ГРОДНА
Аўторак,
12 лістапада
2024 года
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (19)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2003 год
  19 верасня -  у Ашмянах памёр кс. Антоній Юсель, пробашч парафіі ў Граўжышках.
   21 верасня -  парафія ў Дзярэчыне святкавала два юбілеі: 90 гадоў з моманту ўзнікнення касцёла і 10 гадоў пасля яго адбудовы. Падчас урачыстасці кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Дзярэчыне дом сясцёр назарэтанак.
   25 верасня  -  у Гродне ў дыяцэзіяльнай курыі адбылася XVIII пленарная сесія Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У Гродна прыбыў Апостальскі нунцый абп Іван Юрковіч.
   28 верасня -  урачыстае святкаванне 350-годдзя святыні ў Міхалішках. Урачыстую св. Імшу ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям’янка.
5 кастрычніка -  у касцёле Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса і св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні дыякану Вітольду Петэльчыцу і пасвячэнні дыяканату Марку Кудаху.
   12 кастрычніка -  у гродзенскай катэдральнай базіліцы распачалася Нацыянальная пілігрымка Касцёла Беларусі ў Рым. Пілігрымку ўзначаліў кс. бп Антоній Дзям’янка.
   16 лістапада -  у гродзенскай катэдральнай базіліцы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пасвячэнні дыяканату 11 алюмнам ВДС у Гродне.
   4 снежня  -  з гродзенскіх могілак у Францішканскі касцёл у Гродне, пасля 76-ці гадоў спачыну, былі перанесены тленныя астанкі Слугі Божага а. Юзафа Фардона.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  50

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.