ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

17 красавіка 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус бласлаўляе кожны дзень Вашай пастырскай паслугі ў нашай дыяцэзіі, напаўняе сэрца радасцю і супакоем, Астрабрамская Божая Маці ахоўвае і апекуецца Вамі ў кожную хвіліну Вашага жыцця, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Вясёлага Вялікадня!
Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі і працаўнікі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Уладзіміру Гуляю, Віктару Гваздоўскаму, Андрэю Кеўлюку, Андрэю Зноску з нагоды Дня Святара, а таксама сёстрам: Агаце, Пауле, Дануце, Таццяне і ўсім, хто працаваў у нашым касцёле, з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. У прыгожы нядзельны ранак, калі званы касцёлаў абвясцяць перамогу Хрыстуса над смерцю, жадаем Вам, каб Змёртвыхпаўсталы Езус адорваў Вас добрым здароўем. Аддзяч, Божа, за супольныя малітвы.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Яраславу Грынашкевічу з нагоды Імянін, Дня Святара і Велікодных святаў і Валерыю Быкоўскаму з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні сапраўднай радасці, шчасця і супакою, а таксама ўсіх ласкаў ад Збавіцеля Свету – Езуса Хрыстуса.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Вялебны ксёндз Павел Салабуда!
З нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем Вам усіх Божых ласкаў на Вашым святарскім шляху, стойкасці ў служэнні Богу і людзям, здароўя, сілы, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама прыгожага і шчодрага плёну ва ўсіх Божых справах.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаны ксёндз пробашч Лявон Лішык!
 З нагоды Дня Святара і святаў Уваскрэсення Хрыстуса жадаем Вам: няхай Уваскрослы Хрыстус бласлаўляе і ахоўвае Вас, а Панна Марыя мае ў сваёй сталай апецы. Здароўя, людской добразычлівасці, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, радасці, нязгаснага запалу ў працы на карысць Богу і людзям, а таксама прыгожага і шчодрага плёну на Божай ніве.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Шаноўны ксёндз пробашч Генадзь Рамашко!
 Ад усяго сэрца віншуем Вас з Днём нараджэння і са святамі Уваскрэсення Хрыстуса. Жадаем моцнага здароўя, шмат сіл, душэўнага супакою, цішыні ў сэрцы, шмат усмешак, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай добры Бог блаславіць Вас у цяжкай святарскай працы, а Божая Маці вядзе найпрыгажэйшымі дарогамі жыцця. Сардэчна дзякуем Вам за адданую працу ў нашым касцёле, за апеку над дзецьмі, моладдзю і старэйшымі асобамі.
Удзячныя парафіяне з Германішак
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу пробашчу Паўлу Беланосу, ксяндзу Яраславу Грынашкевічу і клерыку Паўлу Безляповічу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў перасылаем сардэчныя пажаданні: шмат здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, стойкасці і блаславення Змёртвыхпаўсталага Хрыстуса.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Юзафу Багдзевічу і Вячаславу Матукевічу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, добразычлівых людзей на святарскім шляху, сіл і блаславення Пана Езуса.
Сям’я Матукевічаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу ў дзень Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення і шчодрага плёну ў святарскай паслузе.
Удзячныя вернікі з Макараўцаў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Велікодных святаў жадаем шмат Божых ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Хрыстуса, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, здароўя, сілы, радасці і моцнай, непахіснай веры. Вясёлага Вялікадня!
Парафіяне з Салданішак
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Садоўскаму з нагоды святаў Змёртвыхпаўстання, калі на Дрэве Крыжа перамаглі Любоў і Збавенне, жадаем заўсёды выпраменьваць Святло Хрыстуса, радасць і нястомную дабрыню свайго сэрца, памнажаць у сэрцах людзей Божую любоў, непахісную веру і блаславёную надзею, а ў крыніцы Божых ласкаў чэрпаць сілу і моц. Аддзяч, Божа!
