ГРОДНА
Субота,
02 лістапада 2024 года |
Касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Перстунь
У в. Перстунь у 1780 г. адміністрацыяй Гродзенскай эканоміі была створана грэка-каталіцкая парафія. Святыню пабудавалі на ўсходняй ускраіне вёскі ў 1818 г., тады ж яе і асвяцілі як грэка-каталіцкую царкву. Храм з цэглы быў узведзены ў стылі позняга класіцызму і атынкаваны.
Пасля 1875 г. храм, як і іншыя святыні, стаў праваслаўнай царквою. Але ў ліпені 1919 г. яна была перададзена католікам і асвечана як рыма-каталіцкі касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.
Касцёл уяўляе сабою адносна невялікую базыліку, прамавугольную ў плане з прамавугольнай апсідай, арыентаванай на ўсход. Да галоўнага фасада быў прыбудаваны магутны бабінец у духу класіцызму, над ім узвышаецца цыліндрычная трох-ярусная шатровая вежа-званіца. 2-пакаёвая сакрыстыя далучана да паўднёвага боку апсіды, а сакрыстыя з паўночнага боку хутчэй нагадвае нішу, чым асобнае памяшканне. Да алтарнай сцяны дабудавана кацельня. †

Інтэр’ер, падзелены чатырма магутнымі крыжастымі слупамі на 3 нефы, перакрыты плоскай падшыўной дашчатай столлю. Тытульны абраз Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі размешчаны над аркай прэзбітэрыя. Іканастас, які застаўся ад царквы, быў не знішчаны, а перанесены да алтарнай сцяны і прыстасаваны пад рыма-каталіцкі інтэр’ер. За царскімі дзвярамі размешчаны табэрнакулюм. Цяпер у нішах іканастаса знаходзяцца каталіцкія абразы: св. Ваўжынца, Найсвяцейшага Сэрца Езуса, Панны Марыі, св. Стэфана. У другім ярусе злева направа размяшчаюцца наступныя абразы з жыцця Езуса Хрыстуса: Нараджэння Езуса, Ахвяравання, Апошняй Вячэры, Малітвы ў Аліўным садзе і Унебаўшэсця. У тарцы левага нефа ўсталяваны алтар св. Ганны, правага – Божай Міласэрнасці. На левым слупе пры алтары размешчана фігура Найсвяцейшага Сэрца Езуса, а на правым – фігура Божай Маці, Каралевы Польшчы. Над уваходам у касцёл навісае балкон хораў з арганам.
Касцёльны ўчастак абнесены бутавай агароджай з брамай у выглядзе 4-х невялікіх атынкаваных слупоў. Перад касцёлам каля агароджы пахаваны обер-лейтэнант кайзераўскіх войскаў Паўль Морман (+1915). У цэнтры вёскі захаваўся крыж-помнік з надпісам па-польску «Езу Хрысце, злітуйся над намі. 1911». Падобны помнік устаноўлены ў 1935 г. каля в. Баяры (па дарозе ў Галынку).
Гітлераўцы моцна пашкодзілі касцёл пры адступленні, але ён ўсё ж такі дзейнічаў да 60-х гг. XX ст. Потым будынак знаходзіўся ў паўразбураным стане, але вернікі збіраліся тут без ксяндза. Падчас вайны згарэла старая плябанія, і вернікі пабудавалі новы невялікі драўляны дом для пробашча, у якім у шасцідзесятыя гады была крама, а сёння ён пустуе. Касцёл быў адноўлены ў 1990 г. і зноў дзейнічае як парафіяльная святыня Сапоцкінскага дэканата. Ён быў даследаваны экспедыцыяй Музея старажытнабеларускай культуры яшчэ ў сямідзесятых гадах, але атрымаў статус помніка архітэктуры толькі ў дзевяностых.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.