ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Пальмовая нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Ад шостай гадзіны цемра настала па ўсёй зямлі да гадзіны дзевятай. А каля гадзіны дзевятай, усклікнуў Езус моцным голасам, кажучы: «Элі, Элі, лема сабахтані? Што азначае: Божа Мой, Божа Мой, чаму Ты Мяне пакінуў?» Некаторыя з тых, хто стаяў там, чуючы гэта, казалі: «Ён кліча Іллю». I адразу пабег адзін з іх, узяў губку, намачыў яе ў воцат, насадзіў на трысціну і даў Яму піць. А другія казалі: «Чакай, пабачым, ці прыйдзе Ілля ратаваць Яго». А Езус зноў ускрыкнуў моцным голасам і сканаў.
    I вось заслона ў святыні разарвалася надвое зверху аж да нізу, і зямля затрэслася, і скалы раскалоліся, і магілы адкрыліся, і многія целы памерлых святых уваскрэслі. I выйшлі з магілаў пасля Ягонага ўваскрэсення, і ўвайшлі ў святы горад і паказаліся многім.
    А сотнік і тыя, хто вартаваў з ім Езуса, убачыўшы землятрус і ўсё, што сталася, вельмі спалохаліся і сказалі: «Сапраўды, гэта быў Сын Божы».

Мц 27, 45-54


Смерць закранула зямлю. А людскія сэрцы?
   Апісанне смерці Божага Сына займае няшмат месца – некалькі радкоў тэксту. У апошняй сцэне зямнога жыцця нашага Збавіцеля св. Мацвей-евангеліст заключыў увесь трагізм адыходу з гэтага свету: у поўнай пакінутасці, якая сягае таямніцы існавання Бога, і пагардзе людзей, якія не памятаюць не толькі пра нявіннасць Асуджанага, але і пра ўсялякае дабро, якое раней атрымалі ад Яго. Што неабходна, каб узрушыць людское сумленне? Якую выкарыстаць мову, каб прамовіць да людскіх сэрцаў, хворых на бяздушнасць, амаль грубіянства? Ці знойдуцца пераканаўчыя аргументы, здольныя пераканаць у канчатковай праўдзе, што датычыць планаў Бога адносна чалавека?

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.