ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Адказы на пытанні, зададзеныя па телефоне
Пахвалёны Езус Хрыстус!
На пачатку сардэчна вітаю ўсіх чытачоў нашай дыяцэзіяльнай газеты, а таксама тых, хто зацікавіўся праблематыкай касцёльнага сужэнскага права і працай Касцёльнага суда ў Гродне. Безумоўна, гэтая зацікаўленасць праяўляецца перш за ўсё ў кантэксце праблемаў сужэнскага жыцця, але не толькі.
Дазволю сабе крыху расказаць пра сябе і працу, якую я выконваю. Я паходжу з Польшчы. Прыехаў на працу ў нашу дыяцэзію 20 год таму. З 1993 г. звязаны з працай у Касцёльным судзе. На працягу многіх год быў судовым натарыусам, пазней выконваў функцыю намесніка афіцыяла, а з 2005 г. з’яўляюся афіцыялам. Акрамя таго, з’яўляюся пробашчам парафіі Унебаўзяцця НПМ і св. Юзафа, Рамесніка, у Скідзелі.

Некалькі слоў пра правасуддзе ў Касцёле і пра наш гродзенскі суд.
Развіццё Каталіцкага Касцёла з яго пачатку і да сённяшняга дня суправаджае развіццё кананічнага права. Касцёл з’яўляецца людской супольнасцю, а кожная супольнасць, калі хоча быць сапраўднай, павінна ў сваім развіцці кіравацца законам. Закон ахоўвае вернікаў Касцёла, вызначае правы і абавязкі. Выкананне закону абавязвае ўсіх вернікаў. А паколькі кананічнае права, абавязковае ў Касцёле, часта не выконвалася і не выконваецца, то паўстала неабходнасць арганізацыі правасуддзя. Я не ўваходжу ў гістарычную праблематыку, таму што яна вельмі шырокая. †

У Каталіцкім Касцёле вядомы дзве кадыфікацыі кананічнага права. Першы Кодэкс Кананічнага Права быў абвешчаны ў 1917 г. папам Бэнэдыктам XV. Ён быў абавязковым да 1983 г., калі Слуга Божы Ян Павел II абвясціў новы Кодэкс Кананічнага Права. Ён дзейнічае да сённяшняга дня. У 1990 г., асноўваючыся на правілах новага збору кананічнага права, быў створаны Касцёльны суд для католікаў у Беларусі. У 1994 г. у выніку рэарганізацыі паўстаў Міждыяцэзіяльны суд у Гродне, які сферай сваёй дзейнасці ахопліваў Беларусь, Еўрапейскую частку Расіі, Сібір і Казахстан. У такім стане суд працаваў да пачатку 2009 г. З гэтай даты юрысдыкцыя гродзенскага суда была звужана да тэрыторыі нашай дыяцэзіі.
Поўная яго назва - “Касцёльны суд Гродзенскай дыяцэзіі”.
Пераходзячы да адказаў на пытанні, зададзеныя чытачамі, я хачу адзначыць, што ў Каталіцкім Касцёле сужэнства з’яўляецца адным з сямі сакрамэнтаў, неразрыўным звязам, г. зн. ніякая людская ўлада не можа яго разарваць. Таму ў Касцёле няма разводаў. Але каб заключыць сапраўдны сакрамэнтальны сужэнскі саюз, павінны быць выкананы адпаведныя ўмовы. Існуюць сітуацыі, калі сужэнства, заключанае ў касцёле, перад ксяндзом- афіцыйным сведкам і двума іншымі сведкамі, з’яўляецца несапраўдным. Кодэкс Кананічнага Права акрэслівае 12 пера-шкод, якія выклікаюць несапраўднасць сужэнства. Перашкода павінна існаваць у момант заключэння сужэнства. Каб даказаць несапраўднасць сужэнства, трэба звярнуцца ў Касцёльны суд у Гродне.
Якія ўмовы павінны быць для скасавання шлюбу? Ці можна пасля яго скасавання браць шлюб?
Святлана з Гродна
Якія ўмовы неабходныя для скасавання шлюбу?
