ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

II нядзеля Адвэнту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Пачатак Евангелля Езуса Хрыста, Сына Божага. Як напісана ў прарока Ісаі: “Вось Я пасылаю Анёла Майго перад Табою, які падрыхтуе дарогу Табе. Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму”.
    З’явіўся Ян, хрысцячы ў пустыні і абвяшчаючы хрост пакаяння для адпушчэння грахоў. I выходзілі да яго ўся краіна юдэйская і ўсе жыхары Ерузалема, і прымалі ад яго хрост у рацэ Ярдан, вызнаючы грахі свае. Ян жа насіў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх і еў саранчу і дзікі мёд. I прапаведаваў, кажучы: “Ідзе за мною мацнейшы за мяне, якому я няварты, нахіліўшыся, развязаць раменьчык на Ягоных сандалях. Я хрысціў вас вадою, а Ён будзе хрысціць вас Духам Святым”.

Мк 1, 1-18


Знак блізкасці Бога
   Глыбока веруючыя людзі прызвычаіліся гаварыць: у жыцці няма выпадковасцей; усё, што спатыкае нас у жыцці, з’яўляецца знакам. Адны падзеі з’яўляюцца падрыхтоўкай да таго, што павінна надысці. Гледзячы з верай на ўласнае жыццё, можна заўважыць у ім пэўную паслядоўнасць падзей, іх сувязь, унутраны, глыбейшы сэнс.
    Прыход на свет Яна Хрысціцеля, сына Захарыя і Альжбеты, сам па сабе быў незвычайным. Але ён толькі прадказваў іншы прыход – Месіі, Баранка Божага, які бярэ на сябе грахі свету. Дзейнасць св. Яна была накіравана на тое, каб падрыхтаваць абраны народ да гэтага моманту. Ён заклікаў яўрэяў да навяртання, да хросту пакаяння. Св. евангеліст Марк запісаў, што Ян сваім навучаннем збіраў натоўпы. Але ён не паддаўся таннай папулярнасці і не згубіў мэты сваёй місіі. Ён ведаў, што “за ім ідзе мацнейшы”. Веліч Яна – гэта ні яго незвычайны выгляд, ні навернутыя тлумы. Нават у смерці Яна цяжка заўважыць рысы гераізму – ён быў абезгалоўлены з-за зайздрасці жанчыны. Але для сваіх сучаснікаў і для нас ён быў і застаўся выразным знакам блізкасці Бога, які прыходзіць збавіць чалавека.

Кс. Яраслаў Грынашкевіч

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.