ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Скарбы пірата (працяг)

Дзіцячы куточак

Убачыў Міхась пад нагамі пірацкі куфар і ўзрадаваўся гэтаму абмену. Ён дастаў з куфра грошы, паклаў іх у кішэню і, задаволены, пабег у краму за цукеркамі. Але нядоўгай была яго радасць. Міхась заўважыў, што ён перастаў любіць і шакалад, і марожанае, і цацкі, і гульні ў двары з сябрамі.
    Але самым страшным было тое, што ён разлюбіў нават маму з татам, бабулю і сястрычку. А ў дадатак да ўсяго, ён перастаў быць добрым. Калі каханне і дабрыня знікае, сэрца тут жа напаўняецца нянавісцю і злом. Міхась стаў крыўдзіць сваіх сяброў і блізкіх. Прайшло толькі тры дні, а ён ужо паспеў з усімі перасварыцца. Ён стаў зусім сумным, бо людзі цяпер здаваліся яму чужымі і непрыемнымі. Якая там радасць, калі ўсё навокал перастала падабацца.
– Ізноў мяне цень ашукаў, – падумаў Міхась, – і навошта я стаў з ім мяняцца, было б лепш, калі б я без радасці жыў.
    Міхась праспяваў чароўную песеньку пірата з мультфільма, і на сцяне зноў з’явіўся цень, які з дабрынёй і каханнем у голасе спытаў:
    – Ну, як, Міхась, ці спадабаліся табе мае скарбы з куфэрка? Можа быць, яшчэ памяняемся?
    Хлопчык раззлаваўся і крыкнуў:
    – А ну, аддавай назад маё каханне і дабрыню!
    – Фу, які ты злы, атрымаў сапраўдныя скарбы з пірацкага куфра, а замест падзякі яшчэ і грубіяніш. Я з такімі не размаўляю, – пакрыўджана сказаў цень і тут жа знік.
    Міхась пачаў плакаць і шкадаваць, што адразу не паверыў матуліным словам пра скарбы ў сэрцы. У перспектыве яго чакала доўгае жыццё без кахання і дабрыні ў сэрцы. І раптам да яго прыйшла ідэя. Ён вырашыў памяняць словы ў чароўнай песні. Цэлыя тры гадзіны Міхась сядзеў на ганку каля хаты і прыдумваў словы новай чароўнай песенькі. Новая песня была нарэшце гатова, і Міхась гучна заспяваў яе:
    – Ого-го, эге-ге, гэй, мае скарбы, вы дзе? Вяртайцеся назад, я вам буду вельмі рад; і любоў, і дабрыня, нікому вас я не аддам.
    Вельмі ўзрадаваўся Міхась, бо словы прыдуманай ім песні раптам падзейнічалі. Да яго ізноў вярнуліся любоў і дабрыня.
    Больш ніколі Міхась не спяваў песеньку пірата з мультфільма, таму што баяўся, што ізноў з’явіцца хітры цень і як-небудзь яго ашукае.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.