ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада 2024 года |
Перадай дабро далей
Аднойчы падчас адной з катэхез група моладзі разам з катэхеткай разважалі над тым, што трэба зрабіць, каб гэты свет быў лепшы. Усе без выключэння хацелі б жыць у лепшым свеце. На пытанне, як жа зрабіць яго лепшым, погляды раздзяліліся. Адна група маладых людзей была ўпэўнена, што каб свет быў лепшы, трэба дзяліцца дабром. А другая група тлумачыла, што ў сённяшнім свеце часцей дзейнічае правіла “штосьці за штосьці”, гэта значыць, мы супрацоўнічаем тады, калі маем на мэце нашу асабістую карысць ці спадзяванне, што аказаная намі дапамога некалі да нас вернецца.
Сённяшні чалавек вельмі часта, разлічваючы стратэгію асабістай выгады, губляе не толькі знаёмых і сяброў, але і самога Бога. Такія стратэгіі ці спосабы не павялічаць у нас Божай ласкі, ці інакш – жыццёвай ласкі. У момант прыходу на свет мы атрымалі ад Бога багацці, якімі мы павінны дзяліцца са сваімі бліжнімі. †

Пан Езус у сваім вучэнні вельмі выразна ўказвае на тое, як можа выглядаць наша жыццё: “Давайце, і будзе вам дадзена... Бо якою мераю мераеце, такой і вам будзе адмерана” (Лк 6, 38). Аказваецца, што пачуццё ўдзячнасці за атрыманае дабро не толькі выклікае ў нас жаданне адплачваць дабром, але таксама пабуджае нас дапамагаць чужым людзям, гэта значыць тым, ад якіх раней мы нічога не атрымлівалі.
Як людзі веруючыя, у час Адвэнту, які пачынаецца праз некалькі дзён, мы можам пайсці далей. Узгадваючы вучэнне Хрыста аб любові непрыяцеляў, мы можам дзяліцца дабрынёй нават з тымі, з кім, напрыклад, нам цяжка ў жыцці. “Вы ж любіце непрыяцеляў вашых і дабро ім рабіце, і пазычайце, нічога назад не чакаючы. А ўзнагарода ваша будзе вялікая, і вы будзеце сынамі Усявышняга, бо Ён добры для няўдзячных і дрэнных” (Лк 6, 35).
Сёння не трэба прыдумваць, як можна змяніць свет да лепшага, таму што гэты спосаб вядомы нам ужо даўно. Мы забыліся пра тое, што Бог, ствараючы свет, “бачыў, што ўсё, што Ён рабіў, было вельмі добрае” (Быц 1, 31). Таму давайце дзяліцца гэтым дабром з усімі. Перадаючы дабро далей, мы адкрываем гэты малы куточак раю на зямлі. Бо кожны, хто знаходзіцца на шляху да Бога, павінен дзяліцца дабром, а хто дзеліцца дабром, запрашае Бога ў сваё сэрца. Сэрца, сфарміраванае Евангеллем, можа пераламаць усе перашкоды граху і зрабіць гэты свет добрым.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 50 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.