ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада
2024 года
 

Слова для Жыцця (7)

Слова для Жыцця

benedict9Папа Бэнэдыкт XVI
   Акрамя гэтага, я хацеў бы заахвоціць хрысціян, каб яны з даверам, свядомай і адказнай крэатыўнасцю ўключыліся ў сетку адносін, якія зрабіла магчымымі лічбавая эпоха. Не толькі для таго, каб задаволіць прагу прысутнасці, але таму, што гэтая сетка з’яўляецца інтэгральнай часткай чалавечага жыцця. Інтэрнэт спрыяе развіццю новых і больш складаных форм інтэлектуальнай і духоўнай свядомасці, супольных перакананняў. Мы пакліканы, каб на гэтым полі дзейнасці абвяшчаць нашу веру ў тое, што Хрыстус з’яўляецца Богам, Збавіцелем чалавека і гісторыі, Тым, у якім усё дасягае свайго спаўнення. (пар. Эф 1, 10).

    Фрагмент паслання на 45 Дзень сродкаў масавай інфармацыі



 
   Кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

    Праблема заключаецца ў тым, што сучасны чалавек не разумее прыроды сапраўднага шчасця, і таму яно нярэдка становіцца ілюзіяй. Мы часта звязваем шчасце з вонкавымі абставінамі нашага жыцця і думаем, што шчаслівы той, хто дасягнуў поспеху ў жыцці. На самой справе Езус не жадае, каб хрысціяне адракліся ад свету і Ягоных спраў, не жадае, каб яны былі беднымі, нешчаслівымі, каб іх пераследавалі, каб яны жылі ў несправядлівым свеце, каб не весяліліся і г.д. Ён жадае, каб хрысціяне, жывучы ў свеце, на першым месцы ставілі Бога і Яго справы, бо толькі Ён адзін можа гарантаваць сталае шчасце.

    Фрагмент гаміліі. Мінск, пар. св. Яна Хрысціцеля 30.01 2011 г. (catholic.by)

 


    Кс. Фрэдэрык Ламбардзі SJ
    “Адзінства – гэта штосьці іншае. Як сказаў Папа, “мы жадаем адзінства, за якое маліўся Хрыстус і якое па сваёй прыродзе праяўляецца ў камуніі веры, сакрамэнтаў і паслуг”. Перад абліччам спакусы адрачэння і песімізму” БэнэдыктXVI заклікае нас, каб мы ажывілі ў сабе “веру ў моц Святога Духа” і “рупліва прадаўжалі шлях да адзінства”. Святы Павел упаў з каня, калі сустрэў Хрыста, і яго жыццё змянілася. А чаго ад нас хоча Хрыстус? Напэўна не таго, каб мы стаялі на месцы. Таму што тады нашы экуменічныя сустрэчы будуць усяго толькі прыгожым відовішчам. І замест таго, каб быць крыніцай будучыні, верагодным сведчаннем прысутнасці Божага Духа, яны застануцца толькі рэхам падзелаў з мінулага”.

    Ватыканскае радыё, 29.01 2011 г.


Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  58

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.