ГРОДНА
Серада,
06 лістапада 2024 года |
Вучыць дзяцей ахвярнасці
Каля тысячы вернікаў з розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі 18 верасня вырушылі ў пілігрымку да Маці Божай Яснагурскай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Гэтая пілігрымка з нагоды пачатку навучальнага і катэхетычнага года робіцца ўсё больш папулярнай сярод дзяцей і моладзі Гродна.
Кс. Міхал Ластоўскі, пробашч парафіі Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы мяркуе, што з кожным годам на Узгорак Надзеі прыходзіць усё больш людзей: “Гэтую пілігрымку мы арганізоўваем ужо сёмы год, а менавіта дзіцячую – трэці. Трэба сказаць, што летась у пілігрымку вырушыла каля васьмісот чалавек, а сёлета – ужо каля тысячы. Дзеці перажываюць пілігрымку па-свойму: яны моляцца, удзельнічаюць у святой Імшы, адгаворваюць ружанец, падчас якога складаюць свае падзякі і просьбы да Маці Божай. Дарослыя, магчыма, больш увагі надаюць духоўным і малітоўным перажыванням і разважанням”. †
На пачатку ранішняй св. Імшы ў Францішканскім касцёле кс. Міхал зазначыў, што, распачынаючы школьны, акадэмічны і катэхетычны год, дзеці і моладзь ідуць у пілігрымку да Маці Божай, бо Яна з’яўляецца найлепшай Настаўніцай. Яна вучыць нас жыць так, каб не забываць пра найважнейшыя рэчы: збаўленне душ, ацаленне нашых сем’яў. Менавіта сям’я і выхаванне ў духу веры з’яўляюцца сапраўднай каштоўнасцю ў сучасным хаатычным і зменлівым свеце. Сям’я прыносіць у наша жыццё супакой. Маці Божая дае нам надзею на ўсё гэта, таму пілігрымы і вырушаюць на Узгорак Надзеі. У Маці Божай мы таксама навучаемся мудрасці, сціпласці і чуласці да бед іншых людзей.
Для неспрактыкаванага чалавека ўдзел у шматлюднай пілігрымцы можа падацца цяжкім. Для некаторых рух у натоўпе не вельмі камфортны псіхалагічна. Аднак для вернікаў, асабліва для дзяцей і моладзі, гэта магчымасць цудоўна і карысна правесці час. У пілігрымцы па-асабліваму перажываецца еднасць з іншымі людзьмі, часам зусім незнаёмымі. Хтосьці дасць табе пластыр заклеіць мазоль, падзеліцца бутэрбродам ці гарбатай, з кімсьці можна пагаварыць на глыбока асабістыя духоўныя тэмы, якія ў штодзённым жыцці абмеркаваць з кімсьці не наважышся. У той жа час, пілігрымка дае магчымасць засяродзіцца ў адзіноце падчас асабістай малітвы ці духоўных разважанняў.
Просьбы, вымаўленыя не адной сотняй вернікаў, Бог пачуе абавязкова. Адным з самых важных і чуллівых момантаў пілігрымкі была агульная малітва на ружанцы. Яшчэ да пачатку малітвы клерыкі Гродзенскай духоўнай семінарыі збіралі ў пілігрымаў запіскі з падзякамі і просьбамі, якія людзі хацелі скіраваць да Маці Божай. Так назбіраўся цэлы капялюш спісаных на розных мовах кавалкаў паперы. Просьбы і падзякі агучваліся перад кожнай таямніцай ружанца. Дзеці і моладзь прасілі пераважна добрых адзнак, удалай сесіі, натхнення і цярпення ў навучанні. Даволі часта гучалі просьбы, каб Бог даў добрага мужа (дзяўчаты прасілі за сябе, сябровак або мамы прасілі за дачок), і чамусьці амаль не было просьбаў аб добрай жонцы. Часам інтэнцыі былі асабліва кранальныя: “Маці Божая, зрабі, калі ласка, так, каб мае бацькі ўзялі шлюб і пачалі хадзіць у касцёл”. Таксама часта гучалі просьбы аб навяртанні бацькі, брата, сястры ці іншых родных і блізкіх.
Пастаянныя ўдзельнікі пілігрымкі ў Капцёўку адзначалі, што ўсё часцей пілігрымы вырушаюць да Маці Божай Яснагурскай цэлымі сем’ямі. Прыклад актыўнага духоўнага жыцця ідзе найперш ад бацькоў. Аднак часам менавіта з дзяцей пачынаюцца духоўныя змены ў сям’і і навучанне каталіцкай веры, што можна было ўбачыць у гэтай пілігрымцы да Маці Божай Яснагурскай.
Надзею на такое выхаванне дае тое, што ў пілігрымку пайшлі нават вельмі маленькія дзеткі. Здавалася б, што можа зразумець з такога складанага духоўнага практыкавання, як пілігрымка, малое дзіця, якое ўмее толькі перахрысціцца або адгаварыць “Ойча Наш”? Сястра Таццяна з парафіі святога Юзафа, якая пайшла ў пілігрымку са сваімі выхаванцамі, лічыць, што нават зусім маленькіх дзяцей варта браць у пілігрымку: “Я лічу, што ў наш час варта вучыць дзяцей пэўнай ахвярнасці. Мне здаецца, што дзеці часта няздольны на гэта. Я ім тлумачу: дзеці, пойдзем у пілігрымку. А ў мяне пытаюцца: “А можна я паеду на веласіпедзе?” Чалавек расце, і ён часта не здольны чымсьці ахвяраваць. Трэба навучыць яго элементарным рэчам, напрыклад, пайсці пешшу, каб прынесці нешта ў ахвяру, можа, нейкі свой камфорт ці жаданне. Трэба даць зразумець, што гэта неабходна ў жыцці”.
Імшу ў касцёле Унебаўзяцця НПМ у Капцёўцы цэлебраваў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч. Напрыканцы ўрачыстай літургіі прысутныя вернікі павіншавалі Яго Эксцэленцыю з 20-годдзем дзейнасці ў якасці біскупа Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля ксёндз біскуп удзяліў блаславенне дзецям і моладзі на пачатак навучальнага года і асвяціў школьныя ранцы. Дзеці падаставалі з ранцаў усё, што прынеслі асвяціць: сшыткі, дзённікі, катэхізісы, ружанцы.
Самая вясёлая частка “школьнай” пілігрымкі адбылася напрыканцы, калі было арганізавана выступленне парафіяльных груп і канцэрт гурта “AVE”. Дзеці і моладзь з гродзенскіх парафій спявалі духоўныя песні, танцавалі і паказвалі інсцэніроўкі. Гэта было цудоўнае заканчэнне пілігрымкі на пачатак чарговага навучальнага года.
Хочацца верыць, што з кожным годам у Капцёўку будзе прыходзіць усё больш маладых гродзенцаў, а Маці Божая Цярпліва Слухаючая на Узгорку Надзеі пачуе ўсе дзіцячыя просьбы.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 56 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.