ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Адкрыццё галоўнага алтара

З жыцця Касцёла

кс. Ян Кучынскі, пробашч Гродзенскай катэдры- Ксёндз Ян, колькі гадоў прайшло з таго дня, калі згарэў алтар?
    13 ліпеня 2011 г. мы адзначалі своеасаблівую 5-ю гадавіну гэтага трагічнага здарэння. Як бачым, час ляціць незаўважальна.

    - Якія працы, звязаныя з аднаўленнем алтара, былі праведзены пасля гэтых трагічных падзей?
    Адразу ж пасля пажару адбыліся пасяджэнні Камісій пры Міністэрстве культуры Беларусі і Міністэрстве культуры Польшчы. Польскі бок узяў на сябе правядзенне прац па адбудове і рэстаўрацыі алтара. Уся праца была праведзена ў некалькі этапаў. Першым этапам стала да-следаванне ўцалелай часткі алтара, другім – адбудова спаленай канструкцыі разам са скульптурамі (былі знішчаны адна чацвёртая частка алтара і 4 скульптуры), трэцім этапам было фарбаванне і залачэнне. Безумоўна, падчас працы ўзнікалі розныя праблемы і складанасці, часам даводзілася і патарапіць, і пачакаць, але, дзякуючы Богу і людзям добрай волі, за 5 гадоў мы змаглі скончыць гэтыя тры этапы.

   - Чым адноўлены алтар будзе адрознівацца ад таго, які быў да пажару?
    Безумоўна, адрозненні будуць. Алтар будзе выглядаць інакш, стане больш жывы, таму што ён прыняў першапачатковы выгляд з пачатку XVIII ст. Калі 31 ліпеня 1736 г. падпісвалася ўмова паміж айцамі езуітамі і Ёханам Шмідтам, было адзначана, што пры будаўніцтве алтара яго неабходна падрыхтаваць да пазалоты. На жаль, гэтая ідэя не была рэалізавана. Толькі праз тры стагоддзі нам удалося зрабіць гэта.

    - Хто здзейсніць урачыстае адкрыццё алтара? Як будуць выглядаць гэтыя ўрачыстасці?
    Урачыстае адкрыццё адбудзецца 5 жніўня ў 12.00 у прысутнасці біскупаў Беларусі, прадстаўнікоў Міністэрстваў культуры Беларусі і Польшчы, а таксама вялікай колькасці гасцей з Гродна і з-за мяжы. У 11.30 запланавана кароткая прэзентацыя гісторыі алтара да пажару і пасля яго, а таксама ходу рэстаўрацыйных прац. Затым адбудзецца прывітанне гасцей. Пунктуальна а 12-й з сакрыстыі да алтара вырушыць працэсія, святары займуць прызначаныя ім месцы, а біскупы застануцца перад алтаром. Пасля прывітання вернікаў біскуп, які будзе ўзначальваць урачыстасць, асвяціць алтар.

   - Ці ў гэтым годзе да начнога чування далучацца ўсе жыхары Гродна?
    У гэтым годзе, як і заўсёды, на ўсяночнае чуванне перад алтаром Маці Божай Кангрэгацкай былі запрошаны ўсе парафіяне Гродна. Чуванне пачнецца вечарам 4 жніўня а 19-й і працягнецца да ўрачыстага адкрыцця алтара. Кожная парафія мае вызначаную гадзіну правядзення адарацыі, таму што Маці Божая Кангрэгацкая з’яўляецца Заступніцай нашага горада. Таму сардэчна запрашаем усіх да супольнай падзякі Богу праз заступніцтва Яго Маці ў Кангрэгацкім абразе.

ПРАГРАМА АДАРАЦЫІ 4.08 – 5.08.2011

   19.00
– Св. Імша
    20.00 – Аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту.
    Ружанец з разважаннем Радасных таямніц (парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна - Паўднёвы)
    21.00 – Зварот. Час на прадстаўленне асабістых просьбаў і інтэнцый (Кола адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту)
    22.00 – Ружанец з разважаннем Балесных таямніц (парафія Адшукання св. Крыжа, Гродна - Пабернардынскі)
    23.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (сёстры назарэтанкі)
    24.00 – Св. Імша
    1.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (Акадэмічнае Душпастырства)
    2.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля, Гродна - Дзевятоўка)
    3.00 – Гадзіна Міласэрнасці (парафія Божай Міласэрнасці, Гродна - Вішнявец)
    4.00 – Ружанец з разважаннем Хвалебных таямніц (парафія Св. Юзафа, Гродна, вул. Сухамбаева)
    5.00 – Гадзінкі ў гонар НПМ
    6.00 – Ружанец з разважаннем Таямніц святла (парафія МБ Анельскай, Гродна, айцоў францішканаў)
    7.00 – Св. Імша – перад алтаром МБ Кангрэгацкай
    8.00 – Св. Імша
    9.00 – Св. Імша
    10.00 – Аднаўленне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту (парафія МБ Міласэрнасці - Аўгустовак)
    11.00 – Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту (моладзь катэдральнай парафіі)
    11.25 – Заканчэнне адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту
    11.30 – Прэзентацыя гісторыі галоўнага алтара
    12.00 – Адпустовая св. Імша - АДКРЫЦЦЁ ГАЛОЎНАГА АЛТАРА

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.