ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

Фотаконкурс “Маё лета з Богам”

Хвіліна творчасці

Кожны з нас любіць лета. Хтосьці таму, што летам можна загараць, хтосьці таму, што лета - гэта час канікул і адпачынку. І, вядома, мы не павінны забываць пра Бога, рабіць добрыя справы і дапамагаць нашым блізкім.
Запрашаем усіх прыняць удзел у фотаконкурсе на тэму “Маё лета з Богам”.
Дашлі фотаздымак, які б расказаў усім пра тое, як ты бавіш свой вольны ад вучобы ці працы час, ці ёсць у тваім жыцці месца для Бога, як ты праслаўляеш Бога падчас канікул ці працоўнага адпачынку, што табе больш за ўсё запомнілася.
    Фотаздымкі могуць быць самыя розныя: з месца адпачынку, выдатныя фотакадры прыроды, фота яркіх падзей, блізкіх людзей, дзяцей, кветак, жывёл, дачныя – словам, усё, на што хопіць фантазіі.

   Умовы конкурсу:

    1. Фотаздымкі павінны адпавядаць тэме конкурсу.
    2. Кожны ўдзельнік можа даслаць да 7 фотаздымкаў.
    3. Конкурсны фотаздымак павінен быць з асабістага архіва ўдзельніка, гэта значыць - зроблены самім удзельнікам або яго сябрамі.
    4. Фотаздымак павінен быць яркі і крэатыўны.
    5. Змест фотаздымка не павінен пярэчыць нормам хрысціянскай маралі.

Фотаздымкі на конкурс дасылайце па адрасе: г. Гродна 230025, пл. Савецкая, 4, рэдакцыя газеты “Слова Жыцця” ці па адрасе электроннай пошты: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript (з паметкай: на фотаконкурс) да 1 верасня 2011 г.
    Журы вылучыць 3 пераможцаў. Аўтары найбольш цікавых прац атрымаюць каштоўныя прызы і падарункі.
   З нецярпеннем чакаем вашы фотаработы!
    Цікавыя фатаграфіі ўвойдуць у альбом, які можна будзе паглядзець на сайце www.grodnensis.by у адпаведнай частцы фотагалерэі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  259

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.