ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Што такое парафіяльныя місіі?

Задай пытанне

Гэта даўняя рэлігійная практыка Касцёла. Гэта рэкалекцыі, якія право-дзяцца раз на некалькі гадоў для цэлай парафіі. Цэлем місіі з’яўляецца ўмацаванне і аднаўленне жыцця веры. Кодэкс Кананічнага Права абавязвае арганізоўваць місіі. Звычайна яны адбываюцца на працягу цэлага тыдня. Па запрашэнні ксяндза пробашча прыязджаюць ксяндзы місіянеры, якія абвяшчаюць вернікам навуку аб асноўных праўдах веры і маралі. У парафіі адпраўляюцца набажэнствы, а на заканчэнне місіі вернікі прыступаюць да споведзі і св. Камуніі, а таксама адбываецца ўрачыстае асвячэнне місійнага крыжа, які місіянеры затым уста­наўліваюць перад касцёлам. Выкарыстоўваючы гэты час, кожны вернік можа адкрыць сваё сэрца на Бога.
Малітоўнае багацце місійнага тыдня сапраўды вельмі вялікае. У парафіі адпраўляюцца св. Імшы з місійным казаннем. Місіянеры абвяшчаюць навуку для мужчын, жанчын, дзяцей і моладзі, право-дзяць місійны Ружанец і набажэнства Крыжовага шляху. Кожны дзень падчас місійнага звароту адбываюцца спецыяльныя сустрэчы ўсіх парафіян, місіянеры наведваюць хворых у парафіі. Разам з ксяндзом пробашчам, які добра ведае сваю парафію, айцы місіянеры складаюць план духоўных практыкаванняў. Парад пачаткам парафіяльных місій вернікі разам са сваім душпастырам на працягу доўгага часу моляцца аб духоўным плёне місій, а таксама аб дарах Святога Духа для місіянераў.
    У нашай дыяцэзіі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч з нагоды 20-годдзя дыяцэзіі і падрыхтоўкі да яе 25-годдзя распарадзіўся, каб парафіяльныя місіі былі праведзены ва ўсіх парафіях, а асабліва там, дзе іх не было ўжо на працягу дзесяці гадоў. На правядзенне парафіяльных місій выказалі гатоўнасць айцы рэдэмптарысты і айцы аблаты. Парафіяльныя місіі могуць правесці таксама і іншыя манаскія супольнасці. Давайце маліцца, каб перажытыя місіі для кожнага з нас былі часам навяртання да Бога і аднаўлення жыцця з Богам.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.