Шчаслівага Вялікадня і здароўя жадаюць з малітвай у сэрцы ўдзячныя вернікі з Пабернадынскага касцёла
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Мікалаю Ціхановічу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення і радасці. Няхай Ваша мудрасць, дабрыня і клопат аб людзях заўсёды будуць для нас прыкладам жыцця. Няхай любоў і супакой гасцяць у Вашым сэрцы і заўсёды хапае людской добразычлівасці.
З павагай парафіяне і кола Жывога Ружанца са Станевіч
◊◊◊
Вялебным ксяндзам: пробашчу Віктару Велівісу, Андрэю Лішко і Уладзіміру Гуляю з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Дзякуем за супольныя малітвы і Божае слова. Няхай добры Бог апраменьвае святлом кожны дзень Вашага жыцця і адорвае здароўем, радасцю і цярплівасцю. Няхай Пан Езус будзе Вашым Сябрам, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Удзячныя парафіяне з Путрышак
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Паўлу Гардзейчыку, Андрэю Бародзічу і Яўгену Учкуронісу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, душэўнага супакою, добрых, прыхільных людзей. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, а Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі.
З малітвай вернікі з парафіі св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Войцеху Біскевічу з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем: няхай Бог Айцец блаславіць Вас, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым ксяндзом, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі. Жадаем моцнага здароўя, сілы і стойкасці.
Парафіяне з Дварца
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня Святара і святаў Уваскрэсення Пана жадаем моцнага здароўя, людской дабрыні, душэўнага супакою, спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Святы Дух асвятляе сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай працы, Хрыстус будзе Сябрам, а служэнне Богу і людзям прынясе задавальнене і шчодры плён. Дзякуем за працу ў нашай парафіі.
З павагай і малітвай былыя парафіяне з Дварца
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Павел Звежыньскі!
Віншуем Вас з Велікоднымі святамі. Ад усяго сэрца жадаем: няхай добры Бог асвяціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях і адорыць моцным здароўем. Просім Божую Маці, каб атуліла Вас плашчом мацярынскай апекі, а св. Апякун дапамагаў у кожнай хвіліне жыцця. Дзякуем за працу ў нашай парафіі.
З павагай і малітвай былыя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Андрэю Лысаму з нагоды Дня Святара і святаў Уваскрэсення Пана жадаем здароўя, сілы, радасці і прыгожага плёну на Божай ніве. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорыць Вас сваім блаславеннем і любоўю. Няхай Ваша жыццё плыве ў супакоі, а Божая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Геранён
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Калеснік!
Віншуем Вас са святам Уваскрэсення Хрыстуса! Жадаем моцнага здароўя, поспехаў у працы на службе Богу і людзям, заўсёды добрага настрою і выканання ўсяго Вамі задуманага. Няхай Вас ахоўвае добры Анёл.
Парафіяне жодзішкаўскага касцёла Святой Тройцы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем: Божай радасці, шмат добразычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці з дапамогай у абвяшчэнні Добрай Навіны, дароў Святога Духа, здароўя, душэўнага супакою, радасных дзён жыцця. Няхай добры Бог блаславіць і адорыць ласкай і супакоем. Дзякуем за Божае слова, якое пакідае глыбокі след у нашых сэрцах. Шчаслівага Вялікадня!
Парафіяне з Астрыны
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Дзмітрый Урбановіч!
 Віншуем Вас з Імянінамі. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добрых і спагадлівых вернікаў. Няхай Бог бласлаўляе Вас у кожнай справе, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахоўвае ад няўдач і бяды! Дзякуем за працу ў нашай парафіі.
Вернікі з капліцы св. Губэрта ў вёсцы Бакшты
◊◊◊
Паважанаму айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня Святара і святаў Уваскрэсення Пана жадаем шмат здароўя, доўгіх гадоў жыцця, Божага бласлаўленння ад Уваскрослага Езуса, апекі і дапамогі Найсвяцейшай Маці. Дзякуем за святарскую службу, прыклад веры, уменне слухаць кожнага з нас, а таксама за клопат пра людзей і наш касцёл. Няхай Змёртвыхпаўсталы Хрыстус адорвае Вас супакоем і блаславеннем.
