ГРОДНА
Субота,
02 лістапада 2024 года |
Пасвячэнні дыяканату ў супольнасці айцоў рэдэмптарыстаў
У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы 8 кастрычніка адбыліся пасвячэнні дыяканату рэдэмптарыста Эдуарда Пятэльчыца.
На ўрачыстай святой Імшы, якую ўзначаліў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч, прысутнічаў віцэ-правінцыял Варшаўскай Правінцыі рэдэмптарыстаў а. Сільвестр, родны брат кандыдата Эдуарда айцец піяр Вітольд, а. Андрэй Крот з Гродзенскай грэка-каталіцкай парафіі, а таксама ксяндзы рэдэмптарысты, якія працуюць у Гродзенскай дыяцэзіі.
У казанні а. Сільвестр распавёў пра сэнс дыяканскага служэння, асаблівасці яго падрыхтоўкі, пра абавязкі і паслугу дыякана. Асаблівую ўвагу а. Сільвестр звярнуў на абяцанні, якія дае кандыдат у дыяканы:
- Падчас пасвячэнняў кандыдат дасць абяцанні, якія будуць знакам яго годнасці. Хачу звярнуць Вашу ўвагу на 3 абяцанні, якія дае кандыдат перад пасвячэннем у дыяканы. Гэта найперш абяцанне малітвы за Касцёл, абяцанне цэлібату і абяцанне паслушэнства біскупу і касцёльным уладам. Абяцанне малітвы азначае для дыякана абавязак маліцца літургіяй гадзін штодня. Падчас яе дыякан павінен маліцца за ўвесь Касцёл, за ўсіх людзей у свеце. †

Другое абяцанне – паслушэнства – будзе важным элементам жыцця дыякана, будучага святара. Гэтае абяцанне азначае паслушэнства самому Езусу Хрысту, калі дыякан свядома пагаджаецца адысці ад уласных крокаў, уласных ідэй, каб вызнаваць, што Езус Хрыстус з’яўляецца адзіным Збаўцам і Адкупіцелем чалавека. Адначасова ён будзе паслухмяны біскупу і манаскай супольнасці, да якой належыць. Трэцяе абяцанне – цэлібат. Яно азначае абавязак любові да супольнасці Касцёла і прыняцце святарскай любові. Перажыванне цэлібату павінна адбывацца ў цнатлівасці, таму за некалькі тыдняў да пасвячэнняў кандыдаты даюць абет устрымання, каб без перашкод аддаваць сябе служэнню Касцёлу, аддаваць сваё жыццё Хрысту і хрысціянскай супольнасці.
Пасля чытання Евангелля адбылося прадстаўленне кандыдата Эдуарда, пасля чаго ён пацвердзіў сваю гатоўнасць прыняць пасвячэнні. Праз непрацяглы дыялог з кандыдатам ксёндз біскуп упэўніўся, што той добра падрыхтаваны да прыняцця пасвячэнняў дыяканату. А. Эдуард прысягнуў перад біскупам і вернікамі, што свядома і дабравольна прагне ўвайсці на шлях служэння Касцёлу праз прыняцце пасвячэнняў дыяканату.
Найважнейшым момантам пасвячэнняў з’яўляецца знак накладання рук. Праз накладанне рук біскупа і малітву пасвячэнняў кандыдату ўдзяляецца дар Святога Духа, каб годна выконваць дыяканскую паслугу. Затым новапасвечанаму дыякану апранулі дыяканскую стулу і далматыку – знешні знак служэння дыякана, якое з гэтага часу ён будзе здзяйсняць у літургіі. На знак прызначэння абвяшчаць Божае слова дыякан Эдуард атрымаў ад ксяндза біскупа Евангеліяр.
Напрыканцы св. Імшы новапасвечаны дыякан Эдуард поруч са святарамі і ксяндзом біскупам удзяляў вернікам святую Камунію. На ўрачыстай св. Імшы прысутнічалі таксама родныя і блізкія дыякана Эдуарда. Акрамя Эдуарда, у сям’і Петэльчыц яшчэ чацвёра дзяцей. Яго родны брат Вітольд таксама пайшоў па шляху служэння Касцёлу – ён належыць да супольнасці айцоў піяраў і працуе ў Шчучыне. Старэйшая сястра дыякана Эдуарда Ганна лічыць, што дзве духоўныя асобы ў іх сям’і – не выпадковасць:
- Нас з маленства выхоўвалі ў каталіцкім духу. Нашы бацькі – вельмі веруючыя людзі. Хлопцы з дзяцінства служылі пры алтары, таму я не здзіўляюся, што яны абралі такі шлях.
Маці дыякана Эдуарда сп. Зоф’я вельмі рада за сына і лічыць, што таямніца паклікання крыецца ў выхаванні:
- Напэўна, наша з мужам моцная вера паўплывала на сыноў. З самага дзяцінства дзеці выхоўваліся ў веры. Калі не было магчымасці пайсці ў касцёл, мы ўсе разам кленчылі і ўголас маліліся на ружанцы. Вынікам нашай моцнай веры і сталай малітвы з’яўляюцца нашыя сыны, якія абралі службу Богу і людзям. Эдуард пасля школы пайшоў у тэхнікум, бо яшчэ не быў упэўнены ў сваім пакліканні. А ўжо пасля тэхнікума вырашыў ісці ў семінарыю.
Напрыканцы ўрачыстай св. Імшы дыякана Эдуарда віншавальным словам і кветкамі прывіталі дзеці і моладзь з парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 60 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.