ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VI Нядзеля Звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў сваім вучням: “Бо кажу вам: калі ваша справядлівасць не будзе большай, чым у кніжнікаў і ў фарызеяў, не ўвойдзеце вы ў Валадарства Нябеснае. Чулі, што сказана было продкам: “Не забівай”, а хто заб’е, будзе асуджаны. А хто скажа брату свайму: “рака”, - будзе асуджаны радай, а хто скажа: “дурны”, - будзе асуджаны агнём пякельным. Чулі, што сказана: “Не чужалож!”. А Я вам кажу, што кожны, хто глядзіць на жанчыну, прагнучы яе, ужо зчужаложыў ў сэрцы сваім. Бо калі тваё правае вока горшыць цябе, вырві яго ды адкінь ад сябе; бо лепш табе, каб згінуў адзін з членаў тваіх, чым ўсё цела тваё сышло б у пекла. І калі правая твая рука горшыць цябе, адрэж яе ды адкінь ад сябе; бо лепш табе, каб згінуў адзін з членаў тваіх, чым усё цела тваё сышло б у пекла”.

Мц 5, 17 -37


СВАБОДА – ГЭТА ЎНУТРАНАЯ ПІЛЬНАСЦЬ І ЛАСКА З НЕБА
    Цяжкі евангелічны радыкалізм. Але гэтыя патрабаванні не перавышаюць чалавечых магчымасцяў. Наадварот – яны ахопліваюць не толькі знешнія ўчынкі, але і сэрца, наш унутраны свет, дзе або нараджаецца дабро, або гняздуецца яго супрацьпастаўленне – грэх. Езус мог паставіць такія патрабаванні. Хіба нават мусіў, калі ўжо меў нам, людзям, прапанаваць дасканалы спосаб збавення, г. зн. свабоду ад усялякага заняволення, якое сыходзіць ад зла. У Аліўным садзе, перад сваёй пакутай, Ён перажыў час змагання, з якога выйшаў пераможцам. Потым не вагаўся выдаць самога сябе на крыж і смерць, каб кожны з нас знайшоў дастаткова ўнутранай сілы, а таксама ласкі з неба і на шляху да неба не мусіў адразаць сабе канечнасцяў.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.