ГРОДНА
Серада,
04 снежня 2024 года |
Марыя, Каралева з Фацімы, маліся за нас
13 мая касцёл Звеставання НПМ у Гродне (Пабрыгіцкі) стаў свайго роду малой Фацімай. Ад тэрыторый, якія Маці Божая абрала месцам сваіх аб’яўленняў для траіх дзяцей – Францішка, Гіяцынты і Люцыі – вернікаў аддзяляе час і геаграфічная адлегласць. Аднак у гэты вечар кожны хаця б духоўна мог перанесціся на месца найбольшага Марыйнага аб’яўлення XX стагоддзя. Гэты дзень вернікі гродзенскіх парафій, у вялікай колькасці сабраныя на Фацімскім набажэнстве ў касцёле, дзе амаль 20 гадоў развіваецца культ Каралевы з Фацімы, перажывалі надзвычай узрушана. Вечарам апрача традыцыйных набажэнстваў кожнага 13-га дня месяца – дзённай Эўхарыстычнай адарацыі, адгаворвання ружанца з інтэнцыямі, Фацімскага набажэнства – усе сталі сведкамі ўскладання кароны на фігуру Маці Божай Фацімскай. †
Прыхільнікі Маці Божай пачалі збірацца ў касцёле з 17.00, чакаючы падзеі, да якой рыхтаваліся на працягу апошніх трох месяцаў. Яны рабілі гэта перш за ўсё праз удзел у Фацімскім набажэнстве ў кожны 13-ы дзень месяца, а таксама праз святкаванне кожнай першай суботы месяца, якое заключаецца ў прыняцці св. Камуніі і адгаворванні часткі ружанца з фацімскімі разважаннямі. Яны таксама мелі магчымасць лепш даведацца, чым з’яўляецца ахвяраваны Маці Божай знак кароны і найбольш плённа адказаць на заклік Марыі з Фацімы. Пакаянне, узнагароджанне, адгаворванне ружанца, ахвяраванне Беззаганнаму Сэрцу – гэта толькі некаторыя істотныя бакі заахвочвання Марыі, скіраваныя трыма пастушкамі да ўсяго чалавецтва, якія зноўку былі прыгаданы вернікам падчас падрыхтоўкі да ўрачыстасці ўскладання кароны. Доказам асаблівай ролі Маці Божай былі запісаныя сведчанні вернікаў аб атрыманых ласках.
За правідчую падзею дзякуючы заступніцтву Маці Божай лічыцца само вяртанне касцёла, у якім на працягу 40 год знаходзіўся склад псіханеўралагічнага шпіталя. Падзеі 1990 г. гродзенцы памятаюць да гэтай пары. Тады перад зачыненымі дзвярамі касцёла Звеставання НПМ, знішчанага ў гады атэізму, ксёндз Аляксандр Шэмет разам з гродзенскай моладдзю маліўся на прывезеным з Фацімы ружанцы. Пасля некалькіх дзён настойлівай малітвы падчас перэгрынацыі ў Гродне Фацімскага Ружанца і пастаянных дзяжурстваў у калідорах абласнога выканаўчага камітэта ва ўстановах вырашылі перадаць касцёл законным уладальнікам. Тады многія паверылі і цяпер вераць, што ў Бога няма выпадковых спраў, як не было выпадковасцю і тое, што менавіта ў дзень успамінаў Маці Божай з Фацімы, 13 мая 1981 г., быў цудам уратаваны ад кулі тэрарыста Папа, бл. Ян Павел II. Так і ў гродзенскай святыні пасля акта даверу Марыі пачалі адбывацца вялікія справы: раптоўная змена рашэння ўлад аб размяшчэнні тут філармоніі, хуткае аднаўленне святыні пасля жахлівага знішчэння, інтэнсіўнае адраджэнне рэлігійнага жыцця, сучасны культ Марыі Фацімскай і разважанне Яе паслання для кожнага хрысціяніна.