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Саковічу з нагоды 40-годдзя з Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец Вас бласлаўляе, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым ксяндзом, Святы Дух асвятляе і вядзе па Божых сцежках, а Марыя, Маці святароў, па-мацярынску апекуецца Вамі і вучыць пакорнасці. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, няхай здароўе спрыяе Вам, а навокал будуць толькі добразычлівыя людзі.
Сем’і Калышкаў з Гродна і Ліды
◊◊◊
Паважаны ксёндз Павел Астукевіч!
З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам букет найпрыгажэйшых пажаданняў: моцнага здароўя, сілы ў кіраванні нашай парафіяй, стойкасці ў пакліканні, моцы Святога Духа ў выкананні любой працы, надзеі, якая можа пераносіць горы, Божай любові, якая ніколі не падмане, душэўнага супакою, усмешкі, Божай радасці, а таксама прыгожага і шчырага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Бог.
З малітвай вернікі з Індуры
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам: пробашчу Паўлу Астукевічу і Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем блаславення Змёртвыхпаўсталага Пана, шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, радасці, непахіснай веры, а таксама добрых і сардэчных людзей на Вашым святарскім шляху.
Парафіяне з Індуры
◊◊◊
Вялебным ксяндзам Андрэю Пышынскаму і Паўлу Звежыньскаму з нагоды святаў Уваскрэсення Пана жадаем здароўя, Божага блаславення, дароў Змёртвыхпаўсталага Езуса, няспыннай апекі Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, радасці, надзеі, мужнасці.
Парафіяне з Рандзілаўшчыны, Падвялікага, Скрундзяў
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Дня нараджэння і Велікодных святаў перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: моцнага здароўя, аптымізму, добразычлівых людзей, верных парафіянаў, Божага бласлаўлення. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, дапамагае Вам кожны дзень, а Божая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Парафіяне з касцёла св. Вацлава ў Ваўкавыску
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Чэславу Паўлюкевічу з нагоды Дня Святара жадаем здароўя і мноства Божых ласкаў. Бог сам выбірае і пасылае сваіх служыцеляў, каб праз іх выконваліся жаданні Яго Сэрца. Няхай Марыя спадарожнічае Вам сваёй любоўю і заступніцтвам. Любіце сваё святарства! Будзьце верныя яму да самага канца! За сакрамэнт святарства, прыняты Вамі, няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: пробашчу Аляксандру Баклажцу, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Сасноўскаму з нагоды святаў Уваскрэсення Пана жадаем шмат Хрыстусовых ласкаў, здароўя, радасці, моцнай веры, цярплівасці, сілы ў вядзенні Божага люду і сталай апекі Найсвяцейшай Маці.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Міхала ў Навагрудку
◊◊◊
Шаноўны айцец Юрый Саковіч!
 З нагоды Дня нараджэння і Імянін, Дня Святара і Велікодных святаў сардэчна жадаем Вам здароўя, душэўнага супакою, шмат ласкаў ад Езуса Хрыстуса, апекі Божай Маці і св. Юрыя. Дзякуем за ахвярную працу, мудрыя словы, цёплую ўсмешку, вялікую павагу да кожнага чалавека.
Удзячныя парафіяне з Карэлічаў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Тадэвушу Крыштопіку і Паўлу Гардзейчыку з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана жадаем здароўя, Божага блаславення, сталай апекі Божай Маці і св. Юзафа, а таксама шчодрага плёну на Божай ніве. Ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную працу, добрыя словы і ўчынкі.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Паўлу Звежыньскаму і Паўлу Барысевічу з нагоды Дня Святара і святаў Змёртвыхпаўстання Пана перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці і сталай апекі Найсвяцейшай Маці.
