ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (3)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

1993 г. Пілігрынацыя абраза Будслаўскай Божай Маці ў Гродзенскай дыяцэзіі. Вернікі паасобных парафій дыяцэзіі адаравалі суткі абраз Божай Маці.

    10 ліпеня 1993 г. адбылося асвячэнне касцёла св. Альжбеты Венгерскай і Божай Міласэрнасці ў Падароску. Яго асвяціў кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

    8 снежня 1994 г. У гродзенскай катэдры кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні клерыкам: Юзафу Станеўскаму, Андрэю Бародзічу, Юзафу Ганьчыцу, Яну Крэмісу, Антонію Клімантовічу.

    14 снежня 1994 г. У Гродзенскай катэдры адбылося ўрачыстае ўвядзенне кс. кардынала Казіміра Свёнтэка. Ва ўрачыстай св. Імшы прынялі ўдзел таксама арцыбіскуп Агастына Маркета, апостальскі нунцый у Беларусі, і кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч.

    9 красавіка 1995 г. У Лідзе адбыўся дыяцэзіяльны Дзень моладзі, падчас якога ўпершыню выступіў семінарыйны ансамбль “Ave”.

    17 чэрвеня 1995 г. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч упершыню ўдзяліў святарскія пасвячэнні выпускнікам ВДС у Гродне. Святарскія пасвячэнні прынялі дыяканы Юзаф Станеўскі і Юзаф Ганьчыц.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.