З Гродна
Першае і другое пытанні датычаць умоў падачы скаргі аб несапраўднасці сужэнства.
Спачатку трэба напісаць іск, які павінен змяшчаць апісанне сумеснага жыцця перад сужэнствам і пасля шлюбу; з яго павінна вынікаць прычына несапраўднасці сужэнства. Потым трэба размясціць дакладны адрас зацікаўленай асобы і другога сужэнца. Абавязкова трэба указаць даныя трох ці чатырох сведкаў, можна далучыць медыцынскія дакументы ці іншыя, калі такія існуюць, якія дазволяць у будучым больш дакладна высветліць справу. Дакументам, без якога нельга прыняць іск, з’яўляецца пасведчанне аб шлюбе. Гэта дакумент, які дае парафія, у якой заключаны шлюб, і які пацвярджае, што такое сужэнства было заключана. Пасля разводу нельга паўторна заключыць сакрамэнтальнага сужэнства. Калі Касцёльны суд у дзвюх інстанцыях пацвердзіць несапраўднасць сужэнства, тады можна заключыць сакрамэнтальны саюз.
Дзе знаходзіцца суд, як ён працуе?
З Ашмянаў
Касцёльны суд мае сваю сядзібу ў Гродне, па вуліцы Карла Маркса, 4. Зацікаўленыя асобы могуць прыходзіць у суд у аўторак і пятніцу з 10.00 да 13.00. Можна таксама выслаць карэспандэнцыю на адрас суда: 230025 г. Гродна, вул. Карла Маркса, 4.
Я ўзяла шлюб з першым мужам шмат год таму. Мы развяліся. 15 год жыву ў грамадзянскім шлюбе з другім мужчынам. Ці магу я спавядацца і прыняць св. Камунію?
Ірына з Зельвы
Тыя, хто пасля разводу заключыў грамадзянскі сужэнскі саюз, не могуць спавядацца і прымаць св. Камунію. Аднак яны абавязаны ўдзельнічаць у св. нядзельнай Імшы і выхоўваць патомства па-каталіцку. Для паўнейшага высвятлення справы прашу Вас асабіста скантактавацца з судом.
Ці можна атрымаць касцёльны развод? Я 30 год у шлюбе. Мы з мужам жывём у адной кватэры, але вядзём асобную гаспадарку. Муж гуляе, прыводзіць жанчын. Я атрымала інваліднасць 2 групы (неўратычная дэпрэсія).
Ганна са Смаргоні
У гутарковай мове людзі часта выкарыстоўваюць паняцце “касцёльны развод”. У Касцёле няма разводаў, а атрыманне правамоцнага прысуду Касцёльнага суда аб несапраўднасці сужэнства не з’яўляецца разводам. У гэтай справе прашу скантактавацца асабіста.
Мая дачка выйшла замуж за мужчыну (праваслаўнага), які раней атрымаў у касцёле шлюб з іншай жанчынай (каталічкай), але затым яны развяліся. Ці можа мой зяць атрымаць касцёльны развод і ўзяць шлюб з маёй дачкой?
У гэтай справе таксама прашу скантактавацца асабіста.
Дзейнасць суда грунтуецца на Катэхізісе Каталіцкага Касцёла. На якіх дадатковых юрыдычных дакументах асноўваецца суд у сваёй дзейнасці? Ці існуе неабходнасць удасканалення гэтага права? Ці існуюць у праваслаўнай і іншых Цэрквах суды? Калі так, ці існуе якое-небудзь узаемадзеянне паміж гэтымі судамі?
Са Смаргоні
Касцёльны суд можа быць створаны ці пакліканы да існавання законнай касцёльнай уладай. У гэтым выпадку ёй з’яўляецца Апостальская Сігнатура. Працаўнікі суда кіруюцца правіламі, заключанымі ў Кодэксе Кананічнага Права. Кананічнае права асабліва акрэслівае правілы, якія датычаць судовай працэдуры. Кожная дыяцэзія на свеце павінна мець суд. Калі ўмовы не дазваляюць на гэта, тады ствараюцца міждыяцэзіяльныя ці наддыяцэзіяльныя суды. Касцёльныя суды супрацоўнічаюць паміж сабой, каб паслуга вернікам была больш плённай. Мы не супрацоўнічаем з судамі Праваслаўнай Царквы, таму што яе кананічнае права інакш трактуе сужэнскую праблематыку.
