ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
XXXIII нядзеля звычайная
З Eвангелля св. Мацвея
Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: “Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў сваіх слуг і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талентаў, другому – два, іншаму – адзін, кожнаму паводле яго магчымасцей, і ад’ехаў. Той, які атрымаў пяць талентаў, пайшоў і пусціў іх у абарот, і зарабіў яшчэ пяць талентаў. Таксама і той, які атрымаў два таленты, прыдбаў яшчэ два. А той, які атрымаў адзін талент, пайшоў і закапаў яго ў зямлю, і схаваў срэбра гаспадара свайго.
Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слуг гэтых і патрабуе ад іх рахунку.
Той, які атрымаў пяць талентаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талентаў і кажа: “Гаспадар, пяць талентаў ты даў мне, вось яшчэ пяць талентаў я зарабіў на іх”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Падышоў таксама і той, які атрымаў два таленты, і сказаў: “Гаспадар, два таленты ты даў мне, вось яшчэ два таленты зарабіў я”. Гаспадар ягоны сказаў яму: “Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго”.
Падышоў і той, які атрымаў адзін талент, і сказаў: “Гаспадар, я ведаў, што ты чалавек жорсткі: жнеш там, дзе не сеяў, і збіраеш там, дзе не рассыпаў. Таму, пабаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю. Вось табе тваё”. †

Мц 25, 14-30
Страх – дрэнны дарадчык
У чым заключаецца праблема няшчаснага слугі, з якім так сурова абышліся? Адказ дае ён сам: ён баяўся свайго гаспадара. Гэты страх заблакіраваў магчымасць супрацоўніцтва і памнажэння талентаў. Слуга не быў гатовы рызыкаваць імі. А можа, ён баяўся саміх талентаў і не ведаў, як інакш з імі абысціся.
Мы атрымалі шмат, а дакладней, усё, што неабходна, каб мець Нябеснае Валадарства. Бог чакае ад нас даверу, размаху ў карыстанні Яго дарамі і адвагі ў іх памнажэнні.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.