ГРОДНА
Пятніца,
13 снежня 2024 года |
Бог не джын… Ці Пан Бог не выслухоўвае малітваў?
“І Я вам кажу: прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і будзе вам адчынена. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена” (Лк 11, 9-10).
Напэўна, нам вядома карціна, калі дзіця, якое стаіць каля сваіх бацькоў, аб нечым іх просіць. Няцяжка таксама ўявіць найбольш частую рэакцыю бацькоў – адмову. Дзіця плача, крычыць і ўпрошвае маці ці бацьку купіць нейкую цацку ці штосьці, што яму вельмі спадабалася. Некаторыя бацькі паддаюцца просьбе свайго дзіцяці, іншыя ж не надаюць гэтаму вялікай увагі. Безумоўна, кожны з нас сустракаўся з нечым падобным: ці ў дзяцінстве, ці cўжо як дарослы чалавек. Чаму бацькі не заўсёды выслухоўваюць просьбы сваіх дзяцей? Магчыма, са свайго вопыту яны ведаюць, што гэтая рэч не патрэбна, што купіць яе – значыць проста выкінуць грошы на вецер. †
Гэтая карціна часта згадваецца ў сітуацыі, калі людзі маюць прэтэнзіі да Бога адносна таго, што Ён не выслухоўвае іх малітваў. Як людзі дарослыя, мы ведаем, што бессэнсоўны крык або тупат нагамі нічога не дасць. А таму ўзнікае пытанне: “Ці Пан Бог верны сваім абяцанням і свайму слову, з якім мы можам сустрэцца ў Святым Пісанні”? “Ці мае сэнс прасіць Яго аб нечым, калі Ён і так не дапаможа?” – лічаць многія з нас. “Гэта ж як гарох аб сцяну кідаць,” – дадаюць іншыя. Ці ўсё сапраўды так, ці цікавіцца Бог нашымі патрэбамі?
Чалавек, ці то дзякуючы асабістым намаганням, ці дапамозе іншых, заўсёды або амаль заўсёды мае тое, чаго хоча. Менавіта такі вобраз мы часта пераносім на нашыя адносіны з Богам. Бог становіцца для нас джынам, якога мы выпусцілі з лямпы і цяпер хочам, каб Ён выконваў нашыя просьбы. Мы просім, а часам нават проста патрабуем ад Яго выканання нашых капрызаў. Вельмі смешная і дзіўная наша рэакцыя, калі мы не атрымліваем таго, аб чым прасілі. Мы адчуваем сябе падманутымі і пакрыўджанымі на Бога. Мы кажам: “Ён жа павінен быў мяне выслухаць”, “Я спадзяваўся”. І сапраўды ўзнікае пытанне: чаму адныя дзякуюць Богу за тое, што Ён выслухаў іх просьбы, а іншыя ўвесь час наракаюць, што Бог іх не чуе? Няўжо існуе нейкі падзел людзей?
У Евангеллі паводле Лукі мы можам прачытаць такі фрагмент: “І Я вам кажу: прасіце, і будзе вам дадзена; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і будзе вам адчынена. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена” (Лк 11, 9-10). Евангеліст вельмі выразна прадставіў словы Хрыста, якія пацвярджаюць неабходнасць малітвы і накіроўвання Пану просьбаў аб дапамозе. У Святым Пісанні мы можам знайсці шмат фрагментаў, якія гавораць аб тым, што каб нешта атрымаць, трэба памаліцца. Таксама і ў Евангеллі паводле Мацвея чытаем падобныя словы: “І ўсё, пра што будзеце прасіць у малітве з вераю, атрымаеце” (Мц 21, 22). Чаму тады так адбываецца і як гэта зразумець? Ці Бог насамрэч не трымае свайго слова, а нашыя просьбы яго не датычацца?