Сын ажаніўся 14 год таму. Яго жонка сустрэлася з другім і развялася з мужам. Як майму сыну атрымаць развод у Касцёльным судзе?
Сужэнская нявернасць з’яўляецца вялікім злом і цяжкім грахом. У акрэсленых сітуацыях яна можа быць падставай да заключэння аб несапраўднасці сужэнства. Нявернасць, якая з’явілася праз некалькі год пасля заключэння сужэнства, не з’яўляецца прычынай яго несапраўднасці. Сужэнская перашкода, якая вядзе да несапраўднасці сужэнства, павінна існаваць у момант заключэння сакрамэнтальнага саюзу. У такой сітуацыі, як гэта, прашу зацікаўленую асобу скантактавацца асабіста.
Растлумачце, калі ласка, словы з Евангелля паводле св. Мацвея 5, 32. Якія перашкоды існуюць для заключэння сужэнскага акта? Што такое недапоўненае сужэнства?
Алена з Гродна
Права Старога Запавету дазваляла габрэям разводы ў акрэсленай сітуацыі. Такой сітуацыяй была нявернасць жонкі. Чытаючы тэкст Евангелля паводле св. Мацвея 5, 32, можна мець уражанне, што Езус згаджаецца са зместам, заключаным у Старым Запавеце. Але калі мы прачытаем радок таго самага Евангелля з раздзела 19, 1 – 12, то заўважым, што Езус заяўляе, што з пачатку не было разводу. Аналагічна пішуць св. Марк і св. Павел у Пасланні да Рымлянаў і ў Першым да Карынцянаў. Згодна з гэтымі тэкстамі, неразрыўнасць сужэнства не дапускае аніякіх выключэнняў. Грэчаскі Касцёл разумее пад распустай пралюбадзейства і на падставе гэтага тэксту св. Мацвея дазваляе развод з нявернай жонкай.
Згодна з правам, кожнае сужэнства павінна быць дапоўнена сексуальным актам. Калі ў сужэнстве не даходзіць да сексуальнага сужыцця па розных прычынах, то існуе законная магчымасць разарвання такога саюза. Папа, які з’яўляецца найвышэйшым суддзёй у Касцёле, можа сваёй апостальскай уладай разарваць такія сямейныя адносіны. Аднак раней павінен быць праведзены кананічны працэс аб заключэнні несапраўднасці заключанага, але няздзейсненага сужэнства. Касцёльны суд у Гродне праводзіў ужо такія працэсы.
Якую адукацыю трэба мець, каб стаць суддзёй у Касцёле?
Праца ў Касцёльным судзе патрабуе адпаведных ведаў і кваліфікацыі ў сферы касцёльнага сужэнскага і працэсуальнага права. Каб стаць суддзёй, трэба мець вышэйшую адукацыю і навуковы тытул ліцэнцыята ці доктара юрыдычных навук. Перш за ўсё суддзямі з’яўляюцца святары, але паводле закону існуе таксама магчымасць, каб функцыю суддзі магла выконваць свецкая асоба. Апрача адукацыі, неабходная згода Канферэнцыі Біскупаў дадзенай краіны. Хачу заўважыць, што свецкія асобы працуюць у судах як судовыя эксперты ў галіне псіхалогіі, псіхіятрыі, сексалогіі. Манаскія сёстры, якія, згодна з літарай права, не з’яўляюцца духоўнымі асобамі, таксама выконваюць паслугі ў судах на пасадах натарыуса ці адваката сужэнскага саюза.
Якіх спраў у нашым судзе больш за ўсё?
Касцёльны суд у Гродне, аналагічна як суды ў Польшчы ці ў іншых краінах Еўропы і Амерыкі, перш за ўсё разглядае сужэнскія справы. Іншых спраў, апрача сужэнскіх, у нашым судзе не было.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 50 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.