ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня
2024 года
 

З каталіцкага друку (8)

Прэса

“Пагроза сектаў”, кс. Альбэрт Варсо, 2/2011 г.
    Хрыстос перасцерагаў вучняў: “Тады, калі б хто вам казаў: “Вось тут Хрыстос”, або: “Там”, - не верце!” (Мц 24, 23). Супольнасць вернікаў з самага пачатку сутыкалася з дзейнасцю груп сектанцкага характару. Сёння развіццё сектаў звязана з ананімнасцю жыцця, самотнасцю, якая мучыць людзей,крызісам каштоўнасцяў, ідэйнай пустатой. Трэба памятаць аб малітве за тых, хто быў уцягнуты ў секты. З імі неабходна падтрымліваць пастаянны кантакт, акружаць іх клопатам і сардэчнасцю, а таксама старацца хадайнічаць аб дапамозе спецыяльных цэнтраў, у тым ліку каталіцкіх.

“Kirisutokyou азначае Хрысціянства”, Павел Янаціньскі OP, 2/2011 г.
    Хрысціянства (Kirisutokyou) было “прывіта” на японскай зямлі ў палове XVI ст. Да пачатку XVII ст. да новай рэлігіі адносіліся ўвогуле талерантна. У перыяд шогунату – дыктатуры клана Такугава (1603 – 1867) – прыналежнасць да Касцёла была афіцыйна забаронена пад пагрозай катаванняў і смяротнай кары. У другой палове XIX ст. улады паступова пачалі дазваляць місіянерам прыязджаць і праводзіць евангелізацыю.
    Вялікай падзеяй, якая прыносіць плён да сённяшняга дня, быў першы (і адзіны да гэтай пары) візіт Святога Айца. 22 - 26 лютага 1981 г. Ян Павел II наведаў Токіа, Хірасіму і Нагасакі. Яго візіт быў, з аднаго боку, вялікай падтрымкай для мясцовага Касцёла, а з другога - наблізіў японцам сучаснае хрысціянства.
    Вялікую ролю адыгрываюць тут хрысціянскія школы і ўніверсітэты, у якіх моладзь сутыкаецца з хрысціянскімі каштоўнасцямі. Нягледзячы на невялікую колькасць хростаў, павялічваецца колькасць прыхільнікаў Касцёла. Прымаецца пад увагу ўздзеянне сведкаў Евангелля, такіх як Ян Павел II, св. Маці Тэрэза з Калькуты, якая наведала Японію тры разы, брат Зянон Жэброўскі, св. Максімільян Кольбэ і шмат іншых.
   

“Бліжэйшы, чым дотык”, кс. Збігнеў Капланьскі, 3/2011 г.
    Як добра, што дэвіз гэтага года - “У камуніі з Богам”. Слова “камунія” азначае як духоўнае, так і цялеснае адзінства. Выбар такога дэвіза з’яўляецца нагодай, каб заўважыць, што яднацца з Творцам і Збавіцелем мы можам па-рознаму. Справа ў тым, каб рабіць гэта найбольш свядома, з найбольшай карысцю. Мы атрымалі ласку веры, а дзякуючы гэтаму Бог можа быць бліжэй, чым дотык.
    Евангеліст святы Ян запісаў словы Езуса: “Хто есць цела Маё ды п’е кроў Маю, ува Мне застаецца, а Я ў ім” (Ян 6, 56). Але справа не толькі ў прыняцці св. Камуніі. Мільярды людзей ведаюць, што адзінства з Богам мы можам перажываць таксама праз малітву. Я кажу пра сапраўдную малітву, а не пра закляцце ці магічную формулу.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  26

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.