ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Некалькі слоў аб устанаўленні дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

кс. Антоні ГрэмзаВытокаў практыкі ўстанаўлення дыяцэзіі як адміністрацыйнай адзінкі Касцёла трэба шукаць яшчэ ў старажытнасці. Абвяшчэнне Евангелля ўсім народам патрабавала стварэння адпаведных структур, якія захоўвалі б духоўнае адзінства паасобных хрысціянскіх гмін, рассеяных на тэрыторыях Малой Азіі і Еўропы.
   Важную ролю пачалі адыгрываць тэрытарыяльныя межы кожнай супольнасці. Гэты фактар быў адным з найважнейшых у каардынацыі душпастырскай дзейнасці і захаванні касцёльнай дысцыпліны. Хрысціянская супольнасць, называная Касцёлам (lac. “Ecclesia” – супольнасць Пана) паволі вучылася жыць у гэтым свеце, каб эфектыўна ў ім функцыянаваць. Хуткае развіццё хрысціянства, якое выйшла з межаў Палесціны, прывяло да таго, што ў II - III ст. хрысціянскія гміны злучаліся ў кампактныя касцёльныя тэрыторыі, якія былі пад уладай аднаго біскупа – наступніка Апосталаў - ці іх непасрэдных вучняў. Найчасцей гэта былі хрысціянскія супольнасці, заснаваныя самімі Апосталамі. Біскупы гэтых мясцовасцяў асаблівым чынам клапаціліся аб арганізацыі касцёльнай адміністрацыі на тэрыторыях, дзе праходзіла акцыя хрысціянізацыі.
Па практычных прычыных тэрытарыяльныя межы акрэсліваліся межамі свецкай адміністрацыйнай адзінкі. Гэта значна аблягчала адносіны паміж вернікамі, якія жылі на адной тэрыторыі. З V ст. усе меншыя супольнасці былі падначалены кіраўніцтву біскупаў ці іх вучняў, якія былі наступнікамі Апосталаў.
   Адзін са старажытных сінодаў біскупаў нават забараніў кансэкрацыю біскупа ў тых мястэчках, дзе для душпастырскай паслугі было б дастаткова аднаго святара, каб праз гэта, як падае афіцыйнае вучэнне Касцёла, “не сталі звыклымі імя і годнасць біскупа”.   Біскупы апостальскіх гмін пасля супольнага ўстанаўлення мелі права падаваць на зацвярджэнне новых дыяцэзій. На Усходзе прывілеі ўстанаўлення дыяцэзіі ў акрэсленых межах мелі патрыярхі Ерузалема, Антыёхіі, Александрыі, а пазней таксама Канстанцінопаля. У Еўропе гэтае права належала кожнаму наступніку св. Пятра Апостала ў Рыме. Без яго згоды немагчыма было ўстанаўленне якога-небудзь біскупства. Гэтае перакананне пацвердзіў таксама каля 100 г. выхадзец з Малой Азіі св. Ігнацый з Антыёхіі, біскуп Антыёхіі, гаворачы пра наступнікаў св. Пятра ў Рыме. Гэтая традыцыя засталася нязменнай да нашых дзён. Гэта выражалася таксама ў першачарговым праве галоўнага біскупа правінцыі - мітрапаліта пасвячаць у біскупы новай дыяцэзіі. Падчас грамадскіх перамен пры ўстанаўленні дыяцэзіі пачалі кіравацца таксама свецкім фактарам. Гэта было звязана з пэўнымі паразуменнямі паміж касцёльнай і свецкай уладамі ў справе заснавання і ўтрымання дыяцэзіі разам з біскупам. Наступіла размежаванне аўтаноміі свецкай і духоўнай улад. Па просьбе свецкага кіраўніка і мясцовага духавенства Апостальская Сталіца зацвярджала новую дыяцэзію, падпарадкоўваючы яе спачатку непасрэдна сваёй уладзе. Цяпер права ўстанаўлення дыяцэзіі разам з біскупам належыць выключна Апостальскай Сталіцы. Клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў для рэалізацыі збавення ўсіх жыхароў зямлі, біскуп Рыма арганізоўвае і рэарганізоўвае лакальныя структуры Касцёла ў паразуменні з іншымі біскупамі.
   У некаторых дзяржавах гэтае права рэгулюецца таксама спецыяльнымі дамоўленасцямі са свецкай уладай, якая прымае да ведама рашэнне Апостальскай Сталіцы і імкнецца ўшанаваць намаганні жыхароў - духавенства і вернікаў - аб устанаўленні ўласнай дыяцэзіі як арганізаванай часткі Усеагульнага Касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.