Малітва па сваёй сутнасці з’яўляецца дыялогам дзвюх асоб. З аднаго боку знаходзіцца Бог, з другога – чалавек. Мы ведаем, што размова заключаецца не толькі ў тым, каб гаварыць, але і ў тым, каб слухаць другую асобу. Калі б выступала толькі адно дзеянне – гаварэнне ці слуханне – гэта было б цяжка назваць размовай. Нешта падобнае адбываецца таксама і ў нашых адносінах з Богам. Неаднойчы бывае так, што пра малітву мы ўспамінаем толькі тады, калі нам неабходна Божая дапамога. Мы звяртаемся да Бога з просьбай аб дапамозе, не думаючы пра тое, што Ён таксама мае, што нам сказаць. У такія моманты мы ўлічваем толькі сваю патрэбу. Мы не думаем пра будучыню, не задумваемся, ці будзе для нас карысна тое, аб чым мы просім. Бог ведае аб гэтым лепш. Таму ад бязмежнай любові да нас Ён не задавальняе нашыя капрызы і просьбы, альбо задавальняе іх тады, калі, як нам падаецца, мы ўжо не патрабуем гэтага. Напэўна, смешна выглядалі б просьбы аб новай машыне ці аб сучасным камп’ютары. Неабходна таксама памятаць пра тое, што рэалізацыя нашых просьбаў у вялікай ступені залежыць ад нас саміх. Не можа быць так, што просячы аб нечым Бога, я буду бяздзейна ляжаць і чакаць, пакуль выканаюцца мае просьбы. Напрыклад, вучні ці студэнты просяць Міласэрнага Бога аб дапамозе ў здачы экзаменаў, а самі пры гэтым нават не заглянуць у падручнік. “А навошта? Я ж памаліўся і папрасіў Бога паспяхова здаць экзамен”, – думаюць многія студэнты.
Узнікае яшчэ адно пытанне: ці нашыя просьбы часам застаюцца нявыслуханымі толькі з-за таго, што мы просім аб чымсьці, што не з’яўляецца для нас карысным? Чарговы раз заглянём у Святое Пісанне. У Пасланні св. Якуба знойдзем такі фрагмент: “Просіце і не атрымліваеце, бо блага просіце, каб растраціць на пажадлівасці свае” (Як 4, 3). І сапраўды, мы не можам не пагадзіцца са св. Якубам, таму што наша малітва часта становіцца толькі пералічэннем спіса нашых патрэб. Мы не заўважаем, што скіраваная да Бога малітва з’яўляецца толькі паўтарэннем пастаянных патрэб, у якіх мы ўвесь час знаходзімся. Мы забываем аб малітве, якая перш за ўсё павінна быць размовай з улікам таго, што нам хоча сказаць Бог. Нашыя сябры, напэўна, не вельмі хацелі б пастаянна чуць пра нашыя патрэбы. Ды і для нас такая размова не была б цікавай. Вяртаючыся да слоў св. Якуба, звярніце ўвагу на словы “блага просіце”. Што яны азначаюць? Яны азначаюць недахоп нашай увагі і засяроджання падчас малітвы. Цяжка чакаць вынікаў малітвы, калі падчас яе нашыя думкі будуць недзе вельмі далёка, напэўна, не з Богам. Бог не падманшчык. Ён прагне дапамагчы кожнаму, хто Яго просіць. І як любячы Айцец Ён ведае, ці прынясе нам карысць тое, аб чым мы просім. Ён ахоўвае нас ад злога.
“Прасіце, і будзе вам дадзена”. Бог заўсёды чуе нашыя малітвы і інтэнцыі, якія мы Яму падаём. Хіба няма такой малітвы, якой бы Бог не пачуў. Таму варта прасіць аб дапамозе ў вырашэнні нашых спраў, давяраючы і моцна верачы, што тое, аб чым мы просім, будзе нам дадзена. Давайце памятаць, што калі мы не атрымалі ад Бога таго, аб чым прасілі, гэта толькі таму, што Бог нас моцна любіць і ведае, што нам на самай справе неабходна. Бог ніколі не пакідае сваіх дзяцей, але адорвае іх тым, чаго яны сапраўды патрабуюць.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 18 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.