ГРОДНА
Нядзеля,
15 чэрвеня 2025 года |
Слова для Жыцця (17)

Але што азначае для нашага штодзённага жыцця гэты заклік: “Праз Эўхарыстыю ўмацаваць першынство Бога”? Эўхарыстычная камунія, Дарагія Сябры, пазбаўляе нас індывідуалізму, перадае нам дух Хрыста, мёртвага і ўваскрослага, злучае нас з Ім, таямніча аб’ядноўвае нас з нашымі бліжнімі, якія складаюць Касцёл (1 Кар 10, 17). Эўхарыстыя падтрымлівае і перамяняе ўсё штодзёнае жыццё. У маёй першай энцыкліцы напісана: “У эўхарыстычнай камуніі заключаецца тое, каб быць каханым і кахаць іншых. Эўхарыстыя, якая не пераходзіць у канкрэтныя ўчынкі любові, сама па сабе частковая” (“Deus caritas est”, 14).
Беларуская секцыя Radio Vaticano, 11.09.2011 †

Мы не можам абыякава прайсці каля ўзбуджэння палемікі нянавісці, каля пазбаўленай элементарнай культуры мовы, якая ахоплівае вялікі абшар грамадскага жыцця. Усё гэта становіцца прадметам нашага роздуму, разважанняў і канкрэтных пастаноў на падставе прыведзеных літургічных тэкстаў, якія запрашаюць нас заняць радыкальныя пазіцыі, што павінны характарызаваць хрысціяніна і католіка.
Фрагмент гаміліі з 11.09.2011 у гнезненскай базіліцы; паводле wiara.pl

Галоўная праблема не ў тым, што паміж людзьмі ўзнікаюць непаразуменні, а ў тым, як іх вырашыць. І тут без здольнасці дараваць правіны бліжняму не абысціся. Нездарма Езус у малітве “Ойча наш” кажа нам маліцца да нашага нябеснага Айца, каб Ён дараваў нам нашы правіны, як і мы даруем іншым. Таму ўменне дараваць правіны іншым з’яўляецца ўмовай таго, каб Бог дараваў нам. Нагадваючы пра абавязак дараваць вінаватым нашым, мы не павінны абмяжоўваць нашу рэлігію, бо трэба дараваць і нашым сябрам, што часам цяжэй, чым дараваць ворагам. Мы кажам тады: “Як я магу дараваць таму, каму я даверыўся, а ён мяне падвёў?” Мы шмат часу прысвячаем абвяшчэнню навучання Хрыста пра тое, што трэба дараваць нашым ворагам. Аднак побач з намі знаходзяцца тыя, з кім мы жывём, працуем, молімся ў касцёле, але ў той жа час мы часта не хочам іх бачыць і не можам ім дараваць. У такім выпадку наша рэлігія не нясе радасці, а мы самі губляем пачуццё нашай прыналежнасці да Божай сям’і.
Фрагмент гаміліі, Мінск, архікатэдра, 04.09.2011; паводле catholic.by
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 200 |
Чакаем Вашай падтрымкі

Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.