ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

13 лістапада 2011 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, радасці, сілы ў вядзенні людзей да Бога, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашага жыцця.
Парафіяне з Селіванаўцаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: Божага Провіду, моцы Святога Духа, сталай апекі Маці Божай і св. Заступніка, добрага здароўя і нязгаснага запалу ў святарскай працы. Няхай Езус Хрыстус дапамагае Вам быць верным і святым святаром.
Рыцарства св. Міхала Арханёла з катэдры
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Яну Рушніцкаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем найпрыгажэйшыя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, радасці, Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
Парафіяне з Каробчыц
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін жадаем добрага здароўя, пагодлівых дзён і радасці ў душпастырскай працы. Няхай падтрымкай у Вашай нялёгкай працы будзе апека Маці Божай, ласка Святога Духа і моц нашых гарачых малітваў.
Ружанцовае кола св. Тэрэзы і парафіяне з Радуні
◊◊◊
Шаноўнаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: доўгіх гадоў жыцця, здароўя, шчасця, а таксама апекі Найсвяцейшай Маці на кожны дзень святарскай паслугі.
Парафіяне з Балі Касцёльнай
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Паўлу Беланосу ад усяго сэрца дзякуем за апеку ў пілігрымцы ў Чанстахова. Няхай Найсвяцейшая Маці, Каралева Яснай Гары, мае ў сваёй апецы ксяндзоў: Паўла, Валерыя Лісоўскага, Яраслава Грынашкевіча, Міхала, а. Рамана і ўсю групу пілігрымаў. Аддзяч, Божа.
Удзячныя пілігрымы з Вялікіх Эйсмантаў
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а праца, якую Вы выконваеце, прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Няхай міласэрны Бог шчодра адорвае Вас сваімі ласкамі.
Кіраўніцтва і члены аддзела СПБ у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, шчасця, сіл і стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, шчодрых Божых ласкаў на доўгія гады жыцця, павагі ад парафіян і добразычлівых людзей навокал.
З малітвай і павагай кіраўніцтва і члены аддзела СПБ у Радуні
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, цярплівасці, сілы, стойкасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добрых людзей навокал. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца ўсе Вашы высакародныя планы і задумы. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем і Божай любоўю.
Удзячныя парафіяне з Паўднёвага
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Цэзарыю Міху з нагоды 50-годдзя жадаем шмат здароўя і бласлаўлення Маці Божай Фацімскай і св. Юзафа.
Удзячныя парафіяне з парафіі Жытомля, Ванда і Агнешка Абуховіч
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу пробашчу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай працы, сталай апекі Маці Божай і мноства Божых ласкаў.
Сем’і Чайкоўскіх з Мішэва Мураванага і Шчутоўскіх з Нью-Ёрка
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Андрэю Радзевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых ласкаў і толькі радасных хвілін. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя няхай прытуляе да свайго сэрца. Жадаем Вам зазнаваць усялякую дабрыню і любоў ад кожнага чалавека, якога Вы сустрэнеце на сваім шляху.
Парафіяне з Росі
◊◊◊
Паважанаму айцу Вітольду Петэльчыцу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, сілы, душэўнага супакою, нязгаснага запалу да працы, аптымізму, надзеі і апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі на кожны дзень жыцця.
Ружанцовае кола Маці Божай з Лурд
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Імянін жадаем здароўя і шчасця, спакойных дзён і спаўнення ўсіх мар, задавальнення і радасці ад выконваемай паслугі. Няхай у гэты дзень Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і здароўем, а наша супольная малітва ўзнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю нашага Касцёла за Вас – ксяндза, якога нам паслаў Бог, а бацькоў узнагародзіць за сына святара.
З павагай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Шаноўнаму ксяндзу Юрыю Кузмічу з нагоды Дня нараджэння парасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: добрага здароўя, сілы, душэўнага супакою, усмешкі, шмат ясных і сонечных дзён. Няхай кожны дзень Вашай душпастырскай паслугі будзе напоўнены радасцю і супакоем, а праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа.
Сям’я Грасевічаў
◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні доўгіх гадоў жыцця, поспехаў, духоўнага супакою, апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа.
Вернікі з в. Шэмбелeўцы
◊◊◊
Шаноўны ксёндз Аляксандр Рудзевіч!
З нагоды 4-ай гадавіны святарства жадаем Вам усіх Божых ласкаў на Вашым святарскім шляху, стойкасці ў служэнні Богу і людзям, здароўя, сілы, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама прыгожага і шчодрага плёну ва ўсіх Божых справах. За сакрамант святарства, прыняты Вамі, няхай будзе пахвалёны Езус Хрыстус.
Парафіяне з Жалудка, Пшэразінская Марына і Шаропава Алёна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.