ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

18 верасня 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віктару Захарэўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа і шмат прыгожых хвілін на цяжкім, але найпрыгажэйшым шляху, які падрыхтаваў для Вас Бог. Няхай Святы Дух пранікне ў глыбіню Вашага сэрца і прынясе радасць, суцяшэнне і шмат дзён, напоўненых Яго дарамі. Дзякуем за распалены агонь веры, малітву, адкрытае сэрца і адданне служэнню Богу і людзям.
З павагай былыя парафіяне з вёскі Пуцілкі, сем’і Макарэвіч і Вянсновіч
◊◊◊
Паважаны айцец Вальдэмар Слота!
З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: добрага здароўя на доўгія гады жыцця, сілы для вядзення людзей да Бога, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і прыгожага плёну на Божай ніве. Шчасці Божа.
Парафіяне касцёла Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Вялебнаму ксяндзу Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды 30-годдзя святарскіх пасвячэнняў перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова і перайманні Хрыста. Няхай Усемагутны Бог, які паказаў Вам дарогу жыцця, узнагародзіць Вас за Вашу веру, любоў да бліжняга і павагу да кожнага чалавека, а Найсвяцейшая Панна Марыя ўвесь час мае Вас у сваёй мацярынскай апецы. Шчасці Божа.
Вернікі парафіі Ліда-Слабада
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Юрыю Ёдзіку з нагоды Дня нараджэння жадаем шмат здароўя, радасці, сілы, стойкасці, апекі Найсвяцейшай Маці і Анёла-ахоўніка. Няхай міласэрны Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, а Святы Дух напаўняе дарамі.
Сям’я Гарбоўскіх
◊◊◊
Паважанаму айцу Багуславу Вайтовічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Маці Божай. Няхай промні бязмежнай Міласэрнасці асвячаюць кожны дзень Вашага жыцця. Дзякуй Вам за тую дарогу, якою Вы вядзеце нас і з якой мы чэрпаем сілу і любоў да Бога.
Вернікі, III Ордэн св. Францішка, францішканская моладзь, касцёльны камітэт з Гальшан
◊◊◊
Дарагой сястры Ганне Шупаровай з нагоды 25-годдзя жадаем моцнага здароўя, сіл, радасці, шчасця, супакою і плённай працы на Божым шляху. Няхай Езус, Збавіцель усяго свету, вядзе Цябе па ёй, а Яго Маці, Марыя, увесь час Табой апекуецца. Хай Табе добра будзе з намі, І будзе шмат шчаслівых дзён. Хай сэрца Пана бласлаўляе Твой кожны момант і жыццё.
З малітвай удзячныя члены Апостальскай дапамогі чысцовым душам з Гіровіч
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, сілы для кіравання парафіяй, шмат сонца на кожны дзень, добрых і зычлівых людзей навокал, шмат Божых ласкаў, а таксама апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Заступніка.
Вернікі з вёскі Данілавічы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, душэўнага супакою, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка. Няхай міласэрны Бог стала Вамі апекуецца, а кожнае засеенае слова прыносіць шчодры плён.
Люцына Гужэнда з сям’ёй з Ломжы
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Станіславу Пацыне з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, стойкасці, апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, шчодрых дароў ад міласэрнага Езуса, якія выцякаюць з Яго Сэрца. Няхай Вас акружаюць толькі добрыя і зычлівыя людзі, а кожны дзень будзе кветкай, якая квітнее ў Вашых руках.
Верныя парафіяне з касцёла Божай Міласэрнасці ў Лідзе
◊◊◊
Паважаны айцец Вальдэмар Слота!
З нагоды Дня нараджэння перасылаем Вам сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення на кожны дзень, стойкасці на нялёгкім, але ж якім прыгожым святарскім шляху. Няхай добры Бог увесь час апекуецца Вамі, а на Вашым жыццёвым шляху сустракаюцца толькі добрыя людзі. Мы молімся за Вас!
Вернікі з Дзевятоўкі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.