ГРОДНА
Серада,
06 лістапада
2024 года
 

З каталіцкага друку (9)

Прэса

“Верных Бог не пакідае”, Раіса Сушко, 2/2011
    У артыкуле гаворыцца аб састарэлых і хворых людзях, якія праз усё жыццё пранеслі веру ў Бога. Кс. Віталій Меснікевіч, пробашч парафіі Божай Маці Анёлаў у Лясной, згадвае пра асаблівасці духоўнай працы з такімі парафіянамі. У мясцовым доме-інтэрнаце жыве больш за 300 чалавек – у асноўным адзінокія састарэлыя людзі. Тут ёсць спецыяльны пакой, дзе людзі могуць разам маліцца. Да жыхароў дома-інтэрната рэгулярна наведваюцца бацюшка Павел і ксёндз Віталій. Усе жыхары дома-інтэрната для пажылых і інвалідаў вераць, што Бог іх ніколі не пакіне.

“Усё пачынаецца з заручынаў”, Святлана Жылевіч, 1-2/2011
    “Каштоўнае прадчуванне свята і ўспамін пра яго” – сказаў Антуан дэ Сэнт-Экзюперы. Гэтае выказванне датычыць таксама заручынаў і вяселля. З той хвіліны, калі хлопец робіць дзяўчыне прапанову выйсці замуж і ўручае ёй заручальны пярсцёнак, пачынаецца гэты хвалюючы сэрцы маладых людзей перыяд. Яны моцна перажываюць. Спачатку - фантазія, мары, творчасць, магчымасць штодзень займацца тым, што развівае цябе і твае здольнасці, аналізаваць і (калі неабходна) спрабаваць у чымсьці выправіць узаемаадносіны з будучым сужэнцам, марыць і чакаць цуду.
   

“Дывізіі ў нябёсах”, Віталь Тарас, 4/2010
    Тэма вайны нязменна прысутнічае ў праграме фільмаў каталіцкага кінафестывалю “Магніфікат”. Асобнай увагі заслугоўвае канадскі тэлефільм “Рука міру”, які прысвечаны Папу Рымскаму Пію ХІІ (пантыфікат: 2 сакавіка 1939 г. – 9 кастрычніка 1958 г.). Некаторыя прадстаўнікі свецкіх уладаў і інстытутаў абвінавачваюць Пія ХІІ у пасобніцтве Гітлеру. Такая думка замацавалася пасля пастаноўкі ў Заходнім Берліне ў 1963 г. п’есы “Намеснік” і выхаду ў 80-х гадах галівудскага фільма “Пунсовае і чорнае”.
    Між тым, яшчэ ў лістападзе 1945 г. у Ватыкан прыбыла дэлегацыя 80 былых вязняў гітлераўскіх канцлагераў. Яны падзякавалі Пію ХІІ за годную пазіцыю адносна яўрэяў. Гісторык Пінхас Лапід піша: “Касцёл Пія ХІІ уратаваў ад смерці ад рук нацыстаў 860 тысяч яўрэяў. Гэтая лічба нашмат перавышае эфект дзеянняў іншых інстытутаў альбо дзяржаўных акцый па ўратаванні яўрэяў”. У 1938 г. кардынал Эўджэнія Пачэллі (які атрымаў імя папы Пія ХІІ) звярнуўся да 60 прадстаўнікоў Касцёла ў свеце з просьбай дапамагчы ў афармленні 200 тысяч візаў для “неарыйскіх каталікоў”, а насамрэч – юдэяў паводле веравызнання. Пазней з дапамогай Пія ХІІ 80 тысяч венгерскіх яўрэяў і яшчэ 12 тысяч з іншых краінаў Еўропы пазбеглі дэпартацыі ў Германію і атрымалі візы ў Дамініканскую Рэспубліку.
    На пытанне Сталіна: “Папа? А колькі ў яго дывізій?” Папа адказаў наступнае: “Можаце перадаць майму сыну Іосіфу, што з маімі дывізіямі ён сустрэнецца ў нябёсах”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  56

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.