ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне…
У старажытных была калісьці вельмі мудрая і адначасова лаканічная прыказка: “Усе дарогі вядуць у Рым”. Сапраўды, Рым быў сталіцай велізарнай імперыі, месцам, дзе можна было знайсці працу, хутка прыдбаць багацце і сацыяльны статус, атрымаць уладу; месцам, дзе можна было заявіць аб сабе, каб цябе пачулі, каб на цябе звярнулі ўвагу. Рым прыцягваў сваім багаццем і сваей веліччу. Так было калісьці, амаль паўтары тысячы год таму.
Аднак і сёння Рым не страціў свайго значэння. Ён перастаў быць сталіцай магутнай мілітарнай імперыі, жорсткіх імператараў, бесчалавечных гладыятарскіх гульняў, а стаў духоўнай сталіцай хрысціянства, тым месцам, з якога на ўвесь свет разыходзіцца Добрая Навіна аб Уваскрослым Хрысце.
З другога боку, паўстае незразумелае, на першы погляд, пытанне: якое дачыненне да гэтага маем мы? Калі ўважліва прыглядзецца да шыльдаў на нашых касцёлах, то звычайна можна прачытаць надпіс: “рымска-каталіцкая парафія”. Вось гэта “рымска-” і здзіўляе! Якія адносіны да велічнага Рыма маюць нашы маленькія, часта ў вёсачках і мястэчках, парафіяльныя святыні? Якая сувязь паміж імі і велічнымі рымскімі базылікамі, будаванымі на працягу стагоддзяў знакамітымі архітэктарамі і творцамі? Якая ж сувязь паміж Рымам і намі – тымі, большасць з якіх ніколі не была ў Вечным Горадзе і, можа, толькі па тэлебачанні магла захапляцца яго хараством і веліччу? †

Аднак паміж намі і старажытным Рымам усё ж ёсць нешта агульнае, тое, што робіць нас адным цэлым. Нас аб’ядноўваюць не толькі гісторыя, звычаі ці традыцыі. Нас аб’ядноўвае штосьці больш значнае, больш глыбокае, тое, што Катэхізіс Касцёла акрэслівае як “апостальскі фундамент”. Гэтым супольным фундаментам з’яўляецца Апостал Пётр і тое Евангелле аб Вечным Жыцці, якое гучала з яго вуснаў для тагачасных рымлянаў. Яно гучала і гучыць па сённяшні дзень з вуснаў пераемнікаў Пятра – рымскіх Папаў, але ўжо не толькі для насельніцтва Рыма, а і для ўсяго Каталіцкага Касцёла.
Вядома, усё гэта гучыць даволі тэарэтычна, як на лекцыях акадэмічнага багаслоўя. З другога боку, сухасць, тэарэтычнасць і “навуковасць” гэтай праўды дзесьці знікаюць, калі мы прыгадваем нашага сучаснага святога Пятра – Яна Паўла II, таго, пры якім узрастала і будавалася наша касцёльная супольнасць і больш за тое - узрастала і будавалася самасвядомасць нас – вернікаў XXI стагоддзя.
У жыцці кожнага чалавека, напэўна, ёсць моманты, якія адбіліся ў яго памяці назаўсёды. Гэта моманты, да якіх ён вяртаецца, аб якіх разважае, успамінае – часам з радасцю, а часам са смуткам і лёгкай горыччу. Безумоўна, адным з такім момантаў для нас, хрысціянаў, вернікаў Каталіцкага Касцёла, быў халодны вясенні дзень 2005 года, калі адыходзіў да Бога Святы Айцец Ян Павел II. У гэты момант мільёны людзей усвядомілі, што памёр не толькі Вялікі Чалавек, Настаўнік, галава паўсюднага Касцёла, але перш за ўсё Айцец, Пастыр, той, які сапраўды клапаціўся пра кожнага з нас і прыкладваў усе намаганні, каб праўда аб Хрысце стала падставай нашага быцця. Вялікія людзі маюць нейкую дзіўную ўласцівасць: яны могуць выразіць глыбокую мудрасць простымі, зразумелымі нават дзіцяці, словамі. Так было з вядомым “Не бойцеся” на плошчы св. Пятра ў Рыме. Так было падчас шматлікіх спатканняў з моладдзю, калі гучалі з моцай веры словы: “Выплыві на глыбіню” альбо “Адчыні дзверы для Хрыста”. Такія ж самыя, напоўненыя Божай мудрасцю словы прагучалі з вуснаў ужо знямоглага, але як жа адданага справе абвяшчэння Евангелля Вікарыя Хрыста падчас астатніх дзён Яго жыцця: “Я шукаў Вас, а цяпер вы прыйшлі да мяне”.
Здаецца, што гэтыя апошнія словы Яна Паўла II у поўнай меры адносяцца да нас – вернікаў Гродзенскага Касцёла. Калі б мы наведалі Рым падчас Папскіх аўдыенцый альбо падчас урачыстага Папскага блаславенства “urbi et orbi” – “гораду і свету”, калі б паглядзелі на тысячы пілігрымаў з розных краін, то ў нас магло б нарадзіцца вельмі справядлівае сумненне-пытанне: ці сапраўды сярод такога мноства людзей Святы Айцец памятаў пра нас, ведаў, дзе знаходзіцца маленькая Беларусь і яшчэ меншая Гродзенская дыяцэзія? Аднак з упэўненасцю можна сцвердзіць, што Ён не толькі ведаў і памятаў, але і меў непасрэднае дачыненне да ўтварэння нашай супольнасці. Менавіта дзякуючы апецы Святога Айца 13 красавіка 1991 года была падпісана була – спецыяльны дакумент, які ўрачыста абвяшчаў аб утварэнні новай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла з сядзібай у Гродне. Ян Павел II, як ніхто іншы, добра разумеў значэнне гэтага факта. Ён, той, хто сваю святарскую працу распачынаў падчас панавання атэістычнай ідэалогіі на сваёй айчыне, добра ўсведамляў сабе, якія страты і спусташэнні яна прынесла і як многа трэба зрабіць, каб нанова абудзіць Хрыстовую веру ў сэрцах людзей.
Ян Павел II не толькі заснаваў нашу супольнасць, але і надалей уважліва сачыў за яе лёсам. Падчас сваіх публічных аўдыенцый, шматлікіх пілігрымак ці то на сваю айчыну – у Польшчу, ці то ў Літву або на Украіну сярод многіх тысяч пілігрымаў Ён заўседы знаходзіў час, каб прывітаць, спаткаць і хоць некалькі хвілін паразмаўляць з вернікамі з Беларусі, у тым ліку і з Гродзенскага Касцёла.
Сёння, за некалькі гадзін да ўрачыстай беатыфікацыі Яна Паўла II, у час, калі мы разважаем пра карані нашай дыяцэзіяльнай супольнасці, можна з упэўненасцю сказаць, што яна збудавана на сапраўдным, моцным, апостальскім фундаменце. “Я шукаў Вас, а цяпер Вы прыйшлі да мяне!” Гэтыя апошнія словы Яна Паўла II, скіраваныя да вернікаў, напаўняюць нас радасцю і адначасова заахвочваюць, каб тая справа будаўніцтва хрысціянскага грамадства ў нашай краіне, якую Ён распачаў, прынесла свой добры плён у будучыні. Яны, гэтыя словы, нібы заклікаюць нас шукаць Бога і выконваць Яго волю, несці праўду аб Збаўцы новым пакаленням, так, як гэта рабіў наш Святы Айцец. А ён, як сказаў кардынал Ратцынгер падчас пахавальнай пропаведзі, будзе і далей, стоячы ў доме Нябеснага Айца, з нябесаў нам блаславіць!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.