ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Напрамак: Бог
Што такое пачуццё сэнсу? Чаму мы яго губляем і якім чынам знаходзім? Ці шчаслівыя мы? Ці сапраўды нам прадвызначана, што мы павінны быць шчаслівымі? Ці жыццё не праходзіць міма нас?
Можа падацца, што пісаць пра пачуццё сэнсу – гэта невыканальная задача. Па-першае, гэта справа сур’ёзная, а па-другое – цяжкая для зразумення. Аднак менавіта каталіцкія СМІ павінны пра гэта пісаць і памятаць. У сённяшнім дастаткова складаным свеце мы шмат увагі засяроджваем на не так важных для нас рэчах, якія не абавязкова даюць пачуццё сэнсу. Як жа нам знаёма пачуццё, калі пасля цэлага дня, прысвечанага вырашэнню сваіх спраў, застаўшыся на некалькі хвілін у адзіноце, мы адчуваем пустату і бессэнсоўнасць. Мы павінны неяк з гэтым парадзіць. Жыццё, якое засноўваецца толькі на тым, каб праіснаваць, павінна быць закрыта і засяроджана толькі на сабе. Трэба пераступіць праз сябе. Што гэта значыць? Безумоўна, кожны з нас перакананы, што з’яўляецца часткай якогасьці большага цэлага, у якім кожны мае сваё месца. На працягу жыцця тое, што становіцца для нас сэнсам, эвалюцыянуе і змяняецца. На пэўным этапе для многіх гэта выхаванне дзяцей, кар’ера, вера ці дасягненне жаданай мэты. Выбіраючы пэўны шлях, мы ўжо ніколі не даведаемся, што было б, калі б мы пайшлі ў іншым напрамку. †

Вернік можа надаць свайму жыццю сэнс па-рознаму, нават у тых сітуацыях, якія для іншых падаюцца безнадзейнымі і пазбаўленымі сэнсу. Паводле большасці навукоўцаў, сэнс жыцця можна знайсці, надаўшы яму пэўны напрамак. Напрамак нашаму жыццю надае Бог, безумоўна, калі мы захочам адкрыцца Яму. Бог, які з’яўляецца для нас Кімсьці блізкім, надае нашаму жыццю сэнс. Чалавечае жыццё з’яўляецца вялікім дабром і дарам ад Бога. Чалавек, які адштурхоўвае Бога, ужо на зямлі перажывае “драму смерці”. Сапраўдны сэнс жыцця засноўваецца на аднаўленні сувязі з Богам. Сёння Бог па-рознаму нагадвае нам пра сэнс нашага жыцця. Вяршыняй чалавечага жыцця з’яўляецца атрыманне дару ад Хрыста, дзякуючы якому мы маем “доступ” у неба. І тады жыццё кожнага з нас напаўняецца сэнсам.
Тут варта ўзгадаць словы бласлаўлёнага Яна Паўла II, які падчас адной са сваіх пілігрымак навучаў вернікаў: “Чалавек не можа сам сябе да канца зразумець без Хрыста. Ён не можа зразумець ні таго, хто ён, ні таго, якая яго сапраўдная годнасць, ні таксама таго, якое яго пакліканне і канчатковае прадвызначэнне. І таму Хрыста не можна выключыць з чалавечай гісторыі ў якім-небудзь месцы на зямлі”.
Я заахвочваю кожнага з Вас адказаць на пытанне пра сэнс жыцця. Шлях пошуку сэнсу з’яўляецца шляхам да Бога. Так што знайсці сэнс – гэта, бадай, самая важная задача, перад якой мы стаім кожны дзень.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.