|
ГРОДНА
Пятніца,
06 сакавіка 2026 года |
Святы Мікалай і чаравічкі

6 снежня католікі ўшаноўваюць памяць святога Мікалая, заступніка вандроўцаў і дзяцей.З гістарычных хронік пра зямное жыццё святога Мікалая вядома мала. Ён нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай Турцыі прыкладна ў 270 годзе, а памёр 6 снежня 346 года. З маладых гадоў Мікалай прысвяціў сябе служэнню Богу, быў біскупам. Падчас ганенняў на хрысціян Мікалай быў у турэмным зняволенні, але нягледзячы на гэта працягваў прапаведаваць хрысціянства. Пасля прыходу да ўлады імператара Канстанціна, калі пераслед хрысціян спыніўся, Мікалай ізноў стаў кіраваць сваёй паствай. †
Пра добрыя справы святога Мікалая складзены паданні, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Яны апавядаюць пра тое, як святы Мікалай дапамагаў бедным і абяздоленым, а дзецям таемна кідаў манеткі і цацкі ў выстаўленыя за дзверы чаравічкі. У Х стагоддзі ў Кёльнскім саборы ў дзень памяці святога Мікалая (6 снежня) вучням царкоўнапрыходскай школы сталі раздаваць ласункі. А пазней у Германіі дзеці сталі вывешваць у хатах чаравічкі, каб святы Мікалай паклаў туды падарункі. Гэтая традыцыя хутка распаўсюдзілася па ўсёй Еўропе.
Праўда, падарункі ў гэты дзень атрымліваюць толькі паслухмяныя дзеці.
Прапануем зрабіць чаравічак з паперы. Хто ведае, можа менавіта ў ім у Дзень святога Мікалая апынуцца цукеркі.
| < Папярэдняя | Наступная > |
|---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 301 | |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.




