ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Наша малітва за памерлых

Семінарыйная газета

Куточак міністранта
Валадар над намі, Хрысце! Дарагія міністранты, вітаю Вас на старонках нашай газеты. Лістапад з’яўляецца апошнім восеньскім месяцам. У гэтым месяцы мы ўспамінаем нашых памерлых, якія ўжо скончылі зямное жыццё і адышлі да Бога па ўзнагароду. Некаторыя з іх патрабуюць нашай малітвы і ахвяры, таму што ў чысцы яны церпяць кары. Ці памятаем мы пра іх (не толькі ў лістападзе) у нашым штодзённым жыцці? Як выглядае наша малітва за памерлых?
Жыццё на зямлі з’яў­ляецца адзінай маг­чымасцю падрых­тавацца да вечнасці. Іншага шансу не будзе. Гэтая думка пабуджае нас заўсёды памятаць пра малітву за памерлых, якія самі сабе ўжо не могуць дапамагчы. Таму падчас малітвы “Анёл Панскі” мы гаворым: “Вечны адпачынак дай ім, Пане...”. На асобныя гадавіны смерці памерлых мы таксама ўдзельнічаем у св. Імшы, у іх інтэнцыі прымаем святую Камунію. Хвароба ці якая-небудзь іншая пакута, прынятая з любоўю, мае вялікую каштоўнасць перад Богам. Аднак наш клопат аб памерлых гарачы настолькі, наколькі мы самі памятаем пра сваю смерць. А як я ўяўляю смерць? Ці ўспрымаю я яе як штосьці рэальнае і непазбежнае ў сваім жыцці?
Калі мы гаворым пра смерць, часцей за ўсё мы думаем пра аварыі і катастрофы, пра старэйшых ці невылечна хворых людзей. Аднак мы рэдка задумваемся над тым, што кожны з нас у кожную хвіліну можа памерці. Я не хачу нікога палохаць, але хачу ўказаць на штосьці вельмі важнае. Паглядзіце: з аднаго боку, у камп’ютарных гульнях мы забіваем людзей, у навінах чуем пра войны і землятрусы, у якіх гінуць сотні людзей. З другога ж боку, наша асабістая смерць падаецца нам дзіўнай, а смерць блізкай асобы – трагічнай і жахлівай.
    Усе людзі, помнікі якіх мы мінаем на могілках, таксама, як і мы, некалі жылі на зямлі. Былі сярод іх дзеці, былі таксама маладыя людзі і дарослыя. Яны хадзілі ў дзіцячыя садкі і школы, ва ўніверсітэты і на працу. Мелі свае радасці і смуткі, поспехі і няўдачы. А цяпер? Цяпер яны адпачываюць у супакоі і чакаюць Страшнага Суда, пасля якога надыдзе сапраўднае жыццё – жыццё без смерці, пакуты і ўсялякай несправядлівасці. Памерлыя ўжо ведаюць, што ўсё тое, што сёння з’ўляецца для нас важным, мінае, і што пасля смерці нас чакае сапраўднае шчасце. Ці кожны з нас таксама так лічыць? Ці неба не з’яўляецца для нас чужой мэтай? Ці не жывём мы так, як быццам бы зямля стала нашым “домам”, які не хочацца пакідаць? Таму кожны раз, калі мы прыходзім на могілкі, давайце будзем памятаць, што смерць – гэта ні камп’ютарная гульня, дзе можна сабе дадаваць некалькі “жыццяў”, ні навіна аб катастрофе, якая сама па сабе з’яўляецца для нас чымсьці чужым. Смерць – гэта не канец нашага існавання, яна – частка нашага жыцця, пераход да жыцця вечнага.
    Заданне: у Святым Пісанні знайдзі фрагмент, які можна было б змясціць на надмагільнай пліце. Ён павінен змяшчаць думку аб Уваскрашэнні, любові Бога ці аб надзеі на вечнае жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.