ГРОДНА
Чацвер,
16 студзеня 2025 года |
Некалькі слоў аб устанаўленні дыяцэзіі
Вытокаў практыкі ўстанаўлення дыяцэзіі як адміністрацыйнай адзінкі Касцёла трэба шукаць яшчэ ў старажытнасці. Абвяшчэнне Евангелля ўсім народам патрабавала стварэння адпаведных структур, якія захоўвалі б духоўнае адзінства паасобных хрысціянскіх гмін, рассеяных на тэрыторыях Малой Азіі і Еўропы.
Важную ролю пачалі адыгрываць тэрытарыяльныя межы кожнай супольнасці. Гэты фактар быў адным з найважнейшых у каардынацыі душпастырскай дзейнасці і захаванні касцёльнай дысцыпліны. Хрысціянская супольнасць, называная Касцёлам (lac. “Ecclesia” – супольнасць Пана) паволі вучылася жыць у гэтым свеце, каб эфектыўна ў ім функцыянаваць. Хуткае развіццё хрысціянства, якое выйшла з межаў Палесціны, прывяло да таго, што ў II - III ст. хрысціянскія гміны злучаліся ў кампактныя касцёльныя тэрыторыі, якія былі пад уладай аднаго біскупа – наступніка Апосталаў - ці іх непасрэдных вучняў. Найчасцей гэта былі хрысціянскія супольнасці, заснаваныя самімі Апосталамі. Біскупы гэтых мясцовасцяў асаблівым чынам клапаціліся аб арганізацыі касцёльнай адміністрацыі на тэрыторыях, дзе праходзіла акцыя хрысціянізацыі. †

Па практычных прычыных тэрытарыяльныя межы акрэсліваліся межамі свецкай адміністрацыйнай адзінкі. Гэта значна аблягчала адносіны паміж вернікамі, якія жылі на адной тэрыторыі. З V ст. усе меншыя супольнасці былі падначалены кіраўніцтву біскупаў ці іх вучняў, якія былі наступнікамі Апосталаў.
Адзін са старажытных сінодаў біскупаў нават забараніў кансэкрацыю біскупа ў тых мястэчках, дзе для душпастырскай паслугі было б дастаткова аднаго святара, каб праз гэта, як падае афіцыйнае вучэнне Касцёла, “не сталі звыклымі імя і годнасць біскупа”. Біскупы апостальскіх гмін пасля супольнага ўстанаўлення мелі права падаваць на зацвярджэнне новых дыяцэзій. На Усходзе прывілеі ўстанаўлення дыяцэзіі ў акрэсленых межах мелі патрыярхі Ерузалема, Антыёхіі, Александрыі, а пазней таксама Канстанцінопаля. У Еўропе гэтае права належала кожнаму наступніку св. Пятра Апостала ў Рыме. Без яго згоды немагчыма было ўстанаўленне якога-небудзь біскупства. Гэтае перакананне пацвердзіў таксама каля 100 г. выхадзец з Малой Азіі св. Ігнацый з Антыёхіі, біскуп Антыёхіі, гаворачы пра наступнікаў св. Пятра ў Рыме. Гэтая традыцыя засталася нязменнай да нашых дзён. Гэта выражалася таксама ў першачарговым праве галоўнага біскупа правінцыі - мітрапаліта пасвячаць у біскупы новай дыяцэзіі. Падчас грамадскіх перамен пры ўстанаўленні дыяцэзіі пачалі кіравацца таксама свецкім фактарам. Гэта было звязана з пэўнымі паразуменнямі паміж касцёльнай і свецкай уладамі ў справе заснавання і ўтрымання дыяцэзіі разам з біскупам. Наступіла размежаванне аўтаноміі свецкай і духоўнай улад. Па просьбе свецкага кіраўніка і мясцовага духавенства Апостальская Сталіца зацвярджала новую дыяцэзію, падпарадкоўваючы яе спачатку непасрэдна сваёй уладзе. Цяпер права ўстанаўлення дыяцэзіі разам з біскупам належыць выключна Апостальскай Сталіцы. Клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў для рэалізацыі збавення ўсіх жыхароў зямлі, біскуп Рыма арганізоўвае і рэарганізоўвае лакальныя структуры Касцёла ў паразуменні з іншымі біскупамі.
У некаторых дзяржавах гэтае права рэгулюецца таксама спецыяльнымі дамоўленасцямі са свецкай уладай, якая прымае да ведама рашэнне Апостальскай Сталіцы і імкнецца ўшанаваць намаганні жыхароў - духавенства і вернікаў - аб устанаўленні ўласнай дыяцэзіі як арганізаванай часткі Усеагульнага Касцёла.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 350 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.