ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

XXV нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: «Валадарства Нябеснае падобнае да гаспадара дому, які выйшаў на світанні наняць работнікаў у вінаграднік свой. Дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, ён паслаў іх у вінаграднік свой.
    Пасля ён выйшаў каля трэцяй гадзіны і, убачыўшы іншых, якія стаялі на рынку без працы, сказаў ім: «Ідзіце і вы ў вінаграднік мой, і я справядліва заплачу вам». Яны пайшлі. Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны, зрабіў тое самае.
    Выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, ён знайшоў іншых, якія стаялі без працы, і сказаў ім: «Чаму вы стаіце тут цэлы дзень без працы?» Яны сказалі яму: «Нас ніхто не наняў». Ён кажа ім: «Ідзіце і вы ў вінаграднік».
    Калі ж настаў вечар, гаспадар вінаградніку сказаў свайму эканому: «Пакліч работнікаў і заплаці, пачаўшы з апошніх да першых». I тыя, хто прыйшоў каля адзінаццатай гадзіны, атрымалі па дынары. Тыя, што прыйшлі першымі, думалі, што атрымаюць больш, але яны таксама атрымалі па дынары. Узяўшы, яны пачалі наракаць на гаспадара».

Мц 20, 1-16а


Няёмкая шчодрасць нашага Пана
   Чаму яны наракалі? Бо не зразумелі, што не столькі выкананая праца, колькі сам факт працы ў вінаградніку ўжо сам па сабе з’яўляецца чымсьці вялікім. Таму Пан не разрознівае першых і апошніх. Нажаль, прэтэнзіі з прытчы і сёння існуюць сярод хрысціян: я знаходжуся ў Касцёле, жыву паводле Божых запаведзей, а жывецца мне значна горш, чым суседу, які ў справе веры – поўная мая супрацьлегласць. Зрэшты ўзнагарода, хоць яна вымяраецца людскімі крытэрыямі, паходзіць з іншай скарбніцы. А гэта не падлягае меркам, якія ўжывае чалавек. Якая можа быць парада, каб не адчуваць сябе падманутым? Уважліва прыглядзецца да атрыманага “дынара”. Калі мы зразумеем яго каштоўнасць, сэрца напоўніцца ўдзячнасцю. І задавальненнем, што мы працавалі ў гаспадара, так шчодрага да ўсіх.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.