Культ Маці Божай Фацімскай за 94 гады атрымаў сваё багатае тэалагічнае і гістарычнае абгрунтаванне. Доказам таго, што пасланне Маці Божай з Фацімы з’яўляецца адным з найважнейшых у сучаснасці, былі апрабацыі Фацімскіх аб’яўленняў папамі Піем XII і Янам XXIII, беатыфікацыя пастушкоў Францішка і Гіяцынты, падзенне таталітарных атэістычных сістэмаў і распаўсюджанне пашаны да Маці Божай Фацімскай і Яе Беззаганнага Сэрца ва ўсім свеце. Цяпер культ Маці Божай Фацімскай вядомы ва ўсім Касцёле. Разам з падзеннем Савецкага Саюза пасланне з Фацімы прыйшло і на Гродзеншчыну. Цяпер у шматлікіх касцёлах дыяцэзіі можна ўбачыць фігуру Маці Божай Фацімскай, а ў 13-ты дзень кожнага месяца – прыняць удзел у Фацімскіх набажэнствах, разважаючы па чарзе аб’яўленні Маці Божай дзецям у перыяд з 13 мая па 13 кастрычніка 1917 г.
Ва ўрачыстасцях каранацыі прынялі ўдзел шматлікія госці, у тым ліку святары і манаскія сёстры на чале з генеральнай маці сёстраў-назарэтанак, а таксама мноства вернікаў. У накіраваных да іх словах прывітання я падкрэсліў, што гэтая ўрачыстасць асвячэння і ўскладання карон з’яўляецца выключнай, а таксама заклікаў вернікаў да падзякі за пасрэдніцтва Маці Божай Фацімскай і за выпрашаныя Ёю ласкі. Прыгадаў таксама, што праяўленнем гэтай агульнай удзячнасці будзе ахвяраваная дабрадзеямі і прыхільнікамі Маці Божай Фацімскай карона.
Падчас гэтай урачыстасці прыхільнікі Маці Божай з Гродна духоўна злучыліся з Яе прыхільнікамі з усяго свету, распачынаючы гэтым самым III год Вялікай Навэнны – дзевяцігадовай духоўнай падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя Аб’яўленняў Маці Божай, які будзе адзначацца ў 2017 г. Кожны год Навэнны мае свой заклік і спецыяльныя разважанні: 2009 г. – Упэўненыя ў перамозе – Канфрантацыя з цывілізацыяй смерці, 2010 г. – Бяспечныя пад канец часу – Заўжды каля Марыі, 2011 г. – Больш, чым тленнасць – Ёсць неба, ёсць пекла, ёсць чысцец.
Падчас урачыстай св. Імшы з казаннем звярнуўся да вернікаў ксёндз Аляксандр Шэмет, прыпамінаючы ім пасланне Марыі з Фацімы аб штодзённым адгаворванні ружанца. Нязвыкла хвалюючым момантам было ўкаранаванне фігуры Маці Божай Фацімскай, якое здзейсніў кс. пралат Юзаф Трубовіч, дзекан дэканату Гродна-Захад. Яскравым знакам было таксама тое, што ксёндз пралат з’яўляецца старэйшым святаром Гродзенскай дыяцэзіі, які асабліва памятае перыяд атэістычных ганенняў у Гродне. Затым словамі бл. Яна Паўла II, вялікага прыхільніка Маці Божай Фацімскай, вернікі даручылі Паўсюдны Касцёл, сябе і ўвесь свет мацярынскай апецы, просячы, каб Марыя была Каралевай іх жыцця. У гэты надзвычайны вечар 13 мая было шмат як супольнай, так і асабістай малітвы. У многіх вачах заблішчалі слёзы радасці тады, калі Марыя зноў была абвешчана Каралевай і Той, праз якую мы маем самы кароткі шлях да Бога. Урачыстасць каранавання была для ўсіх выдатнай магчымасцю ўзгадаць атрыманыя ад Марыі ласкі, а асабліва тую апошнюю, якая адбылася некалькі месяцаў таму, калі адна жанчына, даверыўшы сябе Марыі Фацімскай, атрымала такі жаданы дар мацярынства.
Увянчэннем урачыстасці стала Марыйная працэсія. Запаленыя свечкі ў руках прыхільнікаў Маці Божай выпраменьвалі святло радасці, удзячнасці і дзіцячай адданасці. Пасля заканчэння ўрачыстасці, нягледзячы на позні час, вернікі яшчэ доўга трывалі перад алтарыкам Маці Божай, молячыся і заносячы да Бога просьбы і падзякі праз заступніцтва сваёй Каралевы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 28 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.