ГРОДНА
Панядзелак,
13 мая 2024 года |
XXVII нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Мацвея
Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: “Паслухайце іншую прыпавесць! Быў адзін гаспадар, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджай, выкапаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў, каб забраць свае плады. А вінаградары, схапіўшы яго слуг, аднаго пабілі, другога забілі, а трэцяга закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слуг, і з імі ўчынілі тое ж самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: “Пасаромеюцца сына майго”. Але вінаградары, убачыўшы яго сына, сказалі адзін аднаму: “Гэта спадкаемца. Хадзем, заб’ём яго і завалодаем ягонай спадчынай”. Схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што ён зробіць з гэтымі вінаградарамі?” Кажуць Яму: “Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час”. Езус кажа ім: “Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісанні: “Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў нашых вачах”. †
Мц 21, 33-43
Мы ўсяго толькі арандатары
Слухаючы Божае слова, мы ўжо некалькі тыдняў застаемся ў вінаградніку – у сваіх вучэннях Пан Езус прытрымліваецца гэтага вобраза. Прыпавесці з кожным разам становяцца ўсё больш злавеснымі. Гэты ўрывак змяшчае папярэджанне аб асуджэнні для двудушных арандатараў вінаградніку. Першасвятары дагадаліся, пра каго гаварыў Езус. Гэта яны мелі доступ да Божых абяцанняў, а абраны народ Бог трактаваў як свой вінаграднік.
Праяўленне гневу не датычыцца мінулага. Сёння Божым вінаграднікам з’яўляецца сусветны Касцёл. Вучні Езуса – сённяшнія арандатары – калісьці дадуць справаздачу аб атрыманым дары збавення. Многія з іх даб’юцца шчасця за адданае выкананне задання. На жаль, будуць і тыя, хто растраціў атрыманыя дары. Няхай жа і для іх хопіць Божай міласэрнасці!

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 233 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.