ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня
2024 года
 

Шлях, поўны сюрпрызаў і Божай ласкі

Лісты чытачоў

Ксёндз вярэйкаўскай парафіі Валерый Лісоўскі пад натхненнем Святога Духа, як ён сам сказаў, вырашыў зрабіць падарунак для моладзі. Ён прапанаваў у апошнія выхадныя дні лета адправіцца ў святое месца. Куды? “Няхай гэта будзе для вас сюрпрызам”, – усміхнуўся пробашч і падміргнуў.
    Хлопцы і дзяўчаты да апошняга моманту не ведалі накірунку падарожжа. Але пасля св. Імшы раніцай 27 жніўня, калі месцы ў аўтобусе былі заняты, стала вядома, што сёння іх чакае на малітву Маці Божая Тракельская.
    Ружанец за шчаслівае пры­быццё да месца – і ўжо ў дарозе. З вясёлымі песнямі да Марыі ехаць было і лягчэй, і хутчэй.
    У санктуарыі ў Тракелях (што ў Воранаўскім раёне) моладзь сустрэў ксёндз Павел Галіньскі, які расказаў шмат цікавага пра касцёл Наведвання Паннай Марыяй Лізаветы, пра жыхароў мястэчка і пра цудоўны абраз. Запомнілася некалькі цікавых гісторый, якімі маладыя людзі цяпер, як праўдай веры, могуць падзяліцца з іншымі.
Напрыклад, тое, як людзі не выходзілі на працу тры дні, бо ўлада не дазваляла адчыняць касцёл для малітвы. У адміністрацыі апусціліся рукі, і людзі дабіліся свайго: касцёл быў адчынены. А яшчэ вядома сітуацыя, калі жанчына не магла мець дзяцей у шлюбе 13 (!) гадоў. Але прыйшла з пілігрымкай, каб пакланіцца абразу Маці Божай Тракельскай, і нарадзіла сына.
    Пасля Імшы перад цудоўным абразом моладзь прынесла Маці Божай таксама і свае просьбы. Але ксёндз Валерый Лісоўскі вельмі дакладна падкрэсліў: “Перад тым, як нешта прасіць, падзякуйце за ўсё тое, што маеце. А папрасіце галоўнага: каб Маці Божая ніколі вас не пакідала, каб заўсёды была побач з вамі”.
    Пасля ўрачыстага блаславення на новы школьны, акадэмічны і катэхетычны год моладзь памалілася перад абразом Божай Міласэрнасці, які пілігрымуе па дыяцэзіі. А затым па дарозе дадому мы зрабілі прыпынак у Ліпнішках. Пабачылі касцёл з цікавай архітэктурай, цалкам зроблены з каменя. Унутры касцёла моладзь і ксяндза чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: там быў абраз Маці Божай Шкаплернай, фігура якой знаходзіцца ў касцёле ў Вярэйках, і ў гонар якой там адбываюцца набажэнствы.
    Пасля яшчэ адной малітвы ўсе адчулі, што атрымалі вялікую ласку пасля духоўнага падарожжа. Шчыры дзякуй ксяндзу Валерыю, натхнёнаму Святым Духам. А Марыі – за пакліканне. У пілігрымаў відавочны прыбытак духоўных сіл. Галоўнае – не змарнаваць іх, а з Божай дапамогай несці ў свет нешта добрае.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  18

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.