ГРОДНА
Пятніца,
06 снежня 2024 года |
З каталіцкага друку (22)
“Пачуць Яго ціхі голас”
Ірэна Задарожная 11/ 2011
Мэтай малітоўнага стану чалавека з’яўляецца безупынная малітва. Гэта зусім не азначае, што чалавек павінен пастаянна паўтараць малітвы. Гэта азначае, што ён заўсёды знаходзіцца перад Божым абліччам: смяецца ён ці плача, стаміўся ці бадзёрыцца, сумуе ці радуецца – ён заўсёды краем вока бачыць Божую прысутнасць і, значыць, заўсёды на Яго арыентуецца – з удзячнасцю, мальбою, з пакаяннем… Такі стан робіць душу цвёрдай, моцнай, прасветленай.
Мы не ўмеем пабыць ва ўнутранай цішыні нават некалькі імгненняў, лічыць аўтарка, таму нам і не адкрываецца глыбіня жыцця. Але ж толькі ў гэтай глыбіні мы і сустракаем Бога, знаходзім крыніцу шчасця, крыніцу сілы, прыгажосці жыцця. †

“Новыя шляхі новай евангелізацыі”
Кс. Кшыштаф Паўліна №47, 20.11.2011
Шмат гадоў таму кардынал Ёзэф Ратцынгер сказаў, што новую евангелізацыю не трэба разумець як “усталяваную праграму” папы Яна Паўла ІІ, а хутчэй як заклік і стымул, каб мясцовыя Касцёлы распачалі і з запалам рэалізоўвалі справу новай евангелізацыі.
У артыкуле аўтар спрабуе знайсці “новыя шляхі новай евангелізацыі”.
Аднак змена самой толькі формы евангелізацыі падаецца небяспечнай. Сучасны стан веры ў Еўропе, як піша аўтар, абуджае неспакой. Людзі адыходзяць ад Касцёла не толькі ціха, але часам публічна маніфестуючы сваё рашэнне і абвяшчаючы звязанае з ім пачуццё палёгкі. “Што здарылася?” – задае пытанне кс. Кшыштаф. Падаецца, што мы маем справу са з’явай ідэалагізацыі хрысціянскай веры. Мы зрабілі з яе дактрыну, пэўную філасофію, якую хацелі перадаваць. Аднак гэтай перадачы не спадарожнічала наша жыццё і наша сведчанне. Калі свет бунтуецца, мы перастаём гаварыць мовай рэлігіі і гаворым мовай псіхалогіі ці сацыялогіі. Мы вучымся кіраваць верай, але не вучымся веры – як прыпасці да Вечнай Любові.
Выказаць сваю веру, якая з’яўляецца маім жыццём – гэта на сённяшні дзень найважнейшая справа ў евангелізацыі.
У закліку да новай дзейнасці дзеля евангелізацыі Бенедыкт XVI перасцерагае ад залішняй актыўнасці, бо ён бачыць моц уздзеяння дзесьці яшчэ акрамя колькасці прынятых душпастырскіх ініцыятыў.
Трэба яшчэ столькі ўсяго зрабіць, піша аўтар, што можна было б працаваць няспынна. А гэта з’яўляецца памылкай. Не трапляць у актыўнасць – значыць захаваць “consideratio”, перспектывы, агляд, глыбокую думку, час унутранага быцця з Богам, каб з Ім і праз Яго абдумваць справы і спраўляцца з імі. Традыцыйны катэхізіс прадстаўляе Бога як дасканалае быццё, якое перакрочвае ўсе нашыя катэгорыі, якое існуе па-за часам і прасторай. Сучаснага чалавека такі Бог можа не цікавіць. Што з гэтым рабіць? Варта было б змяніць стыль маўлення аб Богу. Ён з’яўляецца не абсалютам, змаркочаным уласнай дасканаласцю, а Жывой Прысутнасцю, якая адбываецца заўсёды па-іншаму. Таму трэба мець жывое, адкрытае сэрца, жывую веру, каб Яго ўбачыць, пачуць, каб адказаць Яму.
Будаванне жывой сувязі з Богам і адкрыванне вачэй на дзейнасць Бога ў жыцці чалавека патрабуе асабістага душпастырства.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 26 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.