ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Што сімвалізуе пальма?

Задай пытанне

кс. Павел СалабудаУ Пальмовую нядзелю ўсе мы адпраўляемся ў святыню, трымаючы ў руках пальму. Часам яшчэ можна пачуць, што Пальмовую нядзелю называюць таксама “красавіцкай” або “вербнай”. У гэты дзень мы пачынаем святкаванне Вялікага тыдня. У гэты дзень Хрыстус прыбывае ў Ерузалем. Трэба падкрэсліць, што пра гэта пішуць усе евангелісты: трыумфальны ўезд нашага Збавіцеля для ажыццяўлення сваёй пасхальнай містэрыі. Гэта - прадвесце таго “нябеснага Ерузалема”, у які ўвядзе нас Хрыстус, калі “з моцай і ў велічы” прыйдзе ў хвале пад канец свету.
   Менавіта гэта сімвалізуе працэсія з пальмамі, у якой мы ідзём за Хрыстом-Валадаром. Пальма з’яўляецца сімвалам адраджэння жыцця, а таксама сімвалам ушанавання і супакою. Пальма ў Бібліі - сімвал усяго ўзвышанага і высакароднага. У мірны час пальма была для хрысціяніна сімвалам перамогі і ўзнагароды, атрыманай пасля смерці (пар. 2 Цім 4, 7).
Сёння сустракаюцца пальмы, зробленыя і аздобленыя па-рознаму. У Беларусі велікодныя пальмы робяць усюды. У многіх рэгіёнах яны выконваюцца з адпаведна сплеценых вербалозных ці вербных галінак.
   З пальмамі таксама звязана шмат звычаяў. У нашай традыцыі часцей за ўсё асвечаныя пальмы захоўваюць дома, звычайна затыкаючы іх за святы абраз ці крыж. Імі аздабляюць жыллё, каб запэўніць сабе Божае блаславенне. Асвечанай пальмай трэба акрапіць усю сям’ю, таму што гэта захавае ўсіх ад хваробаў і голаду. Пальмы засцерагаюць нашы дамы і палі ад агню і ад усялякага роду зла. Трэба памятаць, што пальмы – асвечаны, і нельга іх выкідваць на сметнік. Найлепш іх спаліць або па просьбе ксяндза пробашча прынесці ў святыню перад Папяльцовай серадой. Старэйшыя людзі расказвалі, што пальмы ўтыкалі ў палі, каб захаваць пасевы ад буры і градабою, а некаторыя выганялі імі жывёлу на першы вясенні выпас.
    Гавораць, што калі на Пальмовую нядзелю свеціць сонца, то гумны, бочкі і сеці будуць поўнымі. З 1986 г., згодна з воляй Папы Яна Паўла II, у Пальмовую нядзелю адзначаюць таксама Сусветны дзень моладзі. У некаторых парафіях нашай дыяцэзіі адбываюцца спецыяльныя конкурсы на самую высокую і прыгожую пальму. Гавораць, што высокая пальма прынясе яе стваральніку доўгае і шчаслівае жыццё, а калі пальма прыгожая, то дзеці будуць прыгожыя. Давайце у гэты дзень усе разам панясём у руках пальмы, спяваючы Хрысту гімн перамогі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.