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаныя айцы: Юзаф Генза, Станіслаў Станеўскі, Віктар Бохан, Андрэй Іадкоўскі, Андрэй Врублеўскі і Валерый Мазюк!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём Святара і Велікоднымі святамі. Жадаем Вам здароўя, сіл, душэўнага супакою, радасці, задавальнення ад зробленай працы. Няхай Бог аддзячыць Вам за Вашу старанную працу.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Францішку Галдысю з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем здароўя, душэўнага супакою, нястомнасці ў душпастырскай працы, рэалізацыі ўсіх высакародных намераў, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай Змёртвыхпаўсталы Езус адорыць Вас сваімі ласкамі і блаславеннем, а Найсвяцейшая Панна Марыя – няспыннай апекай.
Удзячныя члены ФОС і парафіяне з Суботнікаў
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Андрэю Горбачу і Юрыю Марціновічу з нагоды святаў Уваскрэсення Пана жадаем плённай душпастырскай працы, здароўя і сіл на доўгія гады жыцця, запалу і душэўнага супакою ў абвяшчэнні Божага слова, усіх ласкаў ад Змёртвыхпаўсталага Езуса і сталай апекі Яго Маці.
Кола Жывога Ружанца св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Шаноўным ксяндзам Эрнэсту Будыну, Максіму Бачарніку, Яну Этэлю з нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем мноства ласкаў ад Уваскрослага Хрыстуса, шчодрых дароў Святога Духа, здароўя, радасці, шмат сілы ў вядзенні Божага люду да Бога, а таксама шчодрага плёну на ніве, на якую Вас паслаў Пан.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Павайбе з нагоды Імянін, Дня Святара і Уваскрасення Пана жадаем здароўя, радасці, усмеху, душэўнага супакою, поспехаў, стойкасці ў пакліканні, добразычлівых людзей, сілы, моцы Святога Духа, мноства ласкаў ад Уваскрослага Пана і апекі Божай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
Сем’і Сядлецкіх, Міцкевічаў, Гайдоўскіх
◊◊◊
Паважаным ксяндзам Феліксу Папялевічу і Андрэю Гоўбе з нагоды Дня Святара перасылаем мноства цёплых пажаданняў. Няхай кожны дзень Вашай святарскай паслугі прыносіць радасць Богу, людзям і Вам. Будзьце святарамі на ўзор Езуса Хрыстуса. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і дапамагае несці людзям Божую праўду.
Парафіяльны камітэт
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Юрый Ігнатовіч!
 З нагоды Дня Святара, святаў Уваскрэсення Пана і Імянін жадаем Вам Божай радасці і шмат добразычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці Вам з дапамогай у абвяшчэнні Добрай Навіны, а таксама стойкасці, спакою і душэўнага супакою. Няхай Вас падтрымлівае Марыя і Ваш св. Заступнік.
Удзячныя парафіяне
◊◊◊
Паважаны ксёндз Юрый Грыцко!
 Сардэчна віншуем Вас з Днём Святара, Імянінамі і са святамі Уваскрэсення Хрыстуса. Няхай Уваскрослы Езус асвячае сваёй ласкай Ваш жыццёвы шлях, Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай апекі, Анёл-ахоўнік дапамагае ў цяжкія хвіліны і абараняе ад зла. Няхай кожны дзень жыцця прыносіць радасць, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
З малітвай парафіяне са Слоніма
◊◊◊
Паважаныя ксяндзы Ян Рэйшэль і Віктар Захарэўскі!
 З нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем апекі і ласкаў Змёртвыхпаўсталага Хрыстуса, моцы Святога Духа і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень спаўнення волі Пана.
Вернікі з вёскі Скерсі
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму ў Дзень нараджэння жадаем здароўя, душэўнага супакою, радасці, надзеі, моцнай веры, стойкасці ў службе Богу і людзям, выканання ўсіх патаемных мараў і няспыннай Божай апекі.
Вернікі з вёскі Скерсі
◊◊◊
Паважаны айцец Казімір Мурава!
 З нагоды Дня Святара і Велікодных святаў жадаем Вам здароўя, задавальнення ад душпастырскай працы, шчодрага плёну на Божай ніве.
Былыя парафіяне з вёсак Аляксандравічы і Курпяшы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.