ГРОДНА
Панядзелак,
20 студзеня 2025 года |
20 год Гродзенскай дыяцэзіі (5)
![](/images/stories/n319/20lat_by.jpg)
Выхад першага нумара дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця”. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да вернікаў са словамі заахвочвання: “Паклапаціцеся, каб “Слова” апынулася ў нашых дамах, каб яго чыталі”.
19 сакавіка 1997 г.
Ва ўрачыстасць св. Юзафа ў парафіі Каменка ксёндз біскуп Аляксандр на дыяцэзіяльным праве ўстанавіў супольнасць Сёстраў Маці Міласэрнасці. У гэты дзень у прысутнасці ксяндза біскупа сёстры аднавілі вечныя шлюбы, атрымалі асвечаныя пярсцёнкі на знак шлюбу з Хрыстом, а таксама тэкст Канстытуцыі супольнасці.
1 мая 1997 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр пасля асвячэння звону і пляцу пад будаўніцтва касцёла ў Скідзелі цэлебраваў першую св. Імшу ў часовай капліцы.
15 мая 1997 г.
У парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў звон, які назвалі “Марыя”.
7 чэрвеня 1997 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў капліцу ў Жытомлі.
14 чэрвеня 1997 г.
У катэдральным касцёле ў Гродне дыяканы Віктар Субель, Станіслаў Лабан і Казімір Войнюш атрымалі святарскія пасвячэнні з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча.
20 чэрвеня 1997 г.
Ксёндз біскуп Аляксандр асвяціў пабудаваную капліцу ў Старым Сяле (пар. Дзярэчын).
21 чэрвеня 1997 г.
Пачатак пілігрынацыі фігуры Фацімскай Божай Маці.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 346 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.