ГРОДНА
Панядзелак,
04 лістапада 2024 года |
Усюды з намі быў Езус
Дні моладзі ў Мадрыдзе былі ўнікальным шансам для маладых людзей, які дазволіў адкрыць для сябе Стары Свет, паразмаўляць з равеснікамі з іншых краін, актыўна адпачыць і ў той жа час далучыцца да духоўнага жыцця ўсяго свету праз удзел у набажэнствах і наведванне святых месцаў. Я вельмі ўдзячны Богу за гэты шанс.
Пачаць, я думаю, належыць з прыезду ў Вроцлаў. Горад размешчаны на рацэ, а таму ў ім вялікая колькасць мастоў, што ў нейкай ступені нагадвае Пецярбург. Катэдра і некалькі іншых храмаў утвараюць своеасаблівы комплекс. Там знаходзіцца і офіс “Карытас”. Моладзь з гэтай арганізацыі вельмі сардэчна нас сустрэла, пачаставала гарбатай і паказала горад. Наступным прыпынкам быў Згажэлец – горад, фармальна падзелены напалову польска-нямецкай мяжой. Тут мы жылі ў сем’ях парафіян. Гэтыя людзі былі вельмі гасцінныя і зычлівыя. І хаця мы размаўлялі на розных мовах, усё ж разумелі адзін аднаго без перакладчыка. Падзякаваўшы гаспадарам, мы працягвалі свой шлях. †

На тэрыторыі Германіі мы спыніліся ў мясцовасці Сасбах – невялічкай акуратнай вёсачцы на беразе Рэйна. Праўда, жыхары не надта нас разумелі, а мы – іх, таму што яны не ведалі ні англійскай, ні польскай моў, а мы не ведалі нямецкай. Таму дапамагала мова жэстаў. Начавалі мы ў мясцовай школе.
Францыю мы праехалі, нідзе надоўга не спыняючыся, але ўсё роўна было на што паглядзець: за акном аўтобуса ўвесь час мільгалі старажытныя замкі і касцёлы. Начавалі мы ў аўтобусе.
І вось нарэшце – Іспанія. Першае месца нашага жыхарства – Лірыя, гарадок непадалёку ад Валенсіі. Адразу адчувалася, што нас тут чакалі. У цэнтры горада на ліхтарах былі вывешаны іспанскія і беларускія сцягі, у наш гонар арганізавалі свята, а на плошчы нас вітаў мэр горада і пробашч. Бавілі нас валанцёры – маладыя людзі нашага ўзросту. Яны былі нястомныя, клапатлівыя, гасцінныя... Гэтыя характарыстыкі можна было б доўжыць бясконца.
З Лірыі мы двойчы выязджалі ў Валенсію. У першы раз нас і іншых удзельнікаў Сусветных дзён моладзі вітаў мясцовы епіскап. Наступным разам ён адправіў на плошчы св. Імшу. Гэта было велічнае відовішча: некалькі тысяч людзей на даволі-такі малой плошчы, якая патанала ў сцягах. Пасля заканчэння нашага побыту ў Лірыі гаспадары наладзілі нам яшчэ адно свята. А нам трэба было ў Мадрыд.
У сталіцы Іспаніі мы жылі разам з амерыканцамі, італьянцамі і палякамі. Штодня ўдзельнічалі ў св. Імшы, якую адпраўляў ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. А пасля набажэнства рэалізавалі сваю культурную праграму. А паглядзець было што! Палацы і музеі, паркі і святыні выклікалі захапленне. Аднак у Мадрыдзе мы перажылі і вельмі непрыемныя моманты. Справа ў тым, што прыезд Папы і паломнікаў быў недаспадобы некаторай частцы мясцовага насельніцтва, якое сустрэла нас дэманстрацыямі і агрэсіяй. Няхай Гасподзь ім прабачыць.
Першая значная падзея ў Мадрыдзе – прыезд папы Бенедыкта XVI. У гэты ж дзень у цэнтры горада ён вітаў нас на розных мовах. У другі дзень адбыўся Крыжовы шлях па вуліцах Мадрыда. Безліч вернікаў, нібы агромністая хваля, пасоўвалася за Хрыстом. На наступны дзень мы наведалі гістарычную сталіцу Іспаніі – Таледа. Гэта самы нязвыклы горад, у якім мне давялося пабываць! Яго смела можна назваць горадам-музеем, таму што ў ім неверагодная колькасць старажытных будынкаў. Фіналам Сусветных дзён моладзі было начное чуванне разам са Святым Айцом на старым аэрадроме. Усе ўдзельнікі СДМ – а гэта было каля 2 мільёнаў чалавек – разам маліліся за лёс усяго свету. Пасярод набажэнства нябёсы абрынулі на нас такі дождж, што некаторыя пахаваліся ў палатках. Але дождж скончыўся гэтак жа раптоўна, як і пачаўся. Раніцай Святы Айцец ізноў быў з намі, каб сустрэць дзень малітвай. На гэтым наш побыт у Мадрыдзе закончыўся. Але перад намі была яшчэ дарога дадому.
Францыю мы зноў праехалі, не затрымліваючыся. Італія сустрэла нас цудоўнымі краявідамі мора. Тут мы спыніліся ў гарадку Асці каля Турына, жылі ў парафіі. Потым быў пераезд праз Альпы і велічныя горы за акном. У Аўстрыі мы начавалі ў кляштары непадалёку ад Вены. Клімат усё больш нагадваў радзіму.
Раніцай мы гулялі па Вене. Цудоўны горад з мноствам архітэктурных помнікаў! І зноў рушылі ў дарогу. Чэхію праехалі без прыпынкаў, і вось мы ў Польшчы, у Чанстахове. Пераначаваўшы ў аўтобусе, мы адправіліся ў Дом пілігрыма імя Яна Паўла II, дзе па-снедалі. А потым пайшлі пакланіцца Маці Божай Чанстахоўскай. Мы трапілі якраз напярэдадні вялікага свята абраза Чорнай Мадонны, таму ў капліцу было цяжка нават прасунуцца: так многа людзей сюды прыйшло.
Увечары мы перасякалі польска-беларускую мяжу, а ноччу ўжо былі ў Гродне.
Усе нашы пераезды з горада ў горад і з адной краіны ў другую суправаджаліся малітвай. Ва ўсіх месцах, дзе затрымліваліся, мы ўдзельнічалі ў св. Імшы. І ўсюды з намі быў Езус. Плёнам нашага падарожжа было духоўнае ўзбагачэнне і ўмацаванне ў веры. Калі ўзносіш да Бога малітву, трымаючыся за рукі з вернікамі розных культур і нацыянальнасцей, пачынаеш разумець, што ты – не адзін, што твае погляды і тваю веру падзяляе мноства людзей з розных куткоў планеты. І гэта здорава!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 58 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.