (СДМ) у Мадрыдзе (лістапад, снежань) спачатку мы разважалі аб тым, чаму арганізаваны Дні моладзі, затым хацелі адказаць на больш асабістыя пытанні, чаму я намерваюся прыняць удзел у СДМ і чаго я чакаю ад іх? Спадзяюся, што ў вас знайшоўся час для агульнага разважання аб будучай дарозе ў Мадрыд, або яшчэ знойдзеце найбліжэйшую нагоду паразмаўляць пра гэта з душпастырамі ў вашых супольнасцях.
У межах трэцяга этапу падрыхтоўкі давайце адкажам на пытанне: “Якім Касцёл бачыць маё падарожжа ў Мадрыд і як я бачу цэласнасць шляху майго жыцця?”
Для плённай падрыхтоўкі да падарожжа звычайна накіроўваецца спецыяльнае пажаданне на дарогу. Кожны раз мы вяртаемся да яго, каб зразумець, ці мы не сышлі з правільнага шляху на бездарожжа.
Тым пажаданнем-“маяком” Касцёла на СДМ у Мадрыдзе былі выбраны дэвіз-праграма – “Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (Клс 2, 7).
Гэта ёсць свайго роду шыфр кожнага паспяховага добрага шляху нашага жыцця. Пераносячы гэты шыфр у кожную сітуацыю, можна правільна прачытаць шлях прызвання да святасці і Збавення. Дарога ў Мадрыд – гэта фрагмент шляху майго жыцця, падчас якога я хачу адкрыць прызванне да святога жыцця. †

Гродна
Хрыстус з’яўляецца Тым, да якога я няспынна суадношу сітуацыю свайго жыцця і пытаюся ў Яго рады, як у блізкага Сябра. Асабліва тады, калі шлях з’яўляецца заблытаным і небяспечным, я павінен падацца назад. Я вяртаюся на добры шлях, каб прызнаць, што страціў з вачэй гэты найважнейшы “маяк”. Адзіна разумнае – гэта крочыць за ўказаннямі Хрыста. Падумайце над двума пытаннямі:
“Як я рэалізую гэты шлях?”, “Як я магу быць прыдатны для рэалізацыі гэтага вызначанага шляху ў адносінах да другой асобы?” Хрыстус заклікае і хоча пачуць наш адказ. Ён забяспечвае нас рознымі ўменнямі і талентамі. Развіццё і выкарыстанне гэтых талентаў нясе шмат радасці і шчасця. Варта задумацца: рабіць штосьці добра – гэта значыць памнажаць шчасце ў сабе і перадаваць яго ўсім!
Ідэя:
“Які асабіста ты вызначыў б жыццёвы дэвіз, што пераклікаўся б з дэвізам СДМ: “Укарэненыя і ўбудаваныя ў Хрысце, і ўзмоцненыя ў веры” (Клс, 27)?” Падзяліся гэтым са сваімі калегамі і сяброўкамі і абгрунтуй, чаму ты хацеў бы рэалізаваць дэвіз?
Я жадаю вам, дарагая моладзь, добра прадумаць і адкрыта паразмаўляць на тэму праграмы СДМ і шляху ўласнага жыцця. Не бойцеся думаць і выказвацца на найбольш асноўныя тэмы свайго жыцця!
Няхай на шляху падрыхтоўкі як “маяк” суправаджаюць Вас словы Бэнэдыкта XVI, скіраваныя да маладых у мінулым годзе ў Рыме: “Дарагая моладзь, гэты час пыдрыхтовак да СДМ у Мадрыдзе з’яўляецца таксама нязвыклай нагодай адчуць ласку прыналежнасці да Касцёла, Цела Хрыста. Сусветныя дні моладзі раскрываюць дынамізм Касцёла і яго вечную маладосць. Кожны, хто любіць Хрыста, любіць Касцёл. Таму культывуйце ініцыятывы, якія дазваляюць маладым людзям адчуваць, што яны з’яўляюцца членамі Касцёла ў поўным адзінстве з пастырамі і наступнікам Пятра. Маліцеся як супольнасць, адкрываючы дзверы вашых парафій, таварыстваў і рухаў, каб усе маглі адчуваць сябе ў Касцёле, як дома, дзе яны каханы любоўю самога Бога”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 23 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.