ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

3 красавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Шэмет!
Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і жадаем апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, здароўя, радасці, аптымізму, запалу, поспехаў ва ўсіх справах і шчодрага плёну на Божай ніве.
Парафіяне з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Францішак Галдысь!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем шмат Божых ласкаў, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа. Ад усяго сэрца мы дзякуем Вам за працу ў нашай парафіі, цёплую ўсмешку і вялікую зычлівасць.
Члены ФОС і вернікі з Суботнікаў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Аляксандр Шэмет!
 
З нагоды 50-годдзя з Дня нараджэння дасылаем Вам букет самых прыгожых кветак і ружанцовы вянок, сплецены з нашых удзячных сэрцаў. Няхай Сэрца Езуса будзе для Вас сілай для выканання ўсіх добрых намераў на Божую хвалу, а Найсвяцейшая Маці атульвае Вас цяплом мацярынскага сэрца і заўжды апякуецца Вамі. Мы жадаем Вам дароў Святога Духа, здароўя і шчодрых плёнаў на ніве Пана. 100 год!
З малітвай Марыйная малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Генрых Яблонскі!
 
Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя, сіл і Божага блаславення ў душпастырскай працы. Мы ўдзячны Вам за ахвярную працу, за абвяшчэнне Божага слова. Няхай Ваш прыклад веры, шчырасці і ахвярнасці будзе добрым узорам для пераймання.
Ксёндз Дзмітрый Сядлецкі і ўдзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Паважаны ксёндз Дзмітрый Сядлецкі! Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем моцнага здароўя, шмат спакойных і радасных дзён жыцця ў Божай ласцы, штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Удзячныя парафіяне з Забалаці
◊◊◊
Вялебны ксёндз пробашч Юзаф Багдзевіч!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі. Няхай полымя Божай ласкі гарыць над Вашай галавой. Няхай Святы Дух дапамагае Вам у працы, а дні Вашага жыцця плывуць у супакоі. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён, а Бог адорвае Вас здароўем да ста год жыцця. Гэтыя сціплыя пажаданні складзены і прызначаны для Вас. Няхай Заступнік св. Юзаф блаславіць Вас і апякуецца Вамі.
Парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Вялебны ксёндз пробашч Эрнэст Будын!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем шмат радасці, здароўя, моцнага запалу духа ў цяжкай святарскай паслузе. Няхай міласэрны Бог кожны дзень падтрымлівае Вас шчодрымі ласкамі, а Фацімская Божая Маці акружае Вас сваёй мацярынскай апекай. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Парафіяне з Вішняўца
◊◊◊
Вялебны ксёндз пробашч Эрнэст Будын!
 Сардэчна віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, шчасця, душэўнага супакою, Божага блаславення, поспехаў і людской зычлівасці, дзён, поўных сонца і радасці, а таксама ўсяго, што самае прыгожае і важнае ў жыцці.
Служба касцёла
◊◊◊
Дарагая с. Ірэна Станкевіч!
 Сардэчна віншуем Вас з 80-годдзем з Дня нараджэння і жадаем моцнага здароўя, радасных і спакойных дзён, апекі Найсвяцейшай Маці і Божага блаславення на кожны дзень жыцця.
III францішканскі ордэн з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважаны ксёндз Рышард Якубец!
 Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, радасці, моцы Святога Духа, аптымізму, надзеі, моцнай веры і прыгожых плёнаў на ніве, на якую паслаў Вас Пан.
Хор і арганісты з пар. Тройчы Цудоўнай Божай Маці з Мастоў
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Кшыштаф Янас! Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем здароўя і пастаяннай апекі Божай Маці. Мы ўдзячны Вам за адданую працу ў нашай парафіі. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ніколі не пакіне Вас.
Парафіяне з вёскі Станялевічы
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы Рышард Перчак і Рышард Якубец!
 
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, сілы, надзеі, стойкасці, дароў Святога Духа і апекі Божай Маці на кожны дзень святарскай паслугі. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам
◊◊◊
Паважаны ксёндз Аляксандр Шэмет!
 Сардэчна віншуем Вас з 50-годдзем з Дня нараджэння і жадаем, каб усё Ваша жыццё было напоўнена радасцю, святлом і любоўю. Няхай Боскі Збавіцель далей вядзе Вас па прыгожай, але нялёгкай дарозе паклікання і служэння ў нашай парафіі. Мы запэўніваем аб штодзённай малітве за Вас.
Парафіяльны хор і адарацыйнае кола з Адамавіч
◊◊◊
Шаноўны і дарагі нашаму сэрцу ксёндз пралат Юзаф Трубовіч!
 Ад усяго сэрца мы ўдзячны Вам за ахвярную працу на карысць нашай парафіі. Дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, за прысутнасць сярод нас! З нагоды Вашага Заступніка – св. Юзафа – жадаем Вам цярплівасці, здароўя і неабходных Божых ласкаў! Мы памятаем пра Вас у нашай штодзённай малітве.
Заўжды зычлівыя: кл. Аляксандр, кл. Юрый, кс. Юрый і старэйшая моладзь разам са сваімі дзецьмі
◊◊◊
Паважаны ксёндз Вітальд Пяцельчыц!
 Віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем моцы Святога Духа, шчодрых Божых ласкаў, пастаяннай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама здароўя, сілы, радасці, надзеі, моцнай веры і прыгожага плёну на Божай ніве.
Вернікі са Шчучына
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Кузьміч!
 
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем здароўя, радасці, усмешкі, аптымізму, моцнай і непахіснай веры, апекі Божай Маці Міласэрнасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Мы памятаем пра Вас у малітвах.
Члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.