ГРОДНА
Серада,
13 лістапада 2024 года |
Слова для Жыцця (12)
Папа Бэнэдыкт XVI
У гэтыя дні велікоднага перыяду давайце дазволім сябе заваяваць Змёртвыхпаўсталаму Хрысту. У Ім пачатак новага свету любові і супакою, які з’яўляецца глыбокім прагненнем кожнага людскога сэрца. Папросім Найсвяцейшую Панну Марыю, якая падтрымлівала першых сведкаў свайго Сына ў абвяшчэнні Добрай Навіны, каб дапамагла таксама ў апостальскіх трудах святароў. Няхай дае плён сведчанню манахаў і манахінь. Няхай стымулюе штодзённыя намаганні бацькоў у перадачы пачаткаў веры сваім дзецям. Няхай асвятляе дарогу маладых, каб яны ішлі даверліва шляхам, пазначаным верай іх бацькоў. Няхай падтрымлівае сваёй блізасцю хворых і ўсіх пакутуючых. Няхай умацоўвае дзейнасць шматлікіх свецкіх, якія актыўна супрацоўнічаюць у новай евангелізацыі ў парафіях, таварыствах і рухах.
Перад малітвай “Regina Caeli”, 08. 05. 2011 г. †

Ксёндз арцыбіскуп Клаўдыё Марыя Чэллі
Сёння на свеце расце новае пакаленне, якому мы павінны навучыцца абвяшчаць Евангелле. Напрыклад, ва Уругваі дзеці ўжо ў першым класе школы атрымліваюць уласны ноўтбук, каб шукаць ведаў у Вікіпедыі ці кантактаваць з равеснікамі з дапамогай інтэрнэту. У Італіі кожны падлетак высылае ў дзень у сярэднім 60 СМСаў. Вялікім выклікам для Касцёла з’яўляецца ўваход у лічбавую прастору і прапанова інтэрнэтным супольнасцям душпастырскай апекі. (…)
Каталіцкія інтэрнэтныя старонкі павінны быць настолькі цікавыя, каб прыцягнуць тых, хто шукае праўды ў кіберпрасторы. Яны павінны таксама быць прыстасаваны да маладых людзей. Гэта яны праводзяць у сеці найбольш часу. У Еўропе моладзь высылае ў сярэднім дзённа амаль 30 навін праз інтэрнэт, а робіць гэта больш з роспачы, каб пераадолець самотнасць.
07.05.2011 г., Radio Vaticano
Біскуп Aляксандр Kaшкевіч
Можа здарыцца так, што на пэўным этапе жыцця аўтарытэт тваіх блізкіх, школы ці ксяндза не спраўдзіць Тваіх спадзяванняў. Тады Ты павінен узяць на сябе тое вялікае заданне, пра якое гаварыў моладзі Ян Павел II: “Вы павінны патрабаваць ад сябе нават тады, калі ад Вас ніхто не будзе патрабаваць”.
Бацька, маці, святар не могуць дапамагчы Табе стаць добрым, святым чалавекам, калі спачатку Ты сам гэтага не захочаш, а павер, што сапраўды варта да гэтага імкнуцца.
“Будзьце святымі, як Айцец ваш Нябесны з’яўляецца святым”, – прасіў Езус. Таксама і я ад усяго сэрца жадаю гэтага Вам усім: не бойцеся быць святымі.
Фрагмент гаміліі ў Воранаве, 08. 05. 2011 г.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